Глеб Рассадкін
Глеб Рассадкін (нарадзіўся 5 красавіка 1995 году) — беларускі футбаліст, нападнік клюбу «Смаргонь».
Глеб Рассадкін | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 5 красавіка 1995[1][2][3] (29 гадоў) | |
Рост | 179 см | |
Вага | 74 кг[4] | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2011—2017 | Дынама Менск | 56 (5) |
2017—2018 | Зорка | 15 (1) |
2018 | → Нёман Горадня | 13 (1) |
2019—2020 | Нёман Горадня | 33 (4) |
2021—2022 | Віцебск | 38 (3) |
2022 | Арсэнал Койданаў | 14 (1) |
2023 | Смаргонь | 19 (3) |
Зборныя | ||
2012—2016 | Беларусь (да 21) | 17 (1) |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьВыхаванец менскага «Дынама». З 2011 году выступаў за клюбны дубль. У асноўнай камандзе дэбютаваў 12 траўня 2012 году ў матчы супраць жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ», на 84-й хвіліне замяніўшы Ёвана Дам’янавіча. Першы гол за «Дынама» забіў 26 верасьня 2012 году ў матчы 1/8 фіналу Кубка Беларусі ў браму пінскай «Хвалі». У сэзоне 2013 году пераважна выступаў за дубль, зрэдку зьяўляючыся ў галоўнай камандзе. 4 ліпеня 2013 году ўлучыў свой першы гол у эўракубках у браму летувіскае «Круоі» ў першым кваліфікацыйным раўндзе Лігі Эўропы. Сэзон 2014 году распачынаў за дубль, а ўлетку стаў нярэдка прыцягвацца да матчаў асноўнага складу, часам зьяўляўся і ў пачатковым складзе. 10 кастрычніка 2014 году ўпершыню адзначыўся голам у чэмпіянаце, які дазволіў дынамаўцам атрымаць перамогу над наваполацкім «Нафтанам» (2:0).
Сэзон 2015 году распачаў на лаўцы запасных, але пазьней здолеў замацавацца ў пачатковай адзінаццатцы, дзе звычайна складаў зьвязку нападнікаў поруч з Фатасам Бэчыраем. У жніўні забіў за «Дынама» два важныя голы — спачатку 10 жніўня дапамог у чэмпіянаце Беларусі перамагчы БАТЭ (1:0), а 20 жніўня адкрыў лік у матчы з аўстрыйскім «Рэд Булам» (2:0), чым дапамог «бела-блакітным» другі сэзон запар выйсьці ў групавы этап Лігі Эўропы. Сэзон 2016 году распачаў у якасьці асноўнага нападніка менчукоў, але ў ліпені ў матчы Лігі Эўропы супраць «Сэнт-Патрыкс Атлетыка» атрымаў траўму. Вярнуўся на поле ў кастрычніку, аднак пачаў толькі выходзіць на замену. У пачатку 2017 году быў адхілены ад асноўнай каманды сталічнай каманды і быў выпраўлены ў дубль. У ліпені 2017 году кантракт нападніка з «Дынама» быў скасаваны[5].
У жніўні 2017 году падпісаў кантракт з украінскім клюбам «Зорка» з Крапіўніцкага[6], але да гэтага праходзіў прагляд у луганскай «Зары». Спачатку трывала выступаў у пачатковым складзе. 9 сьнежня 2017 году адзначыўся трыма галявымі перадачамі ў матчы супраць адэскага «Чарнаморцам» (3:3). З красавіка 2018 году праз цяжкасьці са здароўем перастаў зьяўляцца на полі. У жніўні 2018 году аддадзены ў арэнду гарадзенскаму «Нёману» да канца сэзону[7]. У складзе гарадзенскае дружыны быў гульцом стартавага складу.
З пачатку 2019 году, не зважаючы на заканчэньне арэнды, трэнаваўся з гарадзенцамі, у той час як «Зорка» зьнялася з чэмпіянату Украіны ў Першай лізе. У сакавіку 2019 году падпісаў зь «Нёманам» двухгадовы кантракт[8]. У першай палове 2020 году быў гульцом стартавага складу, але пасьля пераважна заставаўся на лаве запасных, гуляючы за дубль. У сьнежні 2020 году па заканчэньні кантракту пакінуў гарадзенскі клюб. У сакавіку 2021 году далучыўся да табару клюбу «Віцебску»[9]. У пачатку сэзону 2021 году часьцей выходзіў на замену, пасьля стаў пераважна зьяўляцца ў стартавым складзе. У лютым 2022 году падоўжыў кантракт зь віцебскім клюбам[10]. Пакінуў каманду паводле пагадненьня бакоў у ліпені 2022 году[11]. У тым жа месяцы скдаў працоўнае пагадненьне з койданаўскім «Арсэналам»[12]. Гуляў у стартавым складзе, пазьней пачаў часам выходзіць на замену. Паводле вынікаў сэзону «Арсэнал» страціў месца ў Найвышэйшай лізе. У сакавіку 2023 году стаў гульцом «Смаргоні»[13].
Міжнародная
рэдагавацьВыступаў за юнацкія зборныя да 17 і 19 гадоў. У 2012—2016 гадах быў гульцом зборнай Беларусі (да 21 году).
Дасягненьні
рэдагаваць- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2015
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2016
Статыстыка
рэдагавацьКлюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Дынама Менск | 2015 | Найвышэйшая ліга | 19 | 2 |
2016 | Найвышэйшая ліга | 19 | 2 | |
Нёман | 2018 | Найвышэйшая ліга | 13 | 1 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Gleb Rassadkin // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Gleb Rassadkin // FBref (мн.)
- ^ а б в Gleb Rassadkin // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ а б https://www.pressball.by/footballstat/gleb_rassadkin/
- ^ Минское «Динамо» рассталось с Рассадкиным
- ^ Глеб Рассадкин стал игроком украинской «Зирки» (рас.)
- ^ «Неман» арендовал у «Зирки» Рассадкина (рас.)
- ^ Рассадкин подписал двухлетний контракт с «Неманом» (рас.)
- ^ Рассадкин перешел в "Витебск"
- ^ "Витебск" продлил контракт со своим нападающим
- ^ Глеб Рассадкин и Андрей Лебедев покинули "Витебск"
- ^ Глеб Рассадкин перешел в "Арсенал"
- ^ Рассадкин стал игроком "Сморгони" (рас.) Праверана 2023-03-02 г.