Грудзі
Грудзі — парныя скураныя ўтварэньні на пярэдняй паверхні грудной клеткі. Яны разьмешчаныя па бакох ад сярэдняй лініі на ўзроўні II—VII рэбраў і маюць памер да 10—12 см у дыямэтру, таўшчынёй 3—4 см. У цэнтры залозы знаходзіцца кружок пігмэнтаванай скуры, унутры якога ўтрымліваецца смочак малочнай залозы. Мужчынскія й жаночыя грудзі разьвівацца з адной і той жа эмбрыялягічнай тканіны. Тым ня менш, у пэрыяд плоцевага пасьпяваньня, жаночыя плоцевыя гармоны, галоўным чынам, эстраген, спрыяюць хуткаму разьвіцьцю грудзёў, што не сустракаецца ў мужчынаў у сувязі з больш высокім узроўнем тэстастэрону. У выніку, жаночыя грудзі нашмат большыя ў памерах за мужчынскія, акрамя таго ў жанчынаў малочныя залозы, што знаходзяцца ў грудзёх, здольныя вылучаць малако, якое выкарыстоўваецца для кармленьня немаўлятаў.
Разьвіцьцё
рэдагавацьАсноўная марфалягічная структура малочнай залозы чалавека, як жанчыны, гэтак і мужчыны, вызначаецца ва ўнутрычэраўным этапе разьвіцьця. Для дзяўчыны ў пэрыяд плоцевага пасьпяваньня, падчас тэлярхэ, то бок стадыі разьвіцьця грудзей, жаночыя плоцевыя гармоны, галоўным чынам эстрагены, садзейнічаюць росту й разьвіцьцю малочных залозаў, падчас якой малочныя залозы павялічваюцца ў памерах і аб’ёме, што зьяўляецца этапам разьвіцьця другасных плоцевых прыкметаў. Падчас такога разьвіцьця грудзі часам маюць няроўны памер, і звычайна на левым баку грудзі трохі большыя, гэтая асымэтрыя зьяўляецца часовай, і статыстычна пасьля плоцевага разьвіцьця жынчыны набывае сымэтрычную форму[1]. Акрамя таго, разьвіцьцё грудзей часам можа праходзіць ненармальна, што праяўляецца праз празмерны іхны рост — гіпэртрафія, альбо недаразьвіцьцё, ў дзяўчынак і жанчынаў, у хлопчыкаў і мужчынаў парушэньнем разьвіцьця зьяўляецца гінэкамастыя, якое зьяўляецца сьледзтвам біяхімічнага дысбалянсу паміж нармальным узроўнем эстрагену й тэстастэрону, мужчынскага гармона[2].
Асымэтрыя
рэдагавацьПрыкладна праз два гады пасьля наступу плоцевай сталасьці, што вызначаецца першым мэнструальным цыклем дзяўчыны, гармон эстраген стымулюе рост і разьвіцьцё тлушчавой тканіны, зь якой складаюцца грудзі. Гэта працягваецца на працягу прыкладна чатырох гадоў да ўсталяваньня канчатковай формы грудзей, то бок іхнага памеру й аб’ёму, прыкладна да таго як жанчыне споўніцца 21 год[3]. Каля 90% жаночых грудзей зьяўляюцца асымэтрычнымі ў некаторай ступені[3], у памерах, аб’ёме або адносным становішчы адносна цела. Асымэтрыя можа выяўляцца ў памерах грудзей, пазыцыі смочкаў, ареолу ці іншых парамэтраў.
Грудзі зь левага боку часьцяком зьяўляюцца трохі большымі ў 62% выпадкаў[4]. Гэта зьвязана з блізкасьцю да грудзей сэрца й большым лікам артэрыяў і вен, а таксама з наяўнасьцю ў гэтым месцы ахоўнага пласту тлушчу вакол сэрца, якое разьмешчана пад імі[5]. Да 25% жанчынаў адчуваюць прыкметную асымэтрыю грудзей, пры выкарыстаньні бюстгальтара[6][7].
Культурныя аспэкты
рэдагавацьУ мастацтве
рэдагавацьУ эўрапейскіх дагістарычных супольнасьцях, скульптуры жаночай фігуры з добра выяўленымі або моцна перабольшанымі грудзьмі былі звычайнай зьявай. Тыповым прыкладам зьяўляецца гэтак званая Вэнэра Вілендорфа, адзін з многіх артэфактаў палеаліту з шырокімі сьцёгнамі й грудзьмі. Артэфакты, як то міскі, наскальныя малюнкі і сьвятыя статуі з намаляванымі грудзьмі былі зарэгістраваныя ад 15000 да н. э. аж да позьняй антычнасьці па ўсёй Эўропе, Паўночнай Афрыцы й на Блізкім Усходзе. Многія жаночыя боствы, якія ўяўлялі сабою каханьне й урадлівасьць былі зьвязаны з грудзямі й грудным малаком. Фігуры багіні Астарты фінікійскай былі прадстаўлены ў якасьці слупоў зь вялікай колькасьцю грудзёў. Ізіда, эгіпецкая багіня, якая ўяўляла, сярод многіх іншых рэчаў, ідэальнае мацярынства, часьцяком прадстаўлялася як фараон-немаўля, што пацьвярджала тым самым боскі статус фараонаў. Нават некаторыя мужчыны-богі, якія зьяўляліся заступнікамі адраджэньня й урадлівасьці, маляваліся часам з грудзьмі, як то рачноы бог Хапі, які лічыўся адказным за гадавы разьліў Ніла. Жаночыя грудзі таксама займалі важнае месца ў мінойскай цывілізацыі ў выглядзе знакамітай статуэткі багіні зьмеяў. У Старажытнай Грэцыі існавала некалькі культаў глыбокай пашаны «Kourotrophos», маці, якае корміць немаўля малаком, у асобе багіні, як то Гаі, Геры й Артэміды. Пакланеньне бажаствам, якія сымбалізавалі жаночыя грудзі, у Грэцыі сталі менш распаўсюджанымі ў I тысячагодзьдзі. Папулярнае пакланеньне багіням-жанчынам значна зьнізіліся падчас уздыму грэцкіх гарадоў-дзяржаваў, што было спадкавана пазьней і Рымскай імпэрыяй[8].
У сярэдзіне I тысячагодзьдзя да нашай эры, грэцкая культура перажыла паступовае зьмяненьне ва ўспрыманьні жаночых грудзей. Жанчыны ў мастацтве былі пакрытыя адзеньнем ад самай шыі, у тым ліку жаночая багіня Атэна, заступніца Атэнаў, якая прадстаўляла сабой гераічныя намаганьні. Выключэньнем зьяўлялася толькі багіня каханьня Афрадыта, якая часьцяком малявалася цалкам аголенай, аднак у позах, якія павінны былі адлюстраваць сарамлівасьць і сьціпласьць. Нягледзячы на тое, што аголеныя мужчыны ў Старажытнай Грэцыі намаляваныя стоячы ў поўны рост, большасьць аголеных жаночаў у грэцкім мастацтве, як правіла, маляваліся з прыкрытымі тканінай грудзямі[9].
Сэксуальная характарыстыка
рэдагавацьУ некаторых культурах грудзі гуляюць некаторую ролю ў чалавечай сэксуальнай актыўнасьці. Грудзі й асабліва смочкі зьяўляюцца аднымі з эрагенных зонаў жанчыны. Яны адчувальныя да дакрананьня, паколькі маюць мноства нэрвовых канчаткаў, а таксама раздражненьня рукамі альбо языком і зубамі перад альбо падчас плоцевага чыну. Некаторыя жанчыны могуць дасягнуць аргазму пры працяглым такім узьдзеяньні на грудзі. У старажытнай індыйскай працы «Камасутра», лёгкія драпіны на грудзях цьвікамі й пакусы зубамі лічацца эратычнымі[10]. Пры сэксуальным ўзбуджэньні павялічваецца й памер грудзей, вянозная сетка грудзей становяцца больш прыкметнай, а смочкі становяцца больш цьвёрдымі. У параўнаньні зь іншымі прыматамі, чалавечыя грудзі прапарцыйна больш вялікія на працягу ўсяго жыцьця дарослых жанчынаў. Некаторыя вучоныя мяркуюць, што яны, магчыма, разьвілася як візуальны сыгнал плоцевай сталасьці й пладавітасьці[11].
Многія людзі лічаць, што грудзі зьяўляюцца адным з важкіх аспэктаў жаночага цела, з эстэтычнага й эратычнага пункту гледжаньня. Паводле дасьледаваньняў, якія былі праведзены ўнівэрсытэтам Вікторыі ў Вэлінгтоне, грудзі часьцяком ёсьць першае на што мужчыны зьвяртаюць увагу ў жынчыне, і на гэтую частку цела яны глядзяць на працягу больш доўгага часу, чым на іншыя часткі цела[12]. Аўтары дасьледаваньня першапачаткова меркавалі, што прычына гэтага зьвязана з эндакрыналёгіяй, бо больш вялікія грудзі паказваюць больш высокі ўзровень эстрагену й большую нараджальнасьць[12][13], але дасьледчыкі заявілі, што «мужчыны могуць глядзець часьцей на грудзі, таму што яны проста добры выглядаюць эстэтычна, незалежна ад памеру»[12].
Многія людзі лічаць выгляд голых жаночых грудзей эратычным, і яны могуць выклікаць павышанае сэксуальнае жаданьне мужчынаў у некаторых культурах. Некаторыя людзі праяўляюць павышаную сэксуальную цікавасьць да жаночых грудзей, што можа разглядацца як фэтыш грудзей[14].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Loughry CW et al (1989). «Breast Volume Measurement of 598 Women using Biostereometric Analysis». Annals of Plastic Surgery 22 (5): 380—385. doi:10.1097/00000637-198905000-00002. PMID 2729845.
- ^ Olson, James Stuart (2002). «Bathsheba’s Breast: Women, Cancer and History». Baltimore: The Johns Hopkins University Press. p. 109. ISBN 978-0-8018-6936-5. OCLC 186453370.
- ^ а б Goddard, Kay (May 10, 2011). «I May Have Been the Ultimo Bra Girl, but One of my Breasts was a B-cup and the other was a D». The Daily Mail.
- ^ Losken A, Fishman I, Denson DD, Moyer HR, Carlson GW (December 2005). «An objective evaluation of breast symmetry and shape differences using 3-dimensional images». Annals of Plastic Surgery 55 (6): 571-5. doi:10.1097/01.sap.0000185459.49434.5f. PMID 16327452.
- ^ Ivens Sarah. «Life’s a balancing act when you’ve an uneven bosom». DailyMail.uk.
- ^ «Breast Development». Massachusetts Hospital for Children.
- ^ «Asymmetric Breasts». Channel 4.
- ^ Yalom (1998) see Eva Keuls (1993), «Reign of the Phallus: Sexual Politics in Ancient Athens». pp. 9-16;
- ^ Hollander, «Anne Seeing through Clothes». University of California Press, Berkeley. 1993, p. 6. ISBN 978-0-520-08231-1
- ^ «Sir Richard Burton’s English translation of Kama Sutra». Sacred-texts.com.
- ^ Anders Pape Møller et al. (1995). «Breast asymmetry, sexual selection, and human reproductive success». Ethology and Sociobiology 16 (3): 207—219. doi:10.1016/0162-3095(95)00002-3.
- ^ а б в «Scientific proof that men look at women’s breasts first and their face is almost last». The Daily Telegraph
- ^ «Hourglass figure fertility link». BBC News.
- ^ Hickey, Eric W. (2003). «Encyclopaedia of Murder and Violent Crime». Sage Publications Inc. ISBN 0-7619-2437-X