Ёван Дам’янавіч

сэрбскі футбаліст і трэнэр

Ёван Дам’янавіч (па-сэрбску: Joвaн Дaмjaнoвић; нарадзіўся 4 кастрычніка 1982 году, Кнін, СФРЮ) — былы сэрбскі футбаліст, гуляў на пазыцыі нападнік. На сёньня зьяўляецца трэнэрам.

Ёван Дам’янавіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 4 кастрычніка 1982 (42 гады)
Кнін, СФРЮ
Рост 193 см
Вага 83 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2001—2002
2002—2003
2003—2005
2005—2006
2006—2007
2007—2009
2009—2011
2011—2012
2012—2013
2013
2013—2014
2014
2015
2016
Раднічкі
Рад
Жалезьнік
Борац
Рыд
Падэрборн-07
Вэен
Борац
Дынама Менск
Дынама Берасьце
ОФК Бялград
Хунань Білоўз
Нові Пазар
Вождавац

36 (9)
18 (5)
27 (14)
41 (10)
34 (8)
24 (1)
13 (8)
25 (6)
4 (0)
9 (4)
29 (12)
11 (0)
9 (1)
Зборныя
2011 Сэрбія 3 (0)

Кар’ера

рэдагаваць

Нарадзіўся ў невялікім харвацкім горадзе Кнін. Аднак у раньнім дзяцінстве ягоная сям’я пераехала ў Сэрбію. У пяць гадоў Ёван пайшоў у футбольную школу «Суцьескі». Затым патрапіў у адзін з самых тытулаваных сэрбскіх клюбаў — «Црвену Зьвезду». Прайшоў усе ўзроставыя групы й падпісаў там свой першы прафэсійны кантракт. Аднак у асноўны склад «Црвены» прабіцца ня здолеў[1].

Гуляў за сэрбскія клюбы «Раднічкі», «Рад», «Жалезьнік», «Борац», аўстрыйскі «Рыд», нямецкія «Падэрборн-07» і «Вэен».

У сакавіку 2012 году падпісаў двухгадовы кантракт зь менскім «Дынама»[2]. Гуляючы за сталічны клюб, у матчы 11 туру чэмпіянату Беларусі супраць «Нафтана» аформіў першы хет-трык у кар’еры, але да гэтага адзін раз афармляў покер[3]. У сакавіку 2013 году быў аддадзены ў арэнду на паўгоду ў берасьцейскае «Дынама»[4]. У жніўні 2013 году кантракт зь менскім «Дынама» быў скасаваны па дамоўленасьці бакоў[5], пасьля чаго перайшоў у бялградзкі ОФК[6].

Міжнародная

рэдагаваць

У 2011 годзе дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Сэрбіі.

Дасягненьні

рэдагаваць

Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2012

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць