Віталь Шапятоўскі
Віталь Шапятоўскі (нарадзіўся 27 верасьня 1983 году) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца.
Віталь Шапятоўскі | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 27 верасьня 1983[1][2] (41 год) | |
Рост | 172 см | |
Вага | 67 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2002 | Партызан Менск | 22 (1) |
2003—2004 | Тарпэда Менск | 5 (0) |
2004—2005 | Энэргетык-БДУ | 22 (3) |
2005—2008 | Дарыда | 71 (6) |
2008 | Крыўбас | 4 (0) |
2009 | Нёман Горадня | 3 (0) |
2009 | Смаргонь | 11 (0) |
2010 | Гарадзея | 28 (4) |
2011 | Алімпія Эльблёнг[d] | 7 (0) |
2011 | Партызан Менск | 13 (1) |
2012 | СКВІЧ | 25 (7) |
2013 | Смаргонь | 23 (2) |
2014 | Крумкачы | 13 (1) |
2014—2015 | Іслач | 41 (2) |
2016—2018 | Дняпро Магілёў | 49 (5) |
2016 | Тарпэда Менск | 11 (1) |
Кар’ера
рэдагавацьВыхаванец менскай СДЮШАР-5. Пачынаў кар’еру ў сталічным «Трактары», пазьней выступаў у іншых клюбах ніжэйшых лігаў. У 2003 годзе далучыўся да менскага «Тарпэда-СКА», у складзе якога дэбютаваў у Найвышэйшай лізе. Пазьней выступаў у элітным дывізіёне за «Зорку-БДУ» і «Дарыду», дзе быў гульцом асноўнага складу. У 2008 годзе перайшоў у крывароскі «Крыўбас», аднак ня здолеў замацавацца ва Ўкраіне і на наступны год вярнуўся ў Беларусь, выступаючы за «Нёман» і «Смаргонь». У 2010 годзе дапамог «Гарадзеі» дапамагчы ў Другой лізе, пасьля чаго выправіўся ў Польшчу, дзе гуляў за эльблёнскую «Алімпію». Неўзабаве вярнуўся ў Беларусь, разам зь менскім «Партызанам» выйшаў у Найвышэйшую лігу, але клюб быў расфармаваны.
У 2012—2013 гадах гуляў у Першай лізе за СКВІЧ і «Смаргонь». У пачатку 2014 году далучыўся да навастворанага клюбу «Крумкачы», дзе стаў адным зь лідэраў і ўжо ўлетку перайшоў у першалігавую «Іслач». У 2015 годзе разам зь «Іслаччу» перамог у Першай лізе, але пасьля гэтага пакінуў клюб і сэзон 2016 году пачынаў у сталічным «Тарпэда», аднак пазьней далучыўся да «Прамня». У 2017 годзе ў якасьці асноўнага гульца прывёў сталічны клюб да перамогі ў Першай лізе.
У сакавіку 2018 году падоўжыў кантракт з «Промнем»[3]. Пачынаў сэзон 2018 году ў пачатковым складзе, пазьней страціў месца ў аснове. Зь ліпеня 2018 году перастаў зьяўляцца на полі і перакваліфікаваўся ў трэнэра, фактычна завяршыўшы кар’еру[4].
Статыстыка
рэдагавацьКлюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Прамень | 2018 | Найвышэйшая ліга | 10 | 0 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Vitali Shepetovskiy // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Vital Shapyatowski // FBref (мн.)
- ^ Три футболиста пополнили ряды «Луча»
- ^ Виталий Шепетовский: «Давно готовился стать тренером»
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)