Глушэц (Лоеўскі раён)
Глушэ́ц[1] — вёска ў Бывалькаўскім сельсавеце Лоеўскага раёну Гомельскай вобласьці.
Глушэц лац. Hlušec | |
Дата заснаваньня: | перад 1571 годам |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Лоеўскі |
Сельсавет: | Бывалькаўскі |
Насельніцтва: | 20 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2347 |
Паштовы індэкс: | 247107 |
СААТА: | 3230804014 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°44′4″ пн. ш. 30°36′22″ у. д. / 51.73444° пн. ш. 30.60611° у. д.Каардынаты: 51°44′4″ пн. ш. 30°36′22″ у. д. / 51.73444° пн. ш. 30.60611° у. д. |
± Глушэц |
Геаграфія
рэдагавацьЗа 27 км на паўднёвы захад ад Лоева, 84 км ад чыгуначнай станцыі Рэчыца (на лініі Гомель — Каленкавічы), 109 км ад Гомеля, за 1 км ад мяжы з Украінай.
Гісторыя
рэдагавацьКарона Каралеўства Польскага
рэдагавацьУпершыню Глушэц згаданы ў падатковым рэестры ад 6 студзеня 1571 году[a] як сяло воласьці Любецкага замку ў Кіеўскім ваяводзтве Каралеўства Польскага. Тады ў ім налічвалася 7 дымоў (двароў)[3].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьЯк вынік другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793), Глушэц — у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 году — у адноўленым Рэчыцкім павеце Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 году — Менскай губэерні Расейскай імпэрыі[4]. З крыніцы, заснаванай на матэрыялах рэвізіі 1795 году, вядома, што вёска Глушэц у складзе Лоеўскага маёнтку належала генэралу-лейтэнанту польскай службы Юзафу Юдыцкаму[5].
У парэформавы пэрыяд Глушэц адміністрацыйна належаў да Дзяражыцкай воласьці.
Згодна зь перапісам 1897 году, у вёсцы Глушэц — 45 двароў, 286 жыхароў. Тут праходзіла дарога з Мазыра да Чарнігава, дзейнічалі прыстань і паромная пераправа[2] на Дняпры. На 1909 год у паселішчы налічвалася 56 двароў з 414 жыхарамі[6].
Найноўшы час
рэдагаваць9 лютага 1918 годe, яшчэ да падпісанmня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Глушэц у складзе Дзяражыцкай воласьці Рэчыцкага павету, аднак, апынуўся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гетмана Паўла Скарападзкага[7].
1 студзеня 1919, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.
1 сьнежня 2009 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Сяўкоўскага сельсавету ў Бывалькаўскі сельсавет[8].
Заўвагі
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ а б Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6. С. 52 — 53
- ^ Źródła dziejowe. T. XX. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym; T. IX: Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław) / A. Jabłonowski — Warszawa, 1894. Wykazy… S. 30
- ^ Насевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Т. 6. Кн. 1. — Мінск: БелЭн, 2001. C. 181—182
- ^ Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 70
- ^ Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 38
- ^ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны); Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.). — Минск: Четыре четверти, 2018. — С. 85
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства Лоевского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 284 (рас.)
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6.