Фараон

кіраўнік старажытнага Эгіпту

Фарао́н — агульны тытул цароў у Старажытным Эгіпце, таксама тытул Пталямэяў у грэка-македонскай гісторыі. Паводле старажытнаэгіпецкіх вераваньняў, фараон лічыўся сынам сонца (Ра), зямным увасабленьнем Хору і спадчыньнікам Асырыса.

Этымалёгія

рэдагаваць

Паходжаньне слова «фараон» сапраўды невядома. Паводле Ёсыфа Флявію, яно азначае «цар». Гэтае жа значэньне знойдзена ў копцкім слове «пуро» або «фура» (адпаведнікам у (старажытна)габрэйскай мове зьяўляецца слова «фірах»).

Іншыя адносяць яго дарэчы «Фра» або «пра», т. б. сонца, сустракаемаму ў герогліфах.

Найноўшыя эгіптолягі лічаць што старажытныя эгіпцяне, не жадаючы зваць сьвятое імя цара дарэмна, замест яго казалі «пёр-аб» («per-oh») — «вялікі дом», «палац».

У Бібліі тытул эгіпецкіх цароў быў перакладзены як «фараон» (па-габрэйску: פַּרְעֹה, па-старажытнагрэцку: Φαραώ).

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць