Керун, Герон — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Keruni
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Kero + суфікс з элемэнтам -н- (-n-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Герон
Вытворныя формы Герын
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Керун»

Паходжаньне рэдагаваць

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Керун або Герон (Keruni, Geron[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -гер- (-гар-, -гір-) (імёны ліцьвінаў Гералт, Гермонт, Бутгер; германскія імёны Gerolt, Geromont, Butger) паходзіць ад стараісьляндзкага geirr, стараверхненямецкага gēr 'дзіда'[3].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Gerun[4].

У Прусіі бытавала імя Garune[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Georgij et Evae Kieruna… Eva Kierunowa… Catharina Kierunowa (1729—1771 гады)[6]; Zofia Kerunowna (1729—1776 гады)[6]; Obrab Baranowskich… Antoni Gieronowicz (1 лютага 1765 году)[7].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Barber H. British Family Names: Their Origin and Meaning, with Lists of Scandinavian, Frisian, Anglo-Saxon and Norman Names. — Longon, 1894. P. 59.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 574.
  3. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 98.
  4. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 67.
  5. ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 28.
  6. ^ а б Walkowiak J. Współczesne nazwiska Polaków o możliwej genezie litewskiej nieobecne w LPŽ, poświadczone w kartotece antroponimicznej LKI // Onomastica (Wrocław). T. 64, 2020. S. 214.
  7. ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 31. — Витебск, 1903. С. 66.