I тысячагодзьдзе да н. э.
тысячагодзьдзе
(Перанакіравана з «1 тысячагодзьдзе да н. э.»)
І тысячаго́дзьдзе да н. э. — прамежак часу ад 1 студзеня 1000 да н. э. да 31 сьнежня 1 да н. э., пэрыяд Жалезнага веку і пасьлядоўнай зьмены панаваньня імпэрыяў.
Нэа-Асырыйскую імпэрыю зьмянілі Ахэменіды. У Грэцыі клясычная антычнасьць пачалася з калянізацыі Вялікай Грэцыі і дасягнула росквіту ў элінізьме. Пад канец тысячагодзьдзя пачалося ўзвышэньне Рымскай імпэрыі. У Паўднёвай Азіі вэдычная цывілізацыя дала пачатак Імпэрыі Маўр’яў. Кельты расьсяліліся па ўсёй Цэнтральнай Эўропе. У Цэнтральнай Амэрыцы зьяўляецца цывілізацыя мая. У грэка-рымскай Эўропе, Індыі і Кітаі пачынаецца росквіт літаратуры.
Вынаходніцтва
рэдагаваць- Шырокі распаўсюд жалеза.
- Адкрыты Закон Архімэда.
- Разьвіцьцё гэаметрыі.
- Даказана Тэарэма Пітагора.
- Эратасфен даказаў, што Зямля мае сфэрычную форму, і вымераў яе дыямэтар.
- Фінікійцы распаўсюджваюць літарны альфабэт у Міжземнамор’і.
- Створана шмат рэлігійных і філязофскіх школ.