Гайнрых Гайнэ
Хрыстыя́н Ё́ган Га́йнрых Га́йнэ (па-нямецку: Christian Johann Heinrich Heine; 13 сьнежня 1797, Дусэльдорф — 17 лютага 1856, Парыж) — нямецкі паэт, публіцыст і крытык. Адзін з найбольш яскравых нямецкіх паэтаў і журналістаў XIX стагодзьдзя. Ён зрабіў гутарковую мову здольнаю да лірыкі, узьняў фэльетон і дарожныя нататкі да мастацкае формы, надаў раней невядомую элегантную лёгкасьць нямецкай мове. Гайнэ належыць да нямецкамоўных паэтаў, творы якіх перакладзеныя на найбольшую колькасьць моваў сьвету.
Гайнрых Гайнэ | |
Heinrich Heine | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Christian Johann Heinrich Heine |
Нарадзіўся | 13 сьнежня 1797 Дусэльдорф |
Памёр | 17 лютага 1856 Парыж |
Пахаваны | |
Бацькі | Samson Heine[d] Бэці Гайнэ[d] |
Сужэнец | Аўгустына Крэшчэнца Мірат[d][3] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, эсэіст, публіцыст і літаратурны крытык |
Кірунак | рамантызм |
Мова | нямецкая |
Дэбют | першыя вершы з 1816 году; першы зборнік — «Gedichte» (20 сьнежня 1821) |
Значныя творы | «Нямеччына. Зімовая казка» «Ата Троль. Сон летняе начы» |
Подпіс | |
Пераклады на беларускую ў [[::be:s:Аўтар:Генрых Гейнэ|Вікікрыніцах]] | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся ў сям’і зьбяднелага жыдоўскага гандляра тканінаю. Меў яшчэ двух братоў і сястру.
Пачатковую адукацыю атрымаў у ліцэі ў Дусэльдорфе, пасьля навучаўся ў камэрцыйнай школе ў Франкфурце-на-Майне. У 1816 бацькі паслалі сына ў Гамбург да дзядзькі, які валодаў банкам, каб працягнуць сямейную фінансава-гандлёвую традыцыю. Аднак Гайнрых не зацікавіўся фінансамі і, пасварыўшыся зь дзядзькам, вярнуўся дадому.
Вывучаў юрыспрудэнцыю, філязофію і літаратуру ва ўнівэрсытэтах Бону, Гётынгену, Бэрліну (1819—1825). У 1825 прыняў лютэранства, каб атрымаць ступень доктара права.
У 1831 року пад ціскам рэакцыйных сілаў вымушаны эміграваць у Парыж, дзе й правёў рэшту свайго жыцьця. У Нямеччыне змог пабываць толькі ў 1844, наведаўшы маці. З 1848 цяжка хварэў, прыкаваны да ложку. Сканаў 17 лютага 1856, пахаваны на Манмартры.
Творчасьць
рэдагавацьДрукавацца пачаў з 1816 року. Першы зборнік паэзіі «Вершы Гайнэ» выйшаў у 1822. Зборнік лірычных вершаў «Кніга песень» (1827) перадае асабістую драму паэта, малюе карціну духоўнага сталеньня маладога чалавека, празь лірычнае «я» дае шырокую панараму эпохі. У кнізе нарысаў «Дарожныя замалёўкі» (тт. 1—4, 1826—31) Гайнрых Гайнэ стварыў рэзка сатырычны вобраз фэўдальна-манархічнае Нямеччыны.
У Францыі Гайнэ апублікаваў некалькі навукова-публіцыстычных працаў. У ягонай паэтычнай творчасьці асабліва сталі прыкметныя палітычныя тэндэнцыі. У творах палітычнай і сатырычнай тэматыкі (зборнік «Сучасныя вершы», 1844; паэмы «Ата Троль. Сон у летнюю ноч», 1841—47; «Нямеччына. Зімовая казка», 1844) выкрываў дух шавінізму й пангерманізму, з болем і любоўю разважаў пра мінуўшчыну і будучыню радзімы.
На беларускую мову творы Гайнэ перакладалі Максім Багдановіч, А. Вяржбоўскі, Марыя Васілеўская, Юлі Таўбін, Алесь Дудар, Юрка Гаўрук, Аркадзь Мардвілка, Сьцяпан Ліхадзіеўскі, Аляксей Зарыцкі, Язэп Сіманоўскі, Янка Лучына, Хведар Ільяшэвіч, Язэп Семяжон, Рыгор Барадулін, Васіль Сёмуха, Фэлікс Баторын, Лявон Баршчэўскі, Яўген Бяласін, Юры Кісялеўскі, Ігар Крэбс й іншыя. Дасьледаваньнямі ягонай творчасьці займаліся В. Вольскі, Ю. Дворкін, А. Зарыцкі, У. Някляеў, С. Вальфсон, Г. Сініла.
Ушанаваньне памяці
рэдагавацьГайнрыха Гайнэ ставяць у адзін шэраг з Фрыдрыхам Шылерам, Ёганам Гётэ і Готгальдам Лэсынгам. На вершы Гайнэ пісалі музыку мноства кампазытараў, у тым ліку Шубэрт і Шуман.
Помнік Гайнэ ўсталяваны ў Парыжы.
У нацысцкай Нямеччыне Гайнэ быў забаронены, усе помнікі яму былі зруйнаваныя. Сярод кніг, якія нацысты публічна спальвалі ў 1933 року, былі й працы Гайнэ. Гэтыя вогнішчы пацьвердзілі ягонае прароцтва:
«Там, дзе спальваюць кнігі, урэшце будуць спальваць і людзей.»
Пасьля Другой сусьветнай вайны ў Нямеччыне зноў сталі зьяўляцца помнікі паэту, у тым ліку ў ягоным родным Дусэльдорфе і на Унтэр-дэн-Ліндэн у Бэрліне.
Імя Гайнрыха Гайнэ носіць Дусэльдорфскі ўнівэрсытэт.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ J. W. F., J. G. R. Heine, Heinrich (анг.) // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911. — Vol. 13.
- ^ Mähly J. Heine, Heinrich (ням.) // Allgemeine Deutsche Biographie — L: 1880. — Т. 11. — S. 338–351.
- ^ Вейнберг П. Гейне, Генрих (рас.) // Энциклопедический словарь — СПб: Брокгауз — Ефрон, 1892. — Т. VIII. — С. 254—257.
Літаратура
рэдагаваць- Сініла Г. Гейнэ // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — ISBN 985-11-0090-0
- Хрэстаматыя па літаратуры народаў свету. — Мн.: 1995.
Беларускія пераклады
рэдагаваць- Выбраныя творы. Мн., 1959.
- Выбраныя вершы. Мн., 2016.
- Габрэйскія мелодыі. 2023.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьВікікрыніцы зьмяшчаюць арыгінальныя матэрыялы, датычныя тэмы артыкула: |
Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |