Ордэн Францішка Скарыны

беларуская ўзнагарода
(Перанакіравана з «Ордэн Францыска Скарыны»)

О́рдэн Франці́шка Скары́ны — беларуская дзяржаўная ўзнагарода, ордэн. Заснаваны ў 1995 пастановай Вярхоўнага Савету як адна з найвышэйшых дзяржаўных узнагародаў Беларусі за асаблівыя заслугі ў справе нацыянальна-дзяржаўнага адраджэньня.

Ордэн Францішка Скарыны
Арыгінальная назва па-беларуску: Францыска Скарыны
Краіна Беларусь
Тып Ордэн
Падставы ўзнагароджаньня посьпехі ў справе беларускага мастацтва, дабрачыннасьць
Статус уручаецца
Статыстыка
Парамэтры вышыня — 43 мм,
шырыня — 39 мм,
матэрыял — срэбра
Дата заснаваньня 13 красавіка 1995
Колькасьць 141 (1 студзеня 2011)[1]
Чарговасьць
Старэйшая ўзнагарода Ордэн Пашаны
Малодшая ўзнагарода Ордэн Маці

Ордэнам узнагароджваюцца грамадзяне:

  • значныя посьпехі ў справе нацыянальна-дзяржаўнага адраджэньня Беларусі, дасягненьні ў галіне нацыянальнай мовы, літаратуры, мастацтва, а таксама прапаганды культурніцкай спадчыны беларускага народу;
  • за адмысловыя заслугі ў гуманітарнай, дабрачыннай дзейнасьці, у справе абароны чалавечае годнасьці й правоў грамадзянаў, міласэрнасьць і іншыя высакародныя ўчынкі.

Ордэн Францішка Скарыны носіцца на левым боку грудзяў і пры наяўнасьці іншых ордэнаў зьмяшчаецца пасьля ордэны Пашаны.

Апісаньне

рэдагаваць

Ордэн Францішка Скарыны ўяўляе сабой чатырохканцовую зорку з колам, складзеную ў авал памерам па вэртыкалі 43 мм, па гарызанталі — 39 мм. У цэнтры кола — рэльефны малюнак Францішка Скарыны, у ніжняй частцы — лаўровая галіна. Авал апраўлены бела-блакітнай эмалевай стужкай з надпісам «Францыск Георгій Скарына». Зваротны бок ордэна мае гладкую паверхню, у цэнтры знаходзіцца нумар ордэна.

Ордэн пры дапамозе вушкі й кольца злучаецца з калодкай сямікутнай формы, у ніжняй частцы якой разьмешчаны знак «сыгнет». Калодка абцягнутая муаровай стужкай цёмна-фіялетавага колеру.

Ордэн вырабляецца з срэбра з пазалотай.

Кавалеры ордэна

рэдагаваць

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Аляксей Арэшка (2 сьнежня 2011) Лукашэнка ўзнагародзіў пасла КНР Лу Гуйчэна ордэнам Францыска Скарыны. БелаПАНПраверана 3 сьнежня 2011 г.
  2. ^ Прэзыдэнт Беларусі ўганараваў дзяржаўнымі узнагародамі шэраг грамадзянаў краіны. Прэс-служба прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь (23 лістапада 2011). Праверана 24 лістапада 2011 г.
  3. ^ Арцыбіскупу Клаўдыё Гуджэроцці ўручылі ордэн Францішка Скарыны // catholic.by, 24 чэрвеня 2017 г. Праверана 25 чэрвеня 2017 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць