Гаруцішкі
Гару́цішкі[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Гаруцішцы. Уваходзяць у склад Путчынскага сельсавету Койданаўскага раёну Менскай вобласьці. Знаходзяцца за 10 км ад Койданава, за 52 км ад Менску, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Койданава.
Гаруцішкі лац. Haruciški | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Койданаўскі |
Сельсавет: | Путчынскі |
Насельніцтва: | 75 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1716 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°45′50.8″ пн. ш. 27°5′14.0″ у. д. / 53.764111° пн. ш. 27.087222° у. д.Каардынаты: 53°45′50.8″ пн. ш. 27°5′14.0″ у. д. / 53.764111° пн. ш. 27.087222° у. д. |
± Гаруцішкі | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Назва
рэдагавацьГерута[2] (Gerutha) — імя германскага паходжаньня[3], якое зьвязваюць зь імём Гера[4].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[5], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[6]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[7].
Гісторыя
рэдагавацьУпершыню ўпамінаюцца ў XVIII стагодзьдзі. У 1884 годзе адкрыта царкоўна-прыходзкая школа (12 вучняў — 11 хлопчыкаў, 1 дзяўчынка). У 1886 годзе ў Койданаўскай воласьці Менскага павету. Дзейнічала праваслаўная царква. У пачатку XX ст. 30 двароў, 167 жыхароў. У 1915 годзе Дэпартамэнт земляробства зрабіў спробу арганізаваць гадавальнік лекавых расьлін у маёнтку Гаруцішкі, але вайна парушыла пляны.
Насельніцтва
рэдагавацьТурыстычная інфармацыя
рэдагавацьПомнік на брацкай магіле 12 савецкіх воінаў і партызан, якія загінулі ў Другую ўсясьветную вайну.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 180.
- ^ Райтаровська Н. Загадка походження Рагнара Лодброка // Феномен Європи: від традиційного до сучасного: збірник матеріалів студентсько-аспірантської наукової конференції (Львівський університет імені Івана Франка, 10-11 листопада 2017 р.). — Львів, 2017. С. 76.
- ^ Nielsen O. Olddanske personnavne. — Kjøbenhavn, 1883. S. 29.
- ^ Горенко О. Антропонімічний вимір постмодерної літератури. Монографія. — Берегове-Ужгород, 2020. С. 63.
- ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
- ^ Список населенных мест Минской губернии. — Минск, 1909. С. 44.
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.