Герын (Гірын, Гірынь, Гарын) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Gerin
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Gero + суфікс з элемэнтам -н- (-n-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Гірын, Гарын, Гірынь
Вытворныя формы Керун
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Герын»

Паходжаньне

рэдагаваць

Герын, Гірын або Гарын (Gerin, Girin[1], Girinus[2], Garin) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -гер- (-гар-, -гір-) (імёны ліцьвінаў Гералт, Гермонт, Бутгер; германскія імёны Gerolt, Geromont, Butger) паходзіць ад стараісьляндзкага geirr, стараверхненямецкага gēr 'дзіда'[4].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Gerinus[5].

У Прусіі бытавала імя Garene[6].

У Польшчы адзначаецца прозьвішча Герын (Geryn)[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Полочане… а з мещанъ Кгирина (каля 1492 году)[8]; Гирина вдова (1566 год)[9]; Girin (1671—1681 гады)[10]; Hory: p. Tomasz Giryń (1690 год)[11]; xiędza Marcina Giryna, kommendarza Wieliskiego (10 верасьня 1714 году)[12]; Obrąb Pupiszki. Stanisław Gieryn. Krasławski (26 жніўня 1765 году)[13]; Jegomość Pan Krzysztof Giryn (7 лістапада 1765 году)[14]; z Komkow… Janko syn Andrzeja Gieryn (20 лютага 1816 году)[15]; Elżbieta Girynowicz (1861 год)[16].

Носьбіты

рэдагаваць

Герыны — парафіяне касьцёлаў ў ваколіцах Дынабургу, якія ўпамінаюцца канцы XVIII—XIX стагодзьдзях[17].

Гірыны гербу Даленга — літоўскі шляхецкі род з Ашмянскага павету і Вільні[18].

Гірыні або Гірыны (Giryń, Giryn) гербу Зьнін — літоўскія шляхецкія роды з ваколіцаў Сьвянцянаў і Аранаў[19].

Гарыновічы (Garynowicz) гербу Магіла — літоўскі шляхецкі род[20].

Герын (Gerin) — прозьвішча, гістарычна зафіксаванае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[21].

На гістарычнай Ашмяншчыне існуюць вёскі Гірыны і Гірынішкі, у гістарычнай ПрусііГірэнэн.

  1. ^ Forssner T. Continental-Germanic Personal Names in England in Old and Middle English Times. — Uppsala, 1916. P. 108.
  2. ^ Frank T. Studien zu italienischen Memorialzeugnissen des XI. und XII. Jahrhunderts. — Berlin; New York, 1991. S. 244.
  3. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 573, 601.
  4. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 98.
  5. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 67.
  6. ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 28.
  7. ^ Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 116.
  8. ^ Полоцкие грамоты XIII — начала XVI в. Т. 1. — М., 2015. С. 420.
  9. ^ Документы Московского архива Министерства юстиции. Т. 1. — М., 1897. С. 225.
  10. ^ Zinkevičius Z. Lietuvių antroponimika: Vilniaus lietuvių asmenvardžiai XVII a. pradžioje. — Vilnius, 1977. P. 143.
  11. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo wileńskie 1690 r. — Warszawa, 1989. S. 167.
  12. ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 22. — Витебск, 1891. С. 196.
  13. ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 31. — Витебск, 1903. С. 42.
  14. ^ Malewski Cz. Popis szlachty lidzkiej z 1765 roku // Rocznik Stowarzyszenia Naukowców Polaków Litwy. 2005. S. 168—183.
  15. ^ Kuryer litewski. Nr. 21, 1816. S. 88, 92, 99
  16. ^ Dubinki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  17. ^ Яўген Анішчанка, Герин, Курсиш, Жильвинский, Юхневич, Архіў гісторыка Анішчанкі, 4 верасьня 2015 г.
  18. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 264, 500.
  19. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 81, 273.
  20. ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 3. — Rzeszów, 2001. S. 36.
  21. ^ Lietuvių pavardžių žodynas. T. 1. — Vilnius, 1985. P. 656.