Памятны крыж Монтэ-Касына

Памятны крыж Монтэ-Касына — заснаваны загадам Галоўным камандваньнем Польскіх вайсковых сілаў на Захадзе 26 ліпеня 1944, як памятная адзнака для жаўнераў 2 Корпусу, якія ўдзельнічалі ў бітвах пад Монтэ-Касына, дзеля ўганараваньня Славы польскай зброі на італьянскай зямлі, пад час здабыцьця Монтэ-Касына.

Памятны крыж Монтэ-Касына
Краіна Сьцяг Польшчы Польшча
Тып Ордэн
Статус не уручаецца
Статыстыка
Парамэтры 40*40 мм
Дата заснаваньня 26 ліпеня 1944
Апошняе ўзнагароджаньне 1945
Колькасьць 48 608

Апісаньне адзнакі

рэдагаваць

Адзнака Памятны крыж Монтэ-Касына зьяўляецца роўнабаковы крыж — накшталт Крыжа Сьвятога Бэнэдыкта, выкананы з бронзы, памерамі 40 × 40 мм, плечы якога выкананы ў выглядзе трылісьніка.

На авэрсе пасярод крыжа зьмешчана квадратны шчыт з надпісам MONTE / CASSINO / MAJ / 1944. На рэверсе знаходзіцца такі самы шчыт, дзе выбіваўся нумар адзнакі.

Стужка крыжа шырынёю 33 мм з калейнымі блакітнымі і чырвонымі палосамі ўздоўж (6 блакітных і 5 чырвоных). Шырыня палосаў 3 мм кожная.

На калодку цапляўся паясок з бронзы, на які наносіўся надпіс: «MONTE CASSINO». Шырыня калодкі 8 мм.

Крыж носіцца на левым баку грудзёў.

Надаваньне

рэдагаваць

Крыжам былі адзначаны ўсе жаўнеры 2 Польскага Корпусу, якія бралі ўдзел у баях пад Монтэ-Касына, П’едымонтэ й Паса Корна з 12 траўня да 31 траўня 1944, ды таксама ўсе жаўнеры 2 Польскага Корпусу, параненыя на полі бітвы з 7 красавіка да 11 траўня 1944.

Адзначэньне адбывалася на падставе асабістых загадаў Камандваньня 2 Корпусу, а адзначаныя атрымлівалі пасьведчаньне з нумарам, які выбіваўся на рэверсе крыжа.

Крыж атрымала 48 608 асобаў. Усяго было выбіта 50 000 крыжоў.

Крыж ня быў прызнаны кіраўніцтвам ПНР. Толькі ўстава ад 16 кастрычніка 1992[1] далучыла Крыж да дзяржаўных польскіх узнагарод. Адначасова было прызнана заканчэньне яго наданьня.

Узнагароджаныя беларусы

рэдагаваць

Сярод адзначаных Крыжом было каля 10 000 беларусаў. Зь іх у 1946—1948 больш за 1000 вярнулася на Беларусь[2].

У ночы з 31 сакавіка на 1 красавіка 1951 у СССР 4520 «андэрсаўцаў» былі арыштаваныя, пазбаўленыя маёмасьці, узнагародаў і высланыя лягэры Казахстану і Сыбіры[3]. Пасьля 1992 году польская дзяржава пачала выдаваць дублікаты ўдзельнікам бітвы пад Монтэ-Касына ці іхнім нашчадкам.

У 2004 годзе зь беларусаў, што ўдзельнічалі ў бітве, застаўся жывы толькі адзін чалавек — 92-гадовы Якуб Конан, які жыў у мястэчку Бярэзінскае, Маладэчанскі раён[4].

Вядомыя беларусы, адзначаныя крыжом

рэдагаваць