Вілтаўт (Вілталт) — мужчынскае імя.

Wiltolt
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Wilto + Walt
Іншыя формы
Варыянт(ы) Вілталт
Зьвязаныя імёны Waldowildis
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Вілтаўт»

Паходжаньне

рэдагаваць

Вільтальт (Wiltolt) і Валдавілда (Waldowildis[1]) — імёны германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -вілд- (-вілт-) (імёны ліцьвінаў Авільт, Эвільд, Ясьвільт; германскія імёны Awild, Evilda, Asvild) паходзіць ад гоцкага wilþeis 'дзікі', а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[3].

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае ўсходнегерманскую этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Вілтаўт складаецца з асноваў -віл- (імёны ліцьвінаў Вільбут, Вільгейда, Мунтвіл; германскія імёны Willebut, Williheid, Muntwil), якая паходзіць ад гоцкага wilja 'воля'[3], і -тэўд- (-тэўт-, -таўт-) (імёны ліцьвінаў Таўтывіл, Таўтвін, Таўтгерд; германскія імёны Theudowills, Teutwin, Teutgerdis), якая паходзіць ад гоцкага theuda 'род, народ'[4]. Такім парадкам, імя Вілтаўт азначае «воля роду» (тое ж, што і імя Таўтвіл)[5].

Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, імя Вілтаўт цалкам адпавядае старажытнаму германскаму імю Wilithuta (Wili-thuta)[6]. Таксама адзначалася старажытнае германскае імя Theudowills[7].

У Прусіі бытавала імя Вільтаўт: Wiltaute (1315 год)[8], Wiltaut (1380 год)[9].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: в Белици два чоловеки: Вилтолтъ (1440—1492 гады)[10]; Юръи Вильтовтовичъ (1528 год)[11]; Яник Вилтовтович (1538 год)[12].

Носьбіты

рэдагаваць

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1591.
  2. ^ Scheffler-Erhard C. Alt-Nürnberger Namenbuch. — Nürnberg, 1959. S. 16.
  3. ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 26.
  6. ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 103.
  7. ^ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 3: Die Burgunder, Schlußwort. — Berlin und Leipzig, 1936. S. 152.
  8. ^ Pierson W. Altpreußischer Namenkodex // Zeitschrift für Preußische Geschichte und Landeskunde. — Berlin, 1873. S. 736.
  9. ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 118.
  10. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 55.
  11. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 102.
  12. ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 279.
  13. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 231 (12) (1540—1543). — Vilnius, 2007. P. 357
  14. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 7. ― Вильна, 1909. С. 73.