Унгер
Унгер — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Унгер лац. Ungier / Unhier | |
Unger | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Uno + Gero |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Унгер» |
Паходжаньне
рэдагавацьУнгер (Unger) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -гун- (-ун-) паходзіць ад стараісьляндзкага hunn 'мядзьведзь' або ад назвы гунаў[2], а аснова -гер- (-гар-, -гір-) (імёны ліцьвінаў Гералт, Гермонт, Бутгер; германскія імёны Gerolt, Geromont, Butger) — ад стараісьляндзкага geirr, стараверхненямецкага gēr 'дзіда'[3].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Unard[4].
У 1582 годзе ў папскай сэмінарыі ў Браўнсбэргу навучаўся Andreas Unger, Pruthenus[5]. У 1636 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Christophorus Unger, Morungo-Borussus[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: пану Ганусу Унгерови (6 ліпеня 1553 году)[7]; od jmé xiędza Stanisława Ungiera plebana Lepelskiego (1 чэрвеня 1759 году)[8]; xiądz Stanisław Ungier (20 жніўня 1759 году)[9]; jmc xiędzu Stanisławowi Ungierowi (3 кастрычніка 1760 году)[10]; Konstanty Ungier, Komornik (24 кастрычніка 1765 году)[11]; Konstantyn Unger (1820 год)[12][a].
Носьбіты
рэдагаваць- Унгер Познанскі († 1012) — біскуп Познаню
- Андрэй Міхаловіч Унгер — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, чашнік старадубскі ў 1741 годзе[14]
- Канстантын Унгер — фундатар касьцёла ў Жырмунах у 1771 годзе[15]
Унгеры — літоўскі шляхецкі род[16].
Готшалкі-Унгеры (Gotszalk-Unger) — літоўскі шляхецкі род з Смаленскага ваяводзтва[17].
Заўвагі
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ а б Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1479.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 140.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 98.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 274.
- ^ Die Matrikel des päpstlichen Seminars zu Braunsberg 1578—1798. — Braunsberg, 1925. S. 37.
- ^ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 368.
- ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 24. — Вильна, 1897. С. 143.
- ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 27. — Витебск, 1898. С. 339.
- ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 27. — Витебск, 1898. С. 340.
- ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 27. — Витебск, 1898. С. 396.
- ^ Рыбчонак С. Попіс шляхты Аршанскага павета 30 верасня 1765 г. // Герольд Litherland. № 20, 2014. С. 128.
- ^ Lista Uczniów Uniwersytetu Wileńskiego Oddziału Fizycznego z r. 1820/1, Genealogia Wileńszczyzny
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1055, 1060, 1143, 1144, 1148.
- ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 4. Ziemia smoleńska i województwo smoleńskie XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2003. S. 240.
- ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 278.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на У, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 5. — Warszawa, 1936. S. 344.