Аркадзь Маўзон, сапр. Арон Маўшэнзон (23 верасьня 1918, Віцебск — 19 жніўня 1977, Менск) — беларускі драматург.

Аркадзь Маўзон
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 23 верасьня 1918(1918-09-23)
Памёр 19 жніўня 1977(1977-08-19) (58 гадоў)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці драматург, кінасцэнарыст, тэатральны крытык, публіцыст
Мова расейская мова і беларуская мова[1]
Узнагароды
ордэн «Знак Пашаны»

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся ў сям’і рабочага. Скончыў фабрычна-завадзкую вучэльню ў 1935 годзе. Працаваў токарам на заводзе «Камунар» (цяпер імя С. Кірава) у Менску. Пасьля заканчэньня драматычнай студыі пры БДТ-1 (1936) быў акторам, асыстэнтам рэжысэра БДТ-2 (Віцебск). З 1946 гадах загадваў аддзелам культуры газэты «Віцебскі рабочы», з 1951 году быў начальнікам сцэнарнага аддзелу кінастудыі «Беларусьфільм». У 1965—1971 гадах працаваў у Міністэрстве культуры БССР. Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР (з 1947 году).

Творчасьць

рэдагаваць

Дэбютаваў у друку ў 1945 годзе. Пісаў на беларускай і расейскай мовах. Першая п’еса — «Канстанцін Заслонаў» (1946, пастаўлена ў 1947, у 1948 годзе апублікавана, а спэктакль атрымаў Дзяржаўную прэмію СССР). Аўтар п’ес «Натальля Крыўцова» (апублікавана і пастаўлена ў 1954), «У ціхім завулку» (апублікавана і пастаўлена ў 1955), «Калі разыходзяцца шляхі» (пастаўлена ў 1955), «Непрымірымасьць» (пастаўлена ў 1956), «У бітве вялікай» (1958, пастаўлена ў 1957), «Калі ты чалавек» («Твой сьветлы шлях», апублікавана і пастаўлена ў 1960), «Пад адным небам» («Асьцярожна, Мякішавы», апублікавана і пастаўлена ў 1962), «Куда идешь, Сергей?» (апублікавана і пастаўлена ў 1965), «У доме на Сонечнай» (пастаўлена ў 1966), «Жизнь всего одна» (апублікавана і пастаўлена ў 1968), «Дарога праз ноч» («Людзі, агонь, сьмерць», апублікавана і пастаўлена ў 1970), «Да апошняга дыханьня» (апублікавана ў 1978), шэрагу аднаактовак. Выдадзены зборнікі драматургічных твораў «Выбраныя п'есы» (1964), «Людзі і час» (1972), «П'есы» (1974), «П'есы» (1978), «Да апошняга дыханьня» (1985).

Па яго сцэнарыях пастаўлены кінафільмы «Канстанцін Заслонаў» (1949, у 1950 фільм атрымаў Дзяржаўную прэмію СССР), «Зялёныя агні» (1956), «Наперадзе — круты паварот» (1960).

Выступаў у пэрыядычным друку з артыкуламі аб драматургіі і сучасным тэатры.

Прызнаньне

рэдагаваць

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і мэдалямі.

Літаратура

рэдагаваць
  • Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X
  • Маўзон Аркадзь // Беларускія пісьменьнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.
  • Беларусь: Энцыкляпэдычны даведнік / Рэдкал.: Б. І. Сачанка і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — 800 с. — 5000 ас. — ISBN 985-11-0026-9

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць