Генадзь Аўсяньнікаў
Гена́дзь Аўся́ньнікаў (19 лютага 1935, Магілёў) — беларускі актор тэатру і кіно. Народны артыст БССР (1974), Народны артыст СССР (1991), ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь.
Генадзь Аўсяньнікаў | |||||||
Дата нараджэньня | 19 лютага 1935 | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Месца нараджэньня | Магілёў, БССР | ||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||
Месца вучобы | |||||||
Занятак | актор | ||||||
Месца працы | |||||||
Гады дзейнасьці | 1957—дагэтуль | ||||||
Узнагароды | | ||||||
IMDb | ID nm0654037 |
Біяграфія
рэдагавацьСкончыў сем клясаў, паступіў у Магілёўскі машынабудаўнічы тэхнікум, праз год забраў дакумэнты і паступіў у Рыскую мараходзкую вучэльню. Праз паўгады вярнуўся ў Бялынічы, дзе вырашыў скончыць 10 клясаў. Там пачаў займацца ў драмгуртку.
У 1953 г. паступіў у Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Трапіў на курс народнага артыста БССР, прафэсара Канстаціна Саньнікава. Інстытут скончыў у 1957 годзе.
Працуе ў Купалаўскім тэатры з 1957 году. На творчым рахунку больш за 80 роляў на сцэне тэатру. Сярод лепшых: Дзед Цыбулька, Стары («Таблетку пад язык», «Сьвятая прастата» А. Макаёнка), Пустарэвіч («Паўлінка» Я. Купалы), Язэп Карыта («Ажаніцца — не журыцца» бр. Далецкіх, М. Чарота), Караўкін («Брама неўміручасьці» К. Крапівы), Кічкайла («Амністыя» М. Матукоўскага), Дубадзел («Людзі на балоце» паводле І. Мележа), Кропля («Канстанцін Заслонаў» А. Маўзона), Брава-Жыватоўскі («Плач перапёлкі» паводле І. Чыгрынава). Фама Апіскін («Вечны Фама» У. Бутрамеева паводле Ф. Дастаеўскага), Навум Прыгаворка («Ідылія» В. Дунін-Марцінкевіча), Пірам («Ромул Вялікі» Ф. Дурэнмата), Ураднік («Памінальная малітва» Р. Горына), Рамесьнік («Князь Вітаўт» А. Дударава), Скрыпач Мілер («Каварства і любоў» Ф. Шылера), Гарошка («Тутэйшыя» Я.Купалы), Завальня («Беларусь у фантастычных апавяданнях» Яна Баршчэўскага), Сабакевіч («Чычыкаў» М. Гогаля), Васіль («Вечар» А. Дударава).
Працы
рэдагавацьФільмаграфія
рэдагаваць- 1964 — Рагаты бастыён — калгасьнік на сходзе
- 1968 — Прыгодны да нестраявой — салдат
- 1969 — Мы з Вулканам — міліцыянт
- 1969 — Сыны ідуць у бой
- 1971 — Бацька
- 1971 — Вясновая казка
- 1971 — Дзень маіх сыноў (ТБ)
- 1973 — Агонь — пчаляр
- 1974 — Белы круг
- 1974 — Апошняе лета дзяцінства — Красаўцаў, начальнік збыту
- 1975 — Доўгія вёрсты вайны — старшыня Піліпенка
- 1976 — Касьбар-багатыр — агучваў ролю
- 1977 — Тры вясёлыя зьмены — заўгас Чарадзееў
- 1978 — За ўсё ў адказе — Сяргей Анатольевіч
- 1979 — Дзіўныя прыгоды Дзяніса Караблёва — чалавек з малпаю
- 1981 — Дачка камандзіра — старшына Плюшч
- 1986 — Казкі-небыліцы дзеда Ягора — агучваньне
- 1989 — Як ліса ваўка судзіла — агучваньне
- 1990 — Маці Ўрагану
- 1991 — Кешка і садавіна
- 1991 — Мёд і восы — агучваньне
- 1992 — Белая адзежы (сэрыял)
- 1993 — Кешка і тэрарысты
- 1994 — Эпілёг
- 1997 — Справа Лахоўскага
- 1998 — Заля чаканьня (сэрыял)
- 1999 — Зімаваньне зьвяроў — агучваньне
- 2000 — Каменская: Чужая маска — Лашчынін
- 2001 — Сьвежына з салютам — Сьцяпан Пінчук
- 2003 — Між жыцьцём і сьмерцю
- 2005 — Тры талеры (сэрыял) — дзед Макар
- 2009 — Сёмін (сэрыял)
- 2013 — Гісторыя беларускай страўні — Мікалай Сьцепанюк
Узнагароды
рэдагаваць- 1988 — Ляўрэат Дзяржаўнае прэміі Рэспублікі Беларусь (1988)
- 1995 — узнагароджаны мэдалём Францыска Скарыны
- 2000 — дыплём фэстывалю «Артыст канца XX стагодзьдзя»
- 2003 — Прыз Міжнароднага тэатральнага фэстывалю «Белая Вежа»
- Прыз «Национальное достояние» IV Міжнароднага фэстывалю монаспэктакляў «Балтийский дом»
- 2006 — Прыз «Хрустальная Паўлінка»
- 2006 — узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны[1]
- 2008 — Прэмія Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэньне»