Гірынішкі (лет. Giriniškė) — вёска ў Летуве, каля возера Глухога. Уваходзяць у склад Цэйкінскага староства Ігналінскага раёну Ўцянскага павету.

Гірынішкі
лац. Giryniški
лет. Giriniškė
Краіна: Летува
Павет: Уцянскі
Раён: Ігналінскі
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 55°14′31″ пн. ш. 26°19′12″ у. д. / 55.24194° пн. ш. 26.32° у. д. / 55.24194; 26.32Каардынаты: 55°14′31″ пн. ш. 26°19′12″ у. д. / 55.24194° пн. ш. 26.32° у. д. / 55.24194; 26.32
Гірынішкі на мапе Летувы
Гірынішкі
Гірынішкі
Гірынішкі

Герын або Гірын (Gerin, Girin) — імя германскага паходжаньня[1][2].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[3], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[4]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[5].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1905 год — 5 чалавек[6]
  • 1931 год — 12 чалавек[7]
  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 573.
  2. ^ Forssner T. Continental-Germanic Personal Names in England in Old and Middle English Times. — Uppsala, 1916. P. 108.
  3. ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  4. ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
  6. ^ Виленская губерния: полный список населенных мест со статистическими данными о каждом поселении. — Вильна, 1905. С. 273.
  7. ^ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. T. 1. — Warszawa, 1938. S. 51.