Фатас Бэчырай

чарнагорскі футбаліст

Фа́тас Бэчыра́й (па-альбанску: Fatos Beqiraj; нарадзіўся 5 траўня 1988 году, Пэч, СФР Югаславія) — чарнагорскі футбаліст альбанскага паходжаньня, нападнік клюбу «Морнар» і нацыянальнай зборнай Чарнагорыі.

Фатас Бэчырай
DINAMO MOSKVA VS. KRYLYA SOVETOV 0 - 1 6.jpg
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 5 траўня 1988(1988-05-05)[1][2] (35 гадоў)
Рост 188 см
Вага 82 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Морнар
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2007—2008
2008—2010
2010—2014
2014—2015
2015—2016
2016—2018
2018
2018—2020
2020—2021
2021
2021—2022
2022—2023
2023—
Бэса
Будучнаст
Дынама Загрэб
Чанчунь Ятай
Дынама Менск
Дынама Масква
Мэхэлен
Макабі Нэтанія
Вісла Кракаў
Бнэй Ягуда (арэнда)
Астана
Дэчыч
Морнар

11 (10)
90 (30)
28 (7)
23 (9)
60 (13)
4 (0)
54 (20)
10 (0)
13 (2)
7 (2)
32 (6)
0 (0)
Зборныя
2009— Чарнагорыя 85 (16)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
10 сьнежня 2022.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
19 лістапада 2021.

Кар’ераРэдагаваць

КлюбнаяРэдагаваць

Пачаў кар’еру ў клюбе «Бэса» ў чэмпіянаце Косава, у 2008 годзе перайшоў у клюб чарнагорскай лігі «Будучнаст», зь якім стаў чэмпіёнам Чарнагорыі ў сэзоне 2007—2008 гадоў.

30 жніўня 2010 году гулец падпісаў кантракт з харвацкім клюбам «Дынама». У дэбютны сэзон забіў 8 мячоў у 22 сустрэчах, што дазволіла футбалісты стала атрымліваць запрашэньне ў склад нацыянальнай зборнай. Напачатку сэзону 2011—2012 гадоў Бэчырай ня мог адзначыцца ў васьмі матчах запар, аднак забіў свой першы гол у новым сэзоне ў матчы супраць «Карлавацу», які каманда скончыла перамогай зь лікам 5:0. Пасьля Фатас забіў у матчы кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў супраць швэдзкага «Мальмё». Ува ўнутраным першынстве нападнік з 17 верасьня па 18 лістапада ў 8 матчах адзначыўся 8 разоў. 22 лістапада ён адзнаыўся ў выязным матчы Лігі чэмпіёнаў супраць мадрыдзкага «Рэалу» на стадыёне «Сант’яга Бэрнабэў». Па сканчэньні чэмпіянату Бэчырай стаў лепшым бамбардзірам лігі з 15 галамі на сваім рахунку. У 2014 годзе выступаў за кітайскі клюб «Чанчунь Ятай», аднак асаблівых посьпехаў ня меў.

У студзені 2015 году Фатас падпісаў кантракт зь менскім «Дынама» ў статусе вольнага агента[4]. Пагадненьне разьлічана на 2 гады. У лютым 2016 году перайшоў у маскоўскае «Дынама»[5].

МіжнароднаяРэдагаваць

З сакавіка 2009 году Бэчырай зьяўляецца гульцом нацыянальнай зборнай Чарнагорыі. Да 2015 году ў складзе нацыянальнай зборнай Чарнагорыі правёў 35 матчаў, дзе адзначыўся 3 галамі. Гулец таксама выказваў жаданьне выступаць за зборную Косава, калі яна будзе афіцыйна прызнаная і атрымае магчымасьць выступаць у турнірах пад эгідай УЭФА і ФІФА[6].

ДасягненьніРэдагаваць

«Будачнаст»:

«Дынама» Загрэб:

«Дынама» Менск:

СтатыстыкаРэдагаваць

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Дынама Менск 2015 Найвышэйшая ліга 23 9

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць