Путчынскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Койданаўскім раёне Менскай вобласьці Беларусі

Пу́тчынскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Койданаўскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — пасёлак Путчына.

Путчынскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Путчына
Дата ўтварэньня 23 жніўня 1937
Насельніцтва
  • 2067 чал. (2019)
Месцазнаходжаньне
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

рэдагаваць

20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Койданаўскага раёну Менскай акругі. У 1924—1927 гадох цэнтрам сельсавету быў пасёлак Татаршчына, з 1927 году — пасёлак Путчына. 25 ліпеня 1931 году сельсавет рэарганізаваны ў нацыянальны польскі.

15 сакавіка 1932 году раён рэарганізаваны ў Койданаўскі нацыянальны польскі. 29 чэрвеня 1932 году раён перайменаваны ў Дзяржынскі. 31 ліпеня 1937 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Заслаўскага раёну. 23 жніўня 1937 году сельсавет пераўтвораны ў беларускі. 4 лютага 1939 году сельсавет перададзены адноўленаму Койданаўскаму раёну.

8 красавіка 1957 году сельсавету перададзены населеныя пункты скасаванага Вертнікаўскага сельсавету.

28 траўня 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Антонаўшчына, Валмечка, Васілеўшчына, Волма, Жытнае, Загайна, Залатары, Лявонцы, Міхалеўшчына, Міхалова, Мянькі, Падзерычы, Рудзеўшчына, Сурціны, Сьвідоўшчына, Хімарады, Шчэпкі, Янкоўцы — ліквідаванага Волменскага сельсавету[1].

Населеныя пункты

рэдагаваць
  • 1 студзеня 1947 — 39

Літаратура

рэдагаваць
  • Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 2 / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2011. — 464 с.: іл. ISBN 978-985-11-0554-6. С. 8, 23, 84, 85
  • Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. С. 138