Даленга (герб)
Даленга (па-польску: Dołęga) — прыватны шляхецкі герб.
Апісаньне
рэдагавацьУ сінім полі срэбная падкова павернутая канцамі ўніз, на ёй залаты кавалерскі крыж, у падкове знаходзіцца накіраваная ўніз срэбная страла. Клейнод: над прылбіцай з каронай прабітае стралой распраўленае крыло грыфа.
Гісторыя
рэдагавацьПадчас час барацьбы Балеслава Крывавуснага з прусамі, рыцар Далега, што належаў гербу Побуг, з засады напаў на непрыяцельскі флянг, дзе знаходзіўся варожы начальнік, і выстралам з арбалету скінуў яго з каня, гэта вельмі напалохала прусаў. Такі манэўр вырашыў вынік бітвы. За гэты гераічны ўчынак князь Балеслаў дараваў Далегу стралу ў прыдатак да яго гербу Побуг.
Герб вядомы з пачатка XV стагодзьдзя. На тэрыторыі Вялікага княства Літоўскагараспаўсюджваўся пасьля Гарадзельскай вуніі 1413 року.
Глядзіце таксама
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4