Стэпань[1] (па-ўкраінску: Степань) — пасёлак гарадзкога тыпу ў Сарненскім раёне Ровенскай вобласьці Украіны.

Стэпань
укр. Степань
Герб Стэпані
Дата заснаваньня: 1005
Краіна: Украіна
Вобласьць: Ровенская
Раён: Сарненскі
Плошча: 3,33 км²
Насельніцтва
колькасьць: 4200 чал. (2017)
шчыльнасьць:
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +380-3655
Паштовы індэкс: 34560
КОАТУУ: 5625455700
Геаграфічныя каардынаты: 51°7′42″ пн. ш. 26°18′15″ у. д. / 51.12833° пн. ш. 26.30417° у. д. / 51.12833; 26.30417Каардынаты: 51°7′42″ пн. ш. 26°18′15″ у. д. / 51.12833° пн. ш. 26.30417° у. д. / 51.12833; 26.30417
Стэпань на мапе Ўкраіны
Стэпань
Стэпань
Стэпань
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://w1.c1.rada.gov.ua/pls/z7502/A005?rdat1=10.02.2012&rf7571=28355

Гісторыя рэдагаваць

Мястэчка належыць да самых старажытных паселішчаў Палесься, яно было добра ўмацаваным князкім горадам часоў Кіеўскай Русі, гандлёвым і культурным цэнтрам на працягу многіх стагодзьдзяў. Каменныя прылады працы, знойдзеныя ў яго ваколіцах, сьведчаць, што людзі жылі тут з даўніх часоў. Першае пісьмовае згадваньне аб паселішчы датуецца 1290 годам. Паселішча было разьмешчана на верагодным гандлёвым шляху — т.н. "малочнай дарозе рускіх і літоўскіх князёў".

У цяперашнім сквэры мястэчка раней быў майдан, куды адусюль зьязджаліся купцы, якія прывозілі заморскія тавары, а ў Стэпані куплялі палотны, вышыўкі, вырабы ганчароў, бондараў, збройнікаў. Цяпер на гэтым месцы брацкая магіла савецкіх воінаў, а на самім майдане нядаўна ўсталявалі помнік у выглядзе крыжа ў гонар воінаў-аднавяскоўцаў, якія змагаліся за свабоду і дзяржаўнасьць Украіны.

Напрыканцы XVII ст. мястэчка належала жонцы гетмана Радзівіла Кацярыне, па просьбе мяшчан гораду, кароль Ян III Сабескі 17 траўня 1682 году дазваляе ладзіць тут два кірмашы на год.

У 1900 годзе ў мястэчку жыло 1854 жыдоў. У 1917 годзе сяло ўваходзіць у склад Украінскай Народнай Рэспублікі. Пасьля падпісаньня Польшчай Рыскай мірнаё дамовы, мястэчка ўваходзіць у склад Польскай Рэспублікі. У 1929 годзе. на мястэчка распаўсюджаныя правілы гарадзкой забудовы.

У верасьні 1939 году. падчас Другой сусьветнай вайны, згодна пакту Молатава-Рыбэнтропа, Стэпань была захоплена СССР. Падчас нямецка-савецкай вайны гітлераўцы стварылі ў вёсцы гета для жыдоў, дзе было забіта амаль 3000 чалавек. У 1960 годзе Стэпань атрымала статус пасёлка гарадзкога тыпу. З 24 жніўня 1991 году ўваходзіць у склад незалежнай Украіны.

Крыніцы рэдагаваць