Вікіпэдыя:Кандыдатуры на выдаленьне/Архіў/2021-2023
Гэта архіў праекту. Калі ласка, не рэдагуйце гэтую старонку. Новыя і старыя дыскусіі пачынайце на бягучай старонцы праекту. |
Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.
Не адпавядае крытэрам добрасумленнага выкарыстаньня. Ёсьць вольная замена. --Jarash (гутаркі) 11:43, 1 ліпеня 2023 (+03)
Вынік
рэдагавацьВыдаліў. Мяркую, што ў падобных выпадках (на запыт стваральніка) дастаткова дадаць шаблён {{Выдаліць}} — без адкрыцьця запыту тут. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:45, 1 ліпеня 2023 (+03)
Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.
Не адпавядае крытэрам добрасумленнага выкарыстаньня. Ёсьць вольная замена. --Jarash (гутаркі) 10:30, 1 ліпеня 2023 (+03)
Вынік
рэдагавацьВыдаліў. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:45, 1 ліпеня 2023 (+03)
Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.
Не магу пагадзіцца з удзельнікам Taravyvan Adijene, бо на маю думку, артыкул мае значнасьць. Гэта першы загінулы беларус з батальёну імя Кастуся Каліноўскага, які пагатоў «стаяў ля вытокаў арганізацыі беларускіх добраахвотнікаў, якія змагаліся за Ўкраіну». Біяграфія асобы і яго погляды даволі добра асьвятляюцца ў вартых даверу крыніцах, спасылкі на якія прыводзяцца ў артыкуле. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 12:23, 20 сакавіка 2022 (+03)
- Падзяляю думку, выказаную вышэй удзельнікам Kazimier Lachnovič. -Удзельнік:BattleOnBlueWaters
- Азнаёмцеся з крытэрамі значнасьці вайскоўцаў. --Taravyvan Adijene (гутаркі) 07:39, 21 сакавіка 2022 (+03)
- Удзельнікі беларускага нацыянальна-вызвольнага руху, змагары-добраахвотнікі — гэта не звычайныя вайскоўцы, а асобная катэгорыя, якую можна параўнаць з вайскоўцамі-ўдзельнікамі Слуцкага збройнага чыну (Катэгорыя:Удзельнікі Слуцкага паўстаньня). Пагатоў, першы загінулы ваяр-беларус ад пачатку расейскага ўварваньня і першы загінулы ваяр першага беларускага батальёну часоў уварваньня — гэта вынятковыя рэчы, якія праз шырокі розгалас у мас-мэдыя відавочна маюць значнасьць для Беларускай Вікіпэдыі. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 12:48, 21 сакавіка 2022 (+03)
Вынік
рэдагавацьДадаў крыніцы (як беларускія, так і замежныя), дапрацаваў артыкулы і ўводзіны да іх. Прынамсі адзін толькі шырокі мэдыйны розгалас ужо сьведчыць пра карысьць гэтых артыкулаў для Беларускай Вікіпэдыі. Пагатоў, як зазначыў вышэй, гэта не звычайныя вайскоўцы, а героі-добраахвотнікі, фактычна ўдзельнікі Беларускага нацыянальна-вызвольнага руху, якія акрэсьлена сьведчылі, што змагаюцца ва Ўкраіне за свабоду Беларусі. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 17:58, 28 сакавіка 2022 (+03)
Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.
Добры дзень! Мяне вельмі зьдзівіла гэтая пазнака ля артыкула (Ірына Цьвіла), які я стварыў пра вядомую ўкраінскую публічную асобу, пісьменьніцу, фотамастачку, вайскоўку. Напісана - "адсутнічае значнасьць". Тое, што артыкулы аб ёй існавалі на той момант па-ўкраінску і па-кітайску, а цяпер зьявіліся па-ангельску і па-гішпанску, - гэта нічога не азначае? І потым на тле вайны ва Ўкраіне мая мэта была стварыць артыкул пра забітую геройку і, паўтаруся, слынную на радзіме публічную і значную асобу. Мне цікава даведацца, адкуль такая пазнака магла зьявіцца? Гэта глупая сыстэма напісала? Ці ўсё ж такі жывы чалавек спрычыніўся да гэтага? Я ня згодны з такой пазнакай, бо ўсе тэксты, якія я прапаную, выбраныя згодна з правіламі і патрабаваньнямі вікіпэдыі. Дзякуй, Гарбацкі. 3.02.2022.
Вынік
рэдагавацьПакінуў артыкул. Крыніцы ў артыкуле цяпер ёсьць, абмеркаваньне працягвалася больш за тыдзень і новых пярэчньняў не зьявілася. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 21:27, 13 сакавіка 2022 (+03)
Старонка ўдзельніка
рэдагавацьТут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.
Трэба выдаліць старонку Удзельнік:Taravyvan Adijene і ўсе ейныя падстаронкі. --Taravyvan Adijene (гутаркі) 23:21, 9 студзеня 2022 (+03)
Вынік
рэдагавацьУсё выдаліў. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 12:35, 10 студзеня 2022 (+03)
Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.
be:Вікіпедыя:Архіў_запытаў_на_выдаленне/2020#Верацёнка. 185.16.138.75 14:31, 9 студзеня 2022 (+03)
- Тут хіба пытаньне з ВП:Значнасьць, бо крыніца ў артыкуле пазначаецца. На жаль, у сеціве часткі пра Жыткавіцкі раён, здаецца, яшчэ няма, таму не магу суаднесьці з наяўнымі воднымі аб’ектамі. Магчыма, Удзельнік:Ліцьвін мае гэтую кнігу. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 12:41, 10 студзеня 2022 (+03)
- Аўтарытэтная крыніца пазначаная. Тое, што ў нейкім разьдзеле Вікіпэдыі не палічылі патрэбным праверыць інфармацыю — не зьяўляецца прыкметай арыгінальнага дасьледаваньня. --Ліцьвін (гутаркі) 13:13, 9 лютага 2022 (+03)
Вынік
рэдагавацьКрыніца ёсьць, старонка значыцца. Кожны можа спраўдзіць яе ў хоць-якой бібліятэцы (напрыклад, у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі). З усяго відаць, малы геаграфічны аб'ект, не містыфікацыя. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 21:30, 13 сакавіка 2022 (+03)
Аляксандар Трухан
рэдагавацьТут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.
Адсутнасьць энцыкляпэдычнай значнасьці. Цытата з правіла: «Прадмет або тэма хутчэй за ўсё зьяўляюцца значнымі, калі яны заўважна асьвятляюцца ў незалежных ад суб’екту надзейных крыніцах. Асьвятленьне ў крыніцах ня мусіць быць трывіяльным згадваньнем. Незалежныя ад суб’екту адкідае творы, напісаныя суб’ектам тэмы або кімсьці зь ім зьвязаным. Напрыклад, рэкляма, прэс-рэлізы, аўтабіяграфія, ўэб-сайт аўтара ня лічацца незалежнымі». Крыніцы ў артыкуле ўсё навінавыя, утрымліваюць фармальныя навіны пра прызначэньне на пасаду. Асьвятленьня ў другасных аўтарытэтных крыніцах ня бачна. Пасада палкоўніка не робіць чалавека значным, можа пра ўсіх палкоўнікаў краіны артыкулы ствараць? Артыкул утрымлівае артаграфічныя памылкі, рэальны адрас чалавека (Вікіпэдыя — не даведнік). Усё, мне падаецца, зразумела. ZlyiLev (гутаркі) 07:06, 12 сьнежня 2021 (+03)
- Мабыць, даю яшчэ які тыдзень аўтару прывесьці зьвесткі (вядома, пры наяўнасьці вартых даверу крыніцаў), што гэты шараговы міліцыйны начальнік мае нейкую энцыкляпэдычную значнасьць для Беларускай Вікіпэдыі (напрыклад у зьвязку з здушэньнем пратэстаў). Існуе мноства вартых беларусаў, пра якіх дагутэль няма артыкулаў. Ня трэба ствараць артыкулы пра шараговых раённых функцыянэраў, якія не зрабілі (учынілі) нічога энцыкляпэдычна вартага і, адпаведна, не асьвятляюцца належным чынам у вартых даверу крыніцах. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 21:36, 13 сакавіка 2022 (+03)
Вынік
рэдагавацьВыдаліў. Дзейнасьць асобы не асьвятляецца ў вартых даверу крыніцах, таму адназначна няма значнасьці. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 00:32, 31 сакавіка 2022 (+03)
Катэгорыі пра райвыканкамы
рэдагавацьТут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.
Наствараныя ўдзельнікам Ясамойлам учора катэгорыі паводле шаблёну «Райвыканкам Савета народных дэпутатаў *** раёну места Менск». Па-першае, з памылкамі; па-другое, у абыход ВП:ПНА#Сынанімічныя словы; па-трэцяе, пасьля ранейшых спробаў выпраўляць за ім памылкі — працягвае кляпаць; па-чацьвертае, катэгорыі ня будуць нічым запаўняцца. Усе артыкулы зь іх перанесьці ў вышэйшую катэгорыю Катэгорыя:Райвыканкамы гарадзкіх раёнаў Беларусі. -- Taravyvan Adijene 10:04, 3 сьнежня 2021 (+03)
- Супраць Вы сп. Рэнэсанс не ствараеце допісы, а правіць за стваральнікамі ня хочаце. Можа падумайце Вам тут ня чаго рабіць і прыпыніць сваю дзейнасьць? Адпачніце! А потым ужо вазьміцеся за работу і праўце памылкі. Ясамойла (гутаркі) 16:10, 11 сьнежня 2021 (+03)
- Падтрымліваю выдаленьне. Няма значнасьці, памылкі. ZlyiLev (гутаркі) 06:55, 12 сьнежня 2021 (+03)
- Калі працягнеце абмяркоўваць не старонкі Вікіпэдыі, а асобаў — то пастараюся запрасіць вас у бан. -- Taravyvan Adijene 12:19, 12 сьнежня 2021 (+03)
Дадаткова выдаліць створаныя сёньня катэгорыі з адзіным артыкулам у ім без пэрспэктывы напаўненьня і з памылкамі ў назове, створанымі нягледзячы на папярэджаньні і выстаўленьні аналягічны на выдаленьне раней. --Taravyvan Adijene (гутаркі) 23:13, 9 сакавіка 2022 (+03)
Вынік
рэдагавацьЗдаецца, усё выдаліў. Прашу ўдзельніка Ясамойлу не ствараць залішнія катэгорыі, залішнія — бо ў іх дадаецца максымум адзін артыкул без пэрспэктывы напаўненьня, тым часам катэгорыі прызначаюцца да групаваньня некалькіх артыкулаў у тэматычныя групы. Таксама прашу зьвярнуць увагу, што калі ёсьць скарочаная асноўная назва, то яе ўдакладненьне варта падаваць у дужках: напрыклад, Маскоўскі раён (Берасьце), а не Маскоўскі раён места Берасьце (пагатоў геаграфічныя назвы ў клясычным стандарце беларускай мовы мусяць скланяцца, гл. Вікіпэдыя:СГН), тое ж тычыцца і назваў розных установаў. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:25, 13 сакавіка 2022 (+03)
Каардынаты ў картцы
рэдагавацьТут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.
Модуль:КаардынатыЎКартцы і шаблён {{Каардынаты ў картцы}} болей не выкарыстоўваюцца. -- Taravyvan Adijene 18:23, 10 лістапада 2021 (+03)
Папярэдні вынік
рэдагавацьВыдаліў. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 13:54, 12 лістапада 2021 (+03)
- Бачу, што Модуль:КаардынатыЎКартцы застаўся. Плюс яшчэ нявыкарыстоўваны Модуль:Табліца сюды ж. -- Taravyvan Adijene 19:15, 12 лістапада 2021 (+03)
Вынік
рэдагавацьАдразу не заўважыў. Выдаліў абодва. Дзякую за ўважлівасьць. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 21:26, 12 лістапада 2021 (+03)
Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.
Артыкула няма ў іншых моўных разьдзелах. Прынамсі ў расейскім разьдзеле ўжо тройчы выдаляўся [1]. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 21:37, 7 чэрвеня 2021 (+03)
Вынік
рэдагавацьВыдаліў. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 13:32, 15 чэрвеня 2021 (+03)
Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.
Сумнеўная значнасьць. Такіх кампаніяў існавала, існуе і будзе існаваць безьліч. Ня бачу ў артыкуле ніякіх энцыкляпэдычна значных зьвестак, якія маглі б выклікаць цікавасьць да гэтай кампаніі ў чытачоў. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 21:21, 7 чэрвеня 2021 (+03)
- Супраць выдаленьня на прыкладзе Эўраопт і паводле велічыні: звыш 216 млн $ абарачэньня і 4500 працаўнікоў.--Удзельнік:W 22:49, 7 чэрвеня 2021 (UTC+3)
- Усё ж у памерах Беларусі гэта вялікая кампанія, таму я супраць выдаленьня. --Ліцьвін (гутаркі) 11:18, 8 чэрвеня 2021 (+03)
Вынік
рэдагавацьСапраўды, маем артыкулы пра вялікія беларускія гандлёвыя кампаніі. Здымаю запыт. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 18:35, 8 чэрвеня 2021 (+03)
Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.
Зноў тое ж самае: спам. Андрей Романенко (гутаркі) 18:28, 29 траўня 2021 (+03)
Вынік
рэдагавацьВыдаліў. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 20:30, 29 траўня 2021 (+03)
Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.
Спам (пасьля выдаленьня з расейскай Вікіпэдыі). Андрей Романенко (гутаркі) 13:43, 9 траўня 2021 (+03)
Вынік
рэдагавацьВыдаліў. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 23:34, 9 траўня 2021 (+03)
Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.
Aдсутнасьць асьвятленьня ў надзейных крыніцах. Андрей Романенко (гутаркі) 01:25, 8 траўня 2021 (+03)
Вынік
рэдагавацьВыдаліў. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 01:36, 8 траўня 2021 (+03)
Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.
Прычына выдаленьня: парушэньне права на прыватнасьць. Мне напісала сама Алена Гапава і папрасіла выдаліць артыкул з вікіпэдыі, які я стварыў. Яна ня хоча, каб інфармацыя аб ёй існавала ў вікіпэдыі і піша, што калі артыкул аб ёй ня будзе выдалены, яна будзе вымушаная прыбегнуць да дапамогі юрыста. Спадзяюся, гэтага аргумэнту хопіць, каю артыкул быў выдалены. — Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся Гарбацкі (гутаркі · унёсак) 23:55, 22 красавіка 2021 (+03).
Перанесена са старонкі Абмеркаваньне Вікіпэдыі:Выдаленьне артыкулаў
рэдагаваць
Добры дзень! Прашу дапамагчы выдаліць артыкул, які я стварыў пра Алену Гапаву. Учора я атрымаў ліст ад Алены Гапавай, якая просіць выдаліць тэкст — яна не жадае, каб пра яе была інфармацыя ў сеціве, у вікіпэдыі ў прыватнасьці. Яна лічыць, што артыкул парушае ейнае права на прыватнасьць. Дзякуй за дапамогу. З пашанай, Гарбацкі.
- Хоць фармальна ў нас падобнага крытэру выдаленьня няма, але і забароны таксама. Прапаную пачакаць пару дзён і, калі ніхто аргумэнтавана ня выкажацца супраць, то выдалю артыкул. + у сам артыкул варта паставіць {{Выдаліць}}. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 13:18, 21 красавіка 2021 (+03)
Вынік
рэдагавацьВыдаліў на просьбу аўтара і пані Алены Гапавай пры адсутнасьці абгрунтаваных пярэчаньняў з боку супольнасьці. Хацеў бы толькі заўважыць, што калі ўсе зьвесткі браліся з агульнадаступных крыніцаў (онлайн і офлайн публікацыі, адкрытыя профілі ў сацыяльных сетках і інш.), то такі артыкул ня можа парушаць права на прыватнасьць асобы. Таксама заўважу, што ў іншых моўных разьдзелаў могуць прысутнічаць адмысловыя правілы і рэкамэндацыі на выпадак падобных сытуацыяў, таму іх практыка ў такіх выпадках можа адрозьнівацца ад нашай. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:27, 25 красавіка 2021 (+03)
Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.
Шаблён фактычна капіюе Шаблён:Год паводле катэгорыі, толькі менш распрацаваны. --Gleb Leo (гутаркі) 22:22, 4 лютага 2021 (+03)
- Выдаляць нельга, бо ён выкарыстоўваецца на шматлікіх старонках. Сьпярша трэба ўсе іх выправіць. -- Taravyvan Adijene 00:21, 5 лютага 2021 (+03)
- То бок, сам па сабе шаблён ніякае каштоўнасьці ня мае, а існуе дагэтуль, таму што інакш трэба шмат дзе яго замяняць? Дарэчы, якім чынам можна праглядзець, у якіх артыкулах скарыстаны гэны шаблён? --Gleb Leo (гутаркі) 12:39, 5 лютага 2021 (+03)
- Шаблён:Тэма па гадах/Інструмэнты/Спасылкі на старонку. Асабіста я ня бачу праблемы ў існаваньні асобнага шаблёну. --Ліцьвін (гутаркі) 13:31, 5 лютага 2021 (+03)
- Рэч у тым, што гэты шаблён анічым функцыйна не адрозьніваецца, акрамя меншай дакумэнтацыі ды выгляду. Дый дзе ён выкарыстоўваецца? Я зараз зайшоў на адрас, які Вы напісалі, але ўказаныя тамака старонкі спасылаюцца на Шаблён:Фільмы па гадох ды Шаблён:Музыка паводле гадоў, прынамсі, я іншых спасылак не знаходжу. --Gleb Leo (гутаркі) 13:57, 5 лютага 2021 (+03)
- Выкарыстоўваецца ён у шаблёнах, якія выкарыстоўваюцца ў багата якіх катэгорыях. Дастатне было б замяніць адзін шаблён на другі, але яны ўсё ж працуюць па-рознаму. Прыкладам, у катэгорыі патрэбныя спасылкі выгляду «Катэгорыя:Фільмы XXXX году», якія і забясьпечвае шаблён {{Тэма па гадах}}. А вось шаблён {{Год паводле катэгорыі}} ўтварае спасылкі выгляду «Катэгорыя:XXXX год у кіно». Таму замяніць не атрымаецца. -- Taravyvan Adijene 17:12, 5 лютага 2021 (+03)
- Цяпер, здаецца, я ўжо зразумеў у чым рэч з гэтым шаблёнам. Выбачаюся тады за гэтакую рэзкасьць. Хаця, дарэчы, можна было б яго перайменаваць у Шаблён:Тэма паводле гадоў, зь перасылкай Шаблён:Тэма па гадах, празь нехарактэрнае ўжываньне прыназоўніка «па». --Gleb Leo (гутаркі) 17:37, 5 лютага 2021 (+03)
- Перайменаваць трэба абавязкова, што ўжо і зрабіў удзельнік Taravyvan Adijene. --Ліцьвін (гутаркі) 19:49, 5 лютага 2021 (+03)
- Тады, відаць, пытаньне разьвязанае, усім дзякуй за ўвагу. --Gleb Leo (гутаркі) 20:31, 5 лютага 2021 (+03)
- Перайменаваць трэба абавязкова, што ўжо і зрабіў удзельнік Taravyvan Adijene. --Ліцьвін (гутаркі) 19:49, 5 лютага 2021 (+03)
- Рэч у тым, што гэты шаблён анічым функцыйна не адрозьніваецца, акрамя меншай дакумэнтацыі ды выгляду. Дый дзе ён выкарыстоўваецца? Я зараз зайшоў на адрас, які Вы напісалі, але ўказаныя тамака старонкі спасылаюцца на Шаблён:Фільмы па гадох ды Шаблён:Музыка паводле гадоў, прынамсі, я іншых спасылак не знаходжу. --Gleb Leo (гутаркі) 13:57, 5 лютага 2021 (+03)
- Шаблён:Тэма па гадах/Інструмэнты/Спасылкі на старонку. Асабіста я ня бачу праблемы ў існаваньні асобнага шаблёну. --Ліцьвін (гутаркі) 13:31, 5 лютага 2021 (+03)
- То бок, сам па сабе шаблён ніякае каштоўнасьці ня мае, а існуе дагэтуль, таму што інакш трэба шмат дзе яго замяняць? Дарэчы, якім чынам можна праглядзець, у якіх артыкулах скарыстаны гэны шаблён? --Gleb Leo (гутаркі) 12:39, 5 лютага 2021 (+03)
Вынік
рэдагавацьВыдаляць нельга, бо выкарыстоўваецца ў іншых шаблёнах. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 23:36, 5 лютага 2021 (+03)
Разам (партыя)
рэдагавацьТут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.
У парушэньне правілаў Вікіпэдыі артыкул быў пакінуты. Вікіпэдыя ня піша пра няісныя паняцьці, нават калі гэта маскальскае слова «вместе» і колькі б на запыт пра яго ні было вынікаў у пашуковіках. -- Taravyvan Adijene 16:43, 27 студзеня 2021 (+03)
- А што зьмянілася з таго часу? Віктар Бабарыка, Марыя Калесьнікава і г. д. ужо на волі? Не. Дык гэты паўторны запыт можна разглядаць толькі як гульню ў правілы — Вікіпэдыя:Не даводзьце да абсурду#Не выпрабоўвайце на трываласьць і Вікіпэдыя:Не даводзьце да абсурду#Не хадзіце па крузе ў дыскусіі. --Ліцьвін (гутаркі) 19:28, 27 студзеня 2021 (+03)
- Якое дачыненьне мае месцазнаходжаньне пэўных асобаў да слова «ўмесьце», якое створанае ў Вікіпэдыі толькі таму, што часта трапляе ў вынікі пошукавых сыстэмаў? -- Taravyvan Adijene 10:12, 28 студзеня 2021 (+03)
- Якім чынам людзі, якія зараз знаходзяцца за кратамі, могуць непасрэдна ўдзельнічаць у стварэньні партыі? --Ліцьвін (гутаркі) 14:40, 28 студзеня 2021 (+03)
- Якой партыі? Няма ніякай партыі, ёсьць слова «ўмесьце», на якое і спасылаюцца абаронцы артыкулу, прыводзячы ў доказ колькасьць вынікаў на запыт гэтага слова ў пашуковіках. Але да ніякай няіснай партыі гэтыя пошукавыя вынікі ня маюць дачыненьня. -- Taravyvan Adijene 17:51, 28 студзеня 2021 (+03)
- Калі ласка, прачытай уважліва артыкул. Тамака нідзе не сьцьвярджаецца, што партыя існуе. Тым больш ініцыятары і дагэтуль знаходзяцца за кратамі. --Ліцьвін (гутаркі) 20:53, 28 студзеня 2021 (+03)
- Якой партыі? Няма ніякай партыі, ёсьць слова «ўмесьце», на якое і спасылаюцца абаронцы артыкулу, прыводзячы ў доказ колькасьць вынікаў на запыт гэтага слова ў пашуковіках. Але да ніякай няіснай партыі гэтыя пошукавыя вынікі ня маюць дачыненьня. -- Taravyvan Adijene 17:51, 28 студзеня 2021 (+03)
- Якім чынам людзі, якія зараз знаходзяцца за кратамі, могуць непасрэдна ўдзельнічаць у стварэньні партыі? --Ліцьвін (гутаркі) 14:40, 28 студзеня 2021 (+03)
- Якое дачыненьне мае месцазнаходжаньне пэўных асобаў да слова «ўмесьце», якое створанае ў Вікіпэдыі толькі таму, што часта трапляе ў вынікі пошукавых сыстэмаў? -- Taravyvan Adijene 10:12, 28 студзеня 2021 (+03)
- Калі спадару-намінатару не падабаецца слова «ўмесьце» ў артыкуле прапаную зьмяніць яго на слова «тугеза»! Так будзе лепей? Пендоскае слова не так рэжа слых, як маскальскае? Кансенсус. Віт; гутаркі 17:20, 21 сакавіка 2021 (+03)
- Не падабаецца, што парушэньне правіла значнасьці ў Вікіпэдыі прыкрываецца тым фактам, што ў пошуку гуглю знойдзеныя 100500 вынікаў слова «ўмесьце», якое дачыненьня да тэмы артыкулу ня мае. Калі надумаеце пісаць артыкул пра слова «тугеза», то можаце спрабаваць абгрунтоўваць значнасьць тэмы вынікамі ў гуглі хоць па-піндоску. -- Taravyvan Adijene 13:56, 17 лістапада 2021 (+03)
Вынік
рэдагавацьВыдаліў. Нэрэалізаваны праект, як выглядае, урэшце застаўся бязь нейкіх пэрспэктываў на рэалізацыю і цалкам зьнік зь інфармацыйнай прасторы. Пагатоў яго маглі паспрабаваць рэалізаваць у замежжы, але не зрабілі гэтага. Выглядае, што па расейскім уварваньні ва Ўкраіну да праекту такой партыі наўрад ці калісьці вернуцца. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 12:38, 6 верасьня 2023 (+03)
Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.
Значнасьць асобы як пісьменьніка не паказаная. Літаратурных узнагародаў нямашака. Рэкорды Кухвара — узнагарода пляцоўкі па продажы карыстаных рэчаў. У доўгі сьпіс прэміі Гедройца трапляюць абсалютна ўсе пададзеныя на конкурс творы, якія адпавядаюць умовам конкурсу, паказальным можа быць толькі кароткі сьпіс, у які асоба ніколі не трапляла.--Liashko (гутаркі) 14:56, 20 студзеня 2021 (+03)
- Паводле Вікіпэдыя:Значнасьць, «тэма або прадмет артыкула лічацца значнымі, гэта значыць годнымі асобнага артыкула, калі яны адпавядаюць прыведзенаму ніжэй агульнаму крытэру значнасьці або аднаму з прыватных крытэраў значнасьці. Агульны крытэр значнасьці. Прадмет або тэма зьяўляюцца значнымі, калі яны заўважна асьвятляюцца ў незалежных ад суб’екту надзейных крыніцах». У артыкуле 49 крыніцаў і звыш 10 вонкавых спасылак (Кірыл Стаселька#Крыніцы). Ёсьць адпаведнасьць усім 5 асобным крытэрам значнасьці: 1) «значнае асьвятленьне ў надзейных крыніцах», 2) «заўважнае асьвятленьне», 3) «незалежныя ад суб’екту» крыніцы, 4) «надзейныя крыніцы маюць на ўвазе патрэбу правяральнасьці ацэнкі іхнай значнасьці», 5) «крыніцы мусяць быць другаснымі». У Вікіпэдыя:Значнасьць асобаў згадваецца: «Гэтая старонка плянуецца ў якасьці рэкамэндацыі Вікіпэдыі, таму не спасылайцеся на яе, як на дзейную рэкамэндацыю». У гэтым выпадку адсутнічае сама падстава для запыту наконт значнасьці.--Удзельнік:W 11:56, 21 студзеня 2021 (UTC+3)
- Пачытаў артыкул. Уражанне яшчэ горшае, чым ад Martin S., але там хоць адзінае (толькі адно!), за што можна зачапіцца — рэцэнзія Сяргея Будкіна на альбом, не апошняга чалавека ў сьвеце беларускай музычнай публіцыстыкі. Артыкул ж «Кірыл Стаселька» зусім жах. Падрабязней (выбачайце, ніжэй будзе лонгрыд):
- Артыкул пачынаецца з адыёзнай фразы «беларускі пісьменьнік ХХІ стагодзьдзя»… Хто мне нагадае, ён пісаў апавяданні ў 2031-м ці ў 2082-м? Ну, напісана ж ХХІ… авансам то бок? Чытаю далей, Жыцьцяпіс, Творчасьць… Аніводнай узнагароды, аніводнага лаўрэацтва. Падстава для існавання артыкула пра пісьменніка ў энцыклапедыі тады якая?
- На конт сцвярджэння вышэй пра тое, што артыкул мае «значнае асьвятленьне ў надзейных крыніцах» і «незалежныя ад суб’екту крыніцы». Маўляў крыніц ажно 49 штук. Праглядаю крыніцы. Артыкул у гэтым пляне храмае на абедзьве нагі. Сайты крыніц маюць назвы: «Кірыл Стаселька прадставіў гарадзенцам „Дзіцячы маніфест“», «Кірыл Стаселька прэзентуе кнігу „Marginalis“ у эфіры „Культуры“», «У лістападзе выйдзе новая кніга Кірыла Стаселька „Marginalis“», «„Дзевяць жыццяў Віта Морэ“ Кірыл Стаселька прэзентаваў у Барысаве свой новы раман», «Кірыл Стаселька — Прэзентацыя кнігі „Дзіцячы маніфест“», «Запрашаем на прэзентацыя кнігі Кірыла Стаселькі „Marginalis“», «Аўтограф-сесія Кірыла Стаселька з нагоды выхаду „Marginalis“», «Пачалася перадзамова на новую кнігу Кірыла Стаселькі» і іншыя. Ужо толькі па назвах бачна, што гэта не аўтарытэтныя крыніцы для падмацавання значнасці, а рэкламнае смецьце ў навінных сайтах. Чытаем гэтыя крыніцы ўдумліва, дакладна і высвятляем, што сутнасць гэтых артыкулаў — самапіяр і рэклама чарговага твора аўтара. Без рэцэнзій, без аналітыкі, без крытыкі. Толькі інтэрв’ю і зазыўныя оды.
- Што маем акрамя творчасці Стаселькі ў артыкуле пра яго? Ёсць крыніца «Шум, гам і Алесь Таўстыка — як выбіралі старшыню Руху „За Свабоду“»: тут Стаселька згадваецца толькі аднойчы і тое ў сувязі з тым, што ён атрымаў пасаду трэцяга(!) намесніка старшыні. Ці з’яўляецца пасада трэцяга намесніка старшыні асновай для сцвярджэння аб значнасці асобы? Пытанне рытарычнае. Крыніца «Больш за палову беларусаў не чытаюць кніг»: даведаліся толькі тое, што Стаселька з’яўляецца шэраговым супрацоўнікам Інстытута. Гэта надае значнасці? Пра ўсіх супрацоўнікаў будзем пісаць артыкулы? Пытанне ізноў рытарычнае.
- Пра крыніцы: «Кірыл Стаселька. Апавяданьні // Маладосьць : часопіс. — Ліпень 2013. — № 7», «Кірыла Стаселька Вечныя дзеці. Аповед», «Проза — Кніга ў вянку з церняў — Кірыл Стаселька — Кнігасвет», «Кірыл Стаселька. Шалмей // Часопіс „Маладосьць“» і іншыя падобныя — проста сайты з тэкстамі Стаселькі. Значна? Не варыянт. Кожны асобны чалавек можа напісаць амаль любы тэкст і выдаць яго нават асобнай кнігай, за свой кошт любым накладам, без рэдактуры і рэцэнзавання.
- Крыніца: «Да 500-годдзя беларускага кнігадруку выйдуць дызайнерскія нататнікі» — якая значнасць факта пра кіраўніцтва Стаселькі праектам? Няма нават асобнага артыкула ў Вікіпедыі пра сам праект «Чытаем беларускую». Рутынная кампанія, якіх сотні.
- Крыніца: «Увазе прыхільнікаў айчыннай літаратуры, крытыкі і публіцыстыкі! Свежы нумар часопіса „Маладосць“» — пра Стасельку адно слова. Аргумент да надання значнасці? Ні аб чым.
- Крыніца: «Незвычайныя калекцыі беларусаў, Kufar» — пляцоўка па продажу старых пыласосаў і адзення сэкандхэнд цяпер займаецца аўтарытэтнай ацэнкай пісьменнікаў? Наўрад ці. Я б выдаліў гэтую спасылку ўвогуле з артыкула, бо яна яго толькі кампраметуе.
- Крыніца: «Топ-10 на сайце Kniharnia.by». Цікава. Але пра такі сайт няма нават асобнага артыкула ў Вікіпедыі. ІПэшнік можа адчыніць сайт, прадаваць кнігі, робіць ТОПы. Якая значнасць пляцоўкі і суадносна якая значнасць факту? Гэта сайт узроўню w:Indigo Books and Music ці w:Kobo Inc.? Па сутнасці — нуль.
- Крыніцы кшталту: «„Каліноўскі“ абвесціў літаратурна-кактэйльны конкурс» альбо «Кірыл Стаселька з Барысава запусціў першае літаратурнае рэаліці ў Беларусі» — чытаем і бачым чысты PR у сувязі з надрукаваннем кнігі і нічога больш. Энцыклапедычнасцю і не пахне.
- Вока зачапілася за крыніцу «Гэта, безумоўна, магія. Чытачы — пра новы раман-казку Кірыла Стаселькі „Пімкі“» — вось яны, рэцэнзіі, падумаў я! Але, у нізе чытаем: На правах рэкламы. Фэйспалм.
- З пазітыўнага. Нешта можна наскразці ў артыкулах «Звязды»: «Казка пра ваду і рэшата», «Прататыпы і архетыпы», «Метады прадуктыўнай рэкламы сучаснай беларускай прозы». Але гэтыя артыкулы дазваляць хаця б не выдаліць артыкул, а даць яму адтэрміноўку з мэтай дапрацоўкі і даданнем на гэты час шаблона {{Значнасьць}}. І толькі.
- P.S. Дарэчы, не ўсё так дрэнна! Асобная падзяка аўтару артыкула пра Стасельку за нейкі невядомы сайт з раздзела «Вонкавыя спасылкі» пад ачмурэннай назвай «Ціўцер» :))) Гэта пяць!!! Ты зрабіў мой дзень! Праўду кажучы, я думаў, што перакласці «Belsat Music Live» на беларускую мову як «Музыка Ўжывую» (гл. артыкул Nizkiz) — гэта вяршыня валодання ангельскай. Не, я памыляўся. Ціўцер ірве шаблоны. Цікава ці ведаюць пра гэты здзек Джэк Дорзі, Эван Ўільямс ці Біз Стоўн? Бо беларусы дык дакладна не ведаюць.
- P.P.S. Маецца спроба за вушы працягнуць Артыкул у статусныя, дакладней у Добрыя. Маё меркаванне: сорамна для моўнага раздзела мець са статусам Добры артыкулы кшталту Martin S. ці Кірыл Стаселька. Я разумею, што з апошніх моцаў удзельнікі намагаюцца дадаць жыццё ў гэты моўны раздзел і кіруюцца прынцыпам «на безрыбье и рак рыба», але аддаваць перавагу колькасці замест якасці — самазабойчы шлях. Віт; гутаркі 22:52, 21 студзеня 2021 (+03)
- Вялікі дзякуй за бясплатны водгук і вычытку, хоць і няўважлівую. На жаль, большасьць з 13 пунктаў водгуку парушае Вікіпэдыя:Чым не зьяўляецца Вікіпэдыя, у тым ліку разьдзел «Вікіпэдыя — не трыбуна»: «старонкі Вікіпэдыі не для прапаганды, залукі ці адвакацтва любога кшталту, плётак ці скандалаў». Таму пастараюся трымацца разьдзелу «Вікіпэдыя — ня поле бітвы»: «карэктна адкажыце толькі на прыведзеныя апанэнтам довады, праігнараваўшы недарэчныя выбрыкі». Да выбрыкаў варта аднесьці і парушэньне ў заўвагах Вікіпэдыя:Нэўтральны пункт гледжаньня#Перадузятасьць: «Усе аўтары і крыніцы маюць нейкую ступень суб’ектыўнасьці — для нас важна скамбінаваць іх разам так, каб стварыць нэўтральны артыкул. Аб’ектыўным выкладаньнем можна лічыць шчырае, аналітычнае апісаньне ўсіх значных меркаваньняў па тэме, уключна зь іхнімі доказамі й абгрунтаваньнямі». У самім артыкуле Рух «За Свабоду» згадваецца Кірыл Стаселька, што прадугледжвае Шаблён:Арганізацыя. Маладосьць (часопіс)#Галоўныя рэдактары зьмяшчае пералік, які прадугледжвае рэдактуру. Праект «Чытаем беларускую» ёсьць шматгадовым, што згадваюць прыведзеныя ў артыкуле крыніцы і ня ёсьць рысай сотні рутынных. І дзякуй за гумар у «значнасць факта пра кіраўніцтва». Спадзяюся, Вы самі зразумелі, што напісалі і пасьмяяліся разам са мной. Пра «Рэкорды Куфара» згадвае другасная аўтарытэтная крыніца. Тое самае тычыцца крамы «Кнігарня.by» і бару «Каліноўскі». На правах рэклямы пададзеная першасная крыніца з датай выданьня кнігі, што важна для пазьбяганьня фэйспалму з памылковым датаваньнем. Ціўцер ірве шаблёны зь 2013 году (https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Ціўцер&redirect=no ). Гэты зьдзек называецца беларускай мовай, якая аднак адсутнічае ў інтэрфэйсе Ціўцера. Дзякую за спасылку на ненадзейную крыніцу ў блогу (Вікіпэдыя:Крыніцы, вартыя даверу#Уласныя крыніцы (надрукаваныя або зьмешчаныя ў сеціве)): «блогі, уласныя старонкі ў сацыяльных сетках, запісы на інтэрнэт-форумах або твіты — скрайне непрымальныя». Сапраўды сорамна абражаць беларускую мову ў Беларускай Вікіпэдыі, бо цягне на беларусафобію: «Беларусафобія (стар.-грэц. φόβος — страх) — адмаўленьне, варожасьць і нянавісьць да беларускай мовы. Касмапалітычная: менавіта прыхаваная вэстэрнізацыя. Да праяваў беларусафобіі адносяць: 3) зьдзек зь беларускай мовы». З гэтай нагоды Вам будзе карысна перачытаць Вікіпэдыя:Этыкет#Асноўныя прынцыпы, у тым ліку: «Стаўцеся да людзей так, як вы жадалі б, каб ставіліся да вас; Будзьце ветлівымі! Майце мужнасьць выбачыцца, калі ў запале спрэчкі дазволілі сабе надта рэзкія выказваньні; Прызнавайце ўласную прадузятасьць і стрымлівайце яе». З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 15:29, 22 студзеня 2021 (UTC+3)
- Часам маеш намер дапамагчы, напрыклад, артыкулу. Пагутарыць з чалавекам жыва, красамоўна, яскрава. А ў адказ атрымліваеш набор цытат спам-бота. Прычым, чым больш цытат і чым яны непаслядоўней, тым па меркаванню гэтага спам-бота лепш. Я не ведаю, чаму чалавек размаўляе як бот і сыпле недарэчнымі цытатамі з усіх правіл, якія можа ўспомніць, але калі ён так хоча, то пагуляем у яго такую гульню:
- Вялікі дзякуй за бясплатны водгук і вычытку, хоць і няўважлівую. На жаль, большасьць з 13 пунктаў водгуку парушае Вікіпэдыя:Чым не зьяўляецца Вікіпэдыя, у тым ліку разьдзел «Вікіпэдыя — не трыбуна»: «старонкі Вікіпэдыі не для прапаганды, залукі ці адвакацтва любога кшталту, плётак ці скандалаў». Таму пастараюся трымацца разьдзелу «Вікіпэдыя — ня поле бітвы»: «карэктна адкажыце толькі на прыведзеныя апанэнтам довады, праігнараваўшы недарэчныя выбрыкі». Да выбрыкаў варта аднесьці і парушэньне ў заўвагах Вікіпэдыя:Нэўтральны пункт гледжаньня#Перадузятасьць: «Усе аўтары і крыніцы маюць нейкую ступень суб’ектыўнасьці — для нас важна скамбінаваць іх разам так, каб стварыць нэўтральны артыкул. Аб’ектыўным выкладаньнем можна лічыць шчырае, аналітычнае апісаньне ўсіх значных меркаваньняў па тэме, уключна зь іхнімі доказамі й абгрунтаваньнямі». У самім артыкуле Рух «За Свабоду» згадваецца Кірыл Стаселька, што прадугледжвае Шаблён:Арганізацыя. Маладосьць (часопіс)#Галоўныя рэдактары зьмяшчае пералік, які прадугледжвае рэдактуру. Праект «Чытаем беларускую» ёсьць шматгадовым, што згадваюць прыведзеныя ў артыкуле крыніцы і ня ёсьць рысай сотні рутынных. І дзякуй за гумар у «значнасць факта пра кіраўніцтва». Спадзяюся, Вы самі зразумелі, што напісалі і пасьмяяліся разам са мной. Пра «Рэкорды Куфара» згадвае другасная аўтарытэтная крыніца. Тое самае тычыцца крамы «Кнігарня.by» і бару «Каліноўскі». На правах рэклямы пададзеная першасная крыніца з датай выданьня кнігі, што важна для пазьбяганьня фэйспалму з памылковым датаваньнем. Ціўцер ірве шаблёны зь 2013 году (https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Ціўцер&redirect=no ). Гэты зьдзек называецца беларускай мовай, якая аднак адсутнічае ў інтэрфэйсе Ціўцера. Дзякую за спасылку на ненадзейную крыніцу ў блогу (Вікіпэдыя:Крыніцы, вартыя даверу#Уласныя крыніцы (надрукаваныя або зьмешчаныя ў сеціве)): «блогі, уласныя старонкі ў сацыяльных сетках, запісы на інтэрнэт-форумах або твіты — скрайне непрымальныя». Сапраўды сорамна абражаць беларускую мову ў Беларускай Вікіпэдыі, бо цягне на беларусафобію: «Беларусафобія (стар.-грэц. φόβος — страх) — адмаўленьне, варожасьць і нянавісьць да беларускай мовы. Касмапалітычная: менавіта прыхаваная вэстэрнізацыя. Да праяваў беларусафобіі адносяць: 3) зьдзек зь беларускай мовы». З гэтай нагоды Вам будзе карысна перачытаць Вікіпэдыя:Этыкет#Асноўныя прынцыпы, у тым ліку: «Стаўцеся да людзей так, як вы жадалі б, каб ставіліся да вас; Будзьце ветлівымі! Майце мужнасьць выбачыцца, калі ў запале спрэчкі дазволілі сабе надта рэзкія выказваньні; Прызнавайце ўласную прадузятасьць і стрымлівайце яе». З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 15:29, 22 студзеня 2021 (UTC+3)
- Меркаванне: У самім артыкуле Рух «За Свабоду» згадваецца Кірыл Стаселька… Так, я памятаю, Стаселька трэці намеснік. Вы не адказалі на пытанне, ці з’яўляецца трэці намеснік асновай для надання значнасці асобе. Я адкажу за вас. Не, не з’яўляецца. Але цікавей іншае: калі мы паглядзім уважліва на сам артыкул За Свабоду, то ўбачым, што Стаселька апынўся ў ім намаганнем каго б вы думалі? Увага: ну канешнеж:))) Сціпласць спадара W не мае межаў, спасылаецца на Шаблён:Арганізацыя, які правіў сам. Чытай: спасылаецца на аўтарытэтнага сябе, цытуе аўтарытэтнага сябе ж. І тут такі неўтрымны піяр спадара Стаселькі ўжо не здаецца мне выпадковым.
- Меркаванне: Маладосьць (часопіс)#Галоўныя рэдактары зьмяшчае пералік, які прадугледжвае … Ці з’яўляецца друкаванне апавядання асобы ў часопісе Маладосць пацверджаннем яго энцыклапедычнай значнасці? Вы так і не адказалі, бо пэўна ведаеце адказ: Не, не з’яўляецца.
- Меркаванне: Праект «Чытаем беларускую» ёсьць шматгадовым, што згадваюць … бла-бла-бла Гэты праект такі «вядомы» і «значны», што пра яго няма нават артыкула ў Вікіпедыі, ні ў водным з соцень моўных раздзелаў. А ведаеце чаму? Таму што гэта будзе артыкул Да хуткага выдалення.
- Меркаванне: «Пра „Рэкорды Куфара“ згадвае другасная аўтарытэтная крыніца. Тое самае тычыцца крамы „Кнігарня.by“ і бару „Каліноўскі“» Ізноў у малако. Пра што там згадвае другасная аўтарытэтная крыніца нікому не цікава. Другасная аўтарытэтная крыніца можа згадваць пра тое, напрыклад, што на плоце каля прыбіральні шкаляры намалявалі. Пытанне ў іншым, чаго Вы так і не ўбачылі/не захацелі ўбачыць: наколькі узнагароды «Рэкорды Куфара», «Кнігарня.by» і бару «Каліноўскі» з’яўляюцца аўтарытэтнымі ўзнагародамі ў літаратурнай сферы. Памагу Вам з адказам: аўтарытэтнасць гэтых узнагарод роўная нулю, значнасці асобе яны не надаюць.
- Зробім паўзу. Узгадаем Ціўцер :))) У якасці моцнага і непарушнага аргумента такога нібыта правільнага перакладу, аўтарытэтнага і непахіснага трэба сказаць аргумента, мне прадставілі… пххх)))не магу… створаную ў 2013 годзе старноку-перасылку далёка не самага папулярнага моўнага раздзела Вікіпедыі!!! Божухна, трымайце мяне. Спадар W, камон! Ты сур’ёзна??? :))) А я вось, напрыклад, лічу што Twitter па-беларуску трэба называць Ціўшміўціўцер. Як жа мне ўзаконіць гэтую назву? Аааа! Трэба стварыць старонку-перасылку на артыкул Twitter ў якім-небудзь не самым папулярным моўным раздзеле з назвай Ціўшміўціўцер і вуаля! З гэтай пары ўсе называйце мікраблог менавіта так!
- З гумарам, спадар W, у Вас не вельмі. Пра трэцяга намесніка я пісаў на поўным сур’ёзе, гэта відавочна. А Вы чамусці пасмяяліся — відаць аргументаў іншых папросту не было. Ну, а пра спасылку на смешны артыкульчык у Жывым Журнале пра Ціўцер ну, камон, бачна ж было, што я жартую. А Вы мне ту наспамілі цэлы стос цытат, што, маўляў, недапушчальна згодна з правіламі спасылкі на сацсеткі, блогі…блаблабла))) Адкрыю для Вас таямніцу: у прасторы старонак, якія пачынаюцца з слова «Вікіпэдыя:» можна выкарытоўваць любыя спасылкі, і ненадзейныя таксама))) Я ж Вас не прасіў гэтую спасылку на ЖЖ у артыкул пра Стасельку размяшчаць)))) Як маленькі, ейбогу:)
- Цяпер сур’ёзна. З вуснаў спадара W прагучала ў мой бок моцнае слаўцо: Беларусафобія. На такі расісцкі выпад я б яму адказаў з усёй моцы як мужчына мужчыне, калі б мы размаўлялі з твару на твар. Але ж мы падзелены экранам манітора і спадар W лічыць бяспечным для сябе кідаць у бок субяседніка такія сур’ёзныя абвінавачванні. Бог яму суддзя. Скажу толькі, што сапраўдны беларусафоб, спадар W, гэта той, хто замест Twitter піша Ціўцер і аргументуе гэта тым, што «гэты зьдзек называецца беларускай мовай, якая аднак адсутнічае ў інтэрфэйсе Ціўцера». Паўтараю іншымі словамі: «у Twitter няма інтэрфэйса беларускай мовы, таму па-беларуску Twitter будзе Ціўцер». Занавес. Калапс логікі. Той, спадар W, хто займаецца прыдумваннем словаў і такім чынам засмечвае родную мову, той і ёсць беларусафоб. Бо ён знішчае мову знутры, а гэта мацней, чым біць па мове звонку. Дзякаваць Богу, што Тарашкевіч не бачыць гэтага здзеку над беларушчынай.
- Вынік. Для тых, хто не хоча чытаць усё, што было вышэй раблю вытрымку. Аўтар артыкула пра Стасельку, не гледзячы на тое, што спрабаваў заспаміць мяне нікому не патрэбнымі ў дадзеным выпадку цытатамі з не датычных да дадзенай сітуацыі правілаў, так і не адказаў ясна і дакладна па сутнасці на сцверджанні. Першае. Кірыл Стаселька не адпавядае агульнаму крытэрыю значнасці ў Вікіпэдыі. Другое. Гэты пісьменнік не мае аніводнай літаратурнай узнагароды. Трэцяе. Пісьменнік не займае ніякай значнай, з пунку гледжання крытэрыяў, пасады. Чацвёртае. Пісьменнік мае публікацыі, кнігі. Але мы памятаем, што надрукаваць любую кнігу з любым тэкстам сёння можа кожны, былі б грошы. Гэта не надае значнасці. Пятае. Усе спасылкі (аўтарытэтныя крыніцы, як заўважае аўтар артыкула) з’яўляюцца выключна(!) беларускімі і пераважна з апазіцыйнай(не люблю гэтае слова) прэсы. Мы ведаем, які гэта вузкі гурток. Па простаму тэлефанаванню можна перадрукаваць «навіну» пра новую кнігу ва ўсіх такіх выданнях за дзень. Няма ніводнай замежнай літаратурнай крыніцы сусветнага ўзроўню, якая згадвала б спадара Стасельку. Шостае. Я не маю нічога супраць Кірыла Стаселькі, здароў’я яму і творчых поспехаў! Можа праз год дзесяць мы напішам выдатны артыкул пра яго ў Вікіпедыі. А пакуль гэта выглядае як банальная PR-замова артыкула і яго прасоўванне ў статус Добрых. Віт; гутаркі 19:29, 22 студзеня 2021 (+03)
- Зьвяртаю ўвагу Вікіпэдыя:Адміністрацыя на парушэньне Вікіпэдыя:Унікайце асабістых выпадаў#Асабістымі абразамі лічацца з боку Удзельнік:Vit Koz: «3. Адмоўна афарбаваная лексыка, якая характарызуе карыстальніка і яго паводзіны. 4. Нэгатыўныя выказваньні ў адрас іншых або выпады з пазыцыяў перавагі над іншым». У прыватнасьці паўторная абраза: «чалавек размаўляе як бот і сыпле недарэчнымі цытатамі». Прашу ажыцьцявіць: 1) часовае блякаваньне адпаведнага ўдзельніка паводле Вікіпэдыя:Правілы блякаваньня#2.2. Асабістыя_абразы («2.2.1. Блякаваньне можа ўжывацца да ўдзельнікаў, якія сыстэматычна абражаюць іншых удзельнікаў») або 2) пэрсанальнае тэрміновае абмежаваньне паводле Вікіпэдыя:Пэрсанальнае абмежаваньне. Бо ўжо зьвярнуўся да апанэнта і папрасіў яго выбачыцца, як рэкамэндуецца ў разьдзеле «Калі вы сутыкнуліся з асабістымі абразамі» ВП:УАВ, і цяпер факт нанесенай абразы не выклікае сумневу. Далейшае абмеркаваньне ідзе ў парушэньне Вікіпэдыя:Не даводзьце да абсурду#Не хадзіце па крузе ў дыскусіі.--Удзельнік:W 21:45, 22 студзеня 2021 (UTC+3)
- Хацелася б зьвярнуць увагу, што калі артыкул выдаляць у афіцыйным разьдзеле, то ён застанецца без інтэрвікаў і, адпаведна, фармальна ня будзе адпавядаць крытэрам добрых. Таксама зьвяртаю ўвагу на абвестку пра плянаванае прыняцьце Вікіпэдыя:Значнасьць асобаў у якасьці рэкамэндацыі. Адпаведна, прапаную скіраваць энэргію на дапрацоўку гэтай рэкамэндыці (калі такая патрэба існуе) і потым ужо кіравацца ёй у спрэчках. Нарэшце, не магу не нагадаць шаноўным калегам пра тую новую рэальнасьць, у якой мы ўсе апынуліся. Таму асабіста я не магу зразумець марнаваньня часу на высьвятленьне асобаў і іншую падобную дробязь. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:45, 23 студзеня 2021 (+03)
- Падтрымліваю наконт незразумеласьці марнаваньня часу, асабліва з улікам чыненьня наўмыснай перашкоды ў правядзеньні Вікіпэдыя:Праект:Тэматычны тыдзень/Беларуская літаратура, і дзякую за падтрымку. Дадаў у афіцыйны разьдзел крытыку для адпаведнасьці значнасьці асобаў. Наконт рэальнасьці заўважыў нястачу ўвагі да натхняльных асобаў, прыкладам, адсутнасьць артыкула Аляксей Лявончык, які дапаманае пацярпелым, як тое мелі б рабіць дзяржаўныя службы.--Удзельнік:W 10:54, 24 студзеня 2021 (UTC+3)
Вынік
рэдагавацьШкада, ніхто адразу не напісаў, што ў 2016 г «Дзіцячы маніфэст» трапіў у доўгі сьпіс прэміі Гедройца, і што напраўду доўгі ліст вызначаюць сябры журы, што адназначна сьведчыць пра значнасьць літаратара для беларускамоўнай прасторы. Тады б нікому не давялося марнаваць час. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 18:57, 25 студзеня 2021 (+03)
Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.
Крыху сьмешна атрымалася, бо, відаць, я й Спадар DobryBrat стварылі амаль адначасова адно й тое ж пад рознымі імёнамі. Прапаную выдаліць гэты артыкул і перайменаваць мой (Мікалай Чарняўскі) у «Мікола Чарняўскі», бо ў напісаным мной больш зьвестак пра чалавека (творчасьць, бібліяграфія, катэгорыі). Дый мне падаецца, прасьцей перайменаваць мой артыкул, чым устаўляць сюды тыя зьвесткі + рэдагаваць тутэйшыя правапісныя памылкі. — Gleb Leo (гутаркі) 13:59, 18 студзеня 2020 (+03)
- Шаноўны Спадар Gleb Leo, я стварыў артыкул раней пад прапанаванай назвай для праекту «Тэматычны тыдзень/Беларуская літаратура». Таму прапаную выдаліць больш пазьнейшы артыкул Мікалай Чарняўскі і дадаць зьмест, якога недастае. Што наконт памылак — збольшага гэта датычыцца афармленьня артыкула, як мне падаецца. Слова Біяграфія — не памылка (жыцьцяпіс — сынонім). DobryBrat (гутаркі) 14:08, 18 студзеня 2021 (+03)
- Добра, я ўжо перанёс усё ў Мікола Чарняўскі, каб разьвязаць гэтую недарэчнасьць пахутчэй. Таму, відаць, выдаляйма артыкул Мікалай Чарняўскі ды працуйма далей. — Gleb Leo (гутаркі) 14:51, 18 студзеня 2020 (+03)
- А, ужо аб’ядналі? Толькі выдаляць ня трэба, хай будзе перанакіраваньне дзеля варыянтнасьці пошуку. -- Taravyvan Adijene 17:48, 18 студзеня 2021 (+03)
- Добра, я ўжо перанёс усё ў Мікола Чарняўскі, каб разьвязаць гэтую недарэчнасьць пахутчэй. Таму, відаць, выдаляйма артыкул Мікалай Чарняўскі ды працуйма далей. — Gleb Leo (гутаркі) 14:51, 18 студзеня 2020 (+03)
Вынік
рэдагавацьАб’яднаньне навейшага з старэйшым з пакінутым перанакіраваньнем. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 17:55, 18 студзеня 2021 (+03)