Гедзель
Гедзель (Гетула, Кетэль), Гедзіла, Гідэль (Кіцела, Кіціла), Гаціла (Гатэль, Гадэль) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Гедзель лац. Giedziel / Hiedziel | |
Gedel | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Geda + суфікс з элемэнтам -л- (-l-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Гедзіла, Гідэль, Гетула, Гаціла, Гатэль, Гадэль, Кетэль, Кіцела, Кіціла |
Вытворныя формы | Гайдэль |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Гедзель» |
Паходжаньне
рэдагавацьГадзіла, Гадула, Гедзел, Гаціла, Гатул, Геціла, Гіціла, Каціла або Кеціл, пазьней Гатэль або Гетэль (Gadilo[1], Gadulo[2], Gedel, Gattilo[3], *Gattila[4], Gattul[3], Getilo, Gitila[5], Catilo[6], Ketil, Gattel[7], Gettel[7]) — імя германскага паходжаньня[8]. Іменная аснова -гед- (-гад-, -гід-) (імёны ліцьвінаў Гедзень, Гедвін, Гедмонт; германскія імёны Gedenus, Gedovin, Gadamundus) паходзіць ад старагерманскага gidd- 'пыхлівы, ганарысты', ісьляндзкага geð 'нораў, тэмпэрамэнт'[9] або гоцкага gadiliggs 'сваяк, родзіч'[10].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Ketel, Ketla, Kitel, Kityl, Kitla[11]. Апроч таго, у Польшчы гістарычна бытавалі імёны Гадала і Гадзюла: Gadala (1494 год)[12], Gadzyula (XV ст.)[13].
У Прусіі бытавала імя Гедзел: Gedele (1375 і 1421 гады)[14].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Budr Gediłowicz (XV—XVI ст. паводле выпісу XIX ст.)[15]; въ Сомилишъской волости… люди… Пунь Китиловичъ (1529 год)[16]; Gatiłowicz… Gidlowna (1671—1681 гады)[17]; Anną Gabrielową Kidelową… Gabrielowa Kidelową… Obwiniona w czarodzieystwie Kidelowa (18 чэрвеня 1757 году)[18]; Ewa Gatel (1779 год)[19]; Anna Gadel (1841 год)[20].
Носьбіты
рэдагаваць- Валенты Гецель (Walenty Getiel) — львоўскі мешчанін, які ўпамінаецца ў 1574 годзе[21]
- Павал, Андрэй, Кузьма, Якуб і Грышка Кіцелы — жыхары вёскі Рындзіна (каля Полацку), якія ўпамінаюцца ў 1680 годзе[22]
Кетэлі (Ketel) — літоўскі шляхецкі род зь Лідзкага павету[23].
Гідэлевічы (Gidelewicz) — літоўскі шляхецкі род[24].
Гетулевічы (Gietulewicz) — літоўскі шляхецкі род з Аршанскага павету[25].
Гідлевічы (Gidlewicz) гербу Газдава — шляхецкі род Рэчы Паспалітай[26].
У былым Жамойцкім старостве існуе вёска Гедзелішкі, на гістарычнай Віленшчыне — Гадзілуны.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 97.
- ^ Francovich-Onesti N. Vestigia longobarde in Italia (568—774). Lessico e antroponimia. — Roma, 1999. P. 193.
- ^ а б Ao. Prof. Dr. Hermann Reichert, Lexikon der altgermanischen Namen
- ^ Billy. P.-H. Souvenirs wisigothiques dans la toponymie de la Gaule méridionale // L'Europe héritière de l'Espagne wisigothique, 1992. P. 101—123.
- ^ Repertori D’Antropònims Catalans (RAC). Vol. 1. — Barcelona, 1994. P. 324.
- ^ Bruckner W. Die Sprache der Langobarden. — Strassburg, 1895. S. 250.
- ^ а б Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 2006. S. 200.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 563.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 97.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 127, 131.
- ^ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 7. — Wrocław, 1984. S. 62.
- ^ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 2. — Wrocław, 1968—1970. S. 73.
- ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 30.
- ^ Būga K. Apie lietuvių asmens vardus. — Vilnius, 1911. P. 45.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 224 (4) (1522—1530). — Vilnius, 1997. P. 348.
- ^ Zinkevičius Z. Lietuvių antroponimika: Vilniaus lietuvių asmenvardžiai XVII a. pradžioje. — Vilnius, 1977. P. 141—.
- ^ Raganu teismai Lietuvoje. — Vilnius, 1987. P. 374—375.
- ^ Muśniki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Cejkinie, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Testamenty mieszkańców lwowskich z drugiej połowy XVI i z XVII wieku. — Warszawa, 2017. S. 58.
- ^ Яўген Анішчанка, Полоцкая коллегия езуитов 1680 год. Имение, Архіў гісторыка Анішчанкі, 26 ліпеня 2017 г.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 101.
- ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 5. — Warszawa, 1936. S. 275.
- ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 5. — Warszawa, 1936. S. 284.
- ^ Gajl T. Herby Szlacheckie Rzeczypospolitej Obojga Narodow. — Gdańsk, 2003. S. 272.