Вікіпэдыя:Кандыдатуры на выдаленьне/Архіў/2020

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Выглядае, што ўтварэньня з такой назвай не існавала па захопе Казанскага ханства. Відаць, варта выдаляць артыкул. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 17:24, 14 лістапада 2020 (+03)[адказаць]

Дзяржаўнага ўтварэньня або адміністрацыйна-тэрытарыяльнай з назвай «Казанскае царква» ў 1552—1708 гадох не існавала, замяніў на перанакіраваньне на Казанскае ханства паводле іншых моўных разьдзелаў Вікіпэдыі. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 19:55, 17 лістапада 2020 (+03)[адказаць]

Зялёналуская лінія

рэдагаваць

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


На жаль, так, як прапануюць пераймяноўваць артыкулы ўдзельнікі  Artekimus і  W — шляхам стварэньня дублю старэйшага артыкулу зь іншай назвай — перайменаваньне насамрэч ня робіцца. Артыкул Зялёналуская лінія мэтро створаны ў 2010 року, таму, калі паўстала неабходнасьць яго перанесьці пад новую назву, я выставіў на выдаленьне артыкул Зялёналуская лінія, створаны на 10 гадоў пазьней, бо бяз гэтага немагчыма перайменаваць першы артыкул. Уся гісторыя рэдагаваньняў такім чынам будзе захаваная і ў артыкуле з новай назваю. -- Renessaince 12:17, 11 лістапада 2020 (+03)[адказаць]

Артыкул выдалены. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 17:28, 14 лістапада 2020 (+03)[адказаць]

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Артыкул ня мае ніякіх спасылак і амаль не раскрывае сваю тэму. Таксама пры паляпшэнні гэнага артыкула можна было б вылучыць сьпіс аддзяленняў РАУС у асобны артыкул, калі ёсьць у гэтым патрэба. І праблема гэткае нястачы спасылак і раскрыцця тэмы датычыцца ўсіх артыкулаў пра асобныя аддзяленні РАУС. --Gleb Leo (гутаркі) 19:41, 6 кастрычніка 2020 (+03)[адказаць]

  • Мяркую, выдаленьне — гэта занадта радыкальны разьвязак. Пры адсутнасьці крыніцаў у артыкул лепей дадаць {{Няма крыніц}}, пры малой колькасьці зьвестак (але дастатковай значнасьці) — {{Накід}}. Асабіста я бачу разьвіцьцё тэмы РАУСаў у зьвязку з учыненымі злачынствамі супраць чалавечнасьці пры беспасярэднім удзеле пэўных іх супрацоўнікаў. Але тут вядома, варта працаваць з крыніцамі (і ня толькі з гэтай, але і зь сьпісамі карнікаў і інш.). Калі ў нас зьявіцца ўдзельнік, які будзе працаваць у гэтым кірунку, наш разьдзел толькі выйграе ў вачах большасьці людзей — тых, хто супраць гвалту, катаваньняў і забойстваў. Асабіста мне вельмі цяжка і балюча для здароўя працаваць з гэтымі матэрыяламі, таму не магу абяцаць дапрацаваць гэтыя артыкулы з свайго боку. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:19, 6 кастрычніка 2020 (+03)[адказаць]
    Магчыма выдаленьне і радыкальна, аднак артыкулы звычайна не рэдагуюцца пасьля некаторага праходу часу з моманту стварэньня (ці забываюць, ці нешта шчэ). Ну, і гэты артыкул можна было б палепшыць ня толькі злачынствамі. Напрыклад: функцыямі, задачамі, гісторыяй гэтай установы (апошняе можна пры магчымасьці і з асобнымі аддзеламі, вось, як сьлед пра слуцкае РАУС). Гэткае, мне здаецца, знайсьці ў вольным доступе не складана, каб дадаць. Хаця б такое ўжо б дала нейкую больш-менш паўнавартаснасьць артыкулу. А пакуль збольшага гэта сьпіс аддзяленьняў РАУС з трыма радкамі без крыніцаў. --Gleb Leo (гутаркі) 22:03, 7 кастрычніка 2020 (+03)[адказаць]
    Усё ж з улікам агульнага стану актыўнасьці ў нашым разьдзеле і, увогуле, сытуацыі ў краіне, мяркую, што варта падтрымліваць адзін аднаго і выдаленьне артыкула цяжка назваць падтрымкай. Усе мы чытаем навіны і, думаю, калі кожная дакумэнтальная фіксацыя (ці хаця б не ананімнае вуснае сьведчаньне) парушэньня закону будзе дадавацца ў адпаведныя артыкулы, то гэта будзе менавіта той самай падтрымкай. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 17:35, 9 лістапада 2020 (+03)[адказаць]
  •   Супраць, бо тэма важная. РАУС — аснова ўлады А. Лукашэнка, яго апора. Бязь іх ён ніхто! Допісы кароткія і няма крыніцы, бо піша іх адзін чалавек. Лепш прылучыцца і дапісаць, чым нічога не рабіць. Сваімі выдаленьнямі толькі людзей ахалоджваюць. Ясамойла (гутаркі) 15:21, 19 кастрычніка 2020 (+03)[адказаць]
    • Тэма, можа, і важкая, але не раскрытая. Калі Вы кажаце, што ўлада Лукашэнкі заснаваная на гэтым, то чаму не пакажаце гэтага ў артыкуле (спасылаючыся, напрыклад, на якія-небудзь аналізы сытуацыі апошніх месяцаў)? Мне здаецца, у гэтае думкі мусіць быць тады нейкае раскрыцьцё ў артыкуле, а ня проста сьцьверджаньне без крыніцы. Маўчу ўжо пра іншыя аспэкты гэтае тэмы, якія я пералічваў раней. --Gleb Leo (гутаркі) 12:39, 25 кастрычніка 2020 (+03)[адказаць]

Па дапрацоўцы артыкул мае спасылкі на крыніцы. Мяркую, што на бягучы момант няма падставаў да выдаленьня. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:45, 12 лістапада 2020 (+03)[адказаць]

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Старонка пра тое, чаго няма і ня будзе ў найбліжэйшай пэрспэктыве, паколькі ад абвяшчэньня пляну да афіцыйнае рэгістрацыі можа мінуць даволі багата часу. Дык пакуль паводле ВП:ЧНЗВ#Вікіпэдыя — ня кававая гушча ня варта варажыць, ці будзе тая партыя створаная і тым болей зарэгістраваная. Renessaince 10:43, 2 верасьня 2020 (+03)[адказаць]

Колькі чалавек ведае пра тое, што такую партыю будуць ствараць? Калі пра гэтае ведаюць мільёны, то гэтае зьяўляецца значнай падзеяй для беларусаў і ўсяго сьвету? Цяпер уважліва чытаем правіла ВП:ЧНЗВ#Вікіпэдыя — ня кававая гушча: «Пэўныя чаканыя ў будучыні або магчымыя падзеі могуць заслугоўваць апісаньня, але толькі тады, калі пра падзею штосьці вядома і яна неадменна або зь вялікай імавернасьцю адбудзецца». Запыты ў Гугле: "партия" "вместе" "2020" — прыблізна 13600000; "партыя" "разам" "2020" — прыблізна 92900. Пра падзею штосьці вядома? Так, вядома. Шмат хто ведае? Так, шмат хто ведае. Дык якія пытаньні? --Ліцьвін (гутаркі) 10:53, 2 верасьня 2020 (+03)[адказаць]
Цябе самога не зьдзівілі дзясяткі мільёнаў вынікаў, ці калі нейкая Калесьнікава нешта абвясьціла, мозаг ужо ўключаць не патрэбна? На жаль, на некалькі мільёнаў абвяржэньняў ня маю часу, таму працытую некалькі «вынікаў» з пададзеных табой запытаў.
Вместе с тем я услышала в заявлении штаба Виктора Бабарико два утверждения, с которыми категорически не согласна. ... «Готовая партия стоит до 150 тысяч долларов»
Вторая задача, которую решает партия, это объединение гражданских ... «За последние три месяца мы все вместе сделали больше, чем за последние 26 лет
В 2006 году партия вместе с другими демократическими движениями выдвигает на
Партия, беспартийный, ... Светлана Тихановская создала объединенный штаб вместе
Партия БНФ предлагает организациям, вместе с которыми она учредила и осуществляет кампанию ..
Либерально-демократическая партия Беларуси как правоцентристская, патриотическая, державная партия говорит: «За Сильную Беларусь!». ... Вместе с тем
В Беларусь прибыла партия гуманитарной помощи из Польши для борьбы с COVID-19. За безопасность вместе.
Думаю, дастаткова, каб парагатаць. Дык у артыкуле будуць апісаныя ўсе гэтыя казаскія партыі, партыя БНФ разам зь іншымі дэмакратычнымі рухамі, стварэньне аб’яднанага штабу Ціханоўскай, ЛДПБ і гуманітарная дапамога з Польшчы? Тады прапаную адразу перайменаваць артыкул у «Зборышча ідыётаў». -- Renessaince 13:42, 2 верасьня 2020 (+03)[адказаць]
Колькі чалавек ведае пра прапанову стварэньня партыі з такой назвай? Усе яны ідыёты? --Ліцьвін (гутаркі) 21:49, 2 верасьня 2020 (+03)[адказаць]
Сёньня ўжо ніхто пра яе і ня згадвае. «Прапановы нешта-там зрабіць» і падобнае зьмяшчаюцца ў артыкул пра асобу, якая гэтую прапанову выказала. -- Renessaince 10:36, 3 верасьня 2020 (+03)[адказаць]
"Цудоўны" адказ. Дык колькі чалавек ведае пра прапанову стварэньня партыі з такой назвай? Усе яны ідыёты? --Ліцьвін (гутаркі) 11:13, 3 верасьня 2020 (+03)[адказаць]
Паўтараю яшчэ раз: ніхто пра яе ўжо і ня згадвае. Ведаюць хіба што Калесьнікава ды Бабарыка, калі яму ўжо перадалі. І тое — не пра саму партыю, а пра слова «Ўмесьце» (а чаму ня ў вёсцы?). Дык да сумнеўнасьці ў патрэбнасьці артыкула пра няіснае слова дадаецца яшчэ сумнеў у значнасьці гэтага слова. Бо па-беларуску ўсё-ткі маем рух «Разам». -- Renessaince 11:39, 4 верасьня 2020 (+03)[адказаць]
У сучасных беларускіх абставінах стварэньне нейкай партыі — гэта ўжо навіна дзесяцігодзьдзяў. Пра намер стварыць партыю з такой назвай ведаюць мільёны. Згадваюць зараз пра яе больш ці менш — гэтае не галоўнае. --Ліцьвін (гутаркі) 12:17, 4 верасьня 2020 (+03)[адказаць]
Даволі трызьніць. Сьпярша пра перайменаваньне пратэстаў у нейкую «рэвалюцыю», цяпер пра «мільёны» людзей, якія ведаюць словы «партыя» і «ўмесьце». Калі «партыя», якая спрабуе дасягнуць «мільённай вядомасьці» праз выкарыстаньне словаў, якія часта шукаюць у Гуглі, зьявіцца, тады і можна будзе што-небудзь пра яе сказаць. -- Renessaince 10:48, 7 верасьня 2020 (+03)[адказаць]
  Пакінуць. Рэзананс значны, падзея заслугоўвае асобнага артыкула. Віт; гутаркі 22:01, 9 верасьня 2020 (+03)[адказаць]

Падзея мела вялікі розгалас. Прынамсі на бягучы момант артыкул варта пакінуць. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 19:45, 13 верасьня 2020 (+03)[адказаць]

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Артыкул ня мае значнасьці, выглядае як спам. Таксама раю адміністратарам абараніць старонку ад паўторнага стварэньня, бо ў Вікіпэдыі на наркамаўцы артыкул быў неаднаразова створаны нанова пасьля выдаленьня. --37.215.69.205 00:10, 24 траўня 2020 (+03)[адказаць]

Артыкул выдалены, не адпавядае Вікіпэдыя:Значнасьць. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 00:24, 24 траўня 2020 (+03)[адказаць]

Беларускі сайт жыве і квітнее ў іншых Вікіпедыях, але ў беларускай яго выдаляюць, дзе логіка? --178.120.62.45
У якіх Вікіпэдыях гэты сайт жыве і квітнее? --Ліцьвін (гутаркі) 10:36, 1 чэрвеня 2020 (+03)[адказаць]

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Артыкул ня мае значнасьці, выглядае як самарэкляма. Таксама раю адміністратарам абараніць старонку ад паўторнага стварэньня, бо ў Вікіпэдыі на наркамаўцы артыкул быў неаднаразова створаны нанова пасьля выдаленьня. --37.215.69.205 23:45, 23 траўня 2020 (+03)[адказаць]

Артыкул выдалены, бо асоба не адпавядае праекту рэкамэндацыі Вікіпэдыя:Значнасьць асобаў. Дзякую за пільнасьць. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 23:54, 23 траўня 2020 (+03)[адказаць]

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Артыкул ня мае значнасьці, выглядае як сам стваральнік напісаў артыкул пра сябе. Падобны артыкул быў створаны ў расейскай Вікіпэдыі, але хутка выдалены праз адсутнасьць значнасьці. --Dymitr 00:23, 25 красавіка 2020 (+03)[адказаць]

Таксама раю адміністратарам абараніць старонку ад паўторнага стварэньня, бо ў расейскай Вікіпэдыі артыкул быў створаны нанова пасьля выдаленьня. --Dymitr 00:28, 25 красавіка 2020 (+03)[адказаць]
Я падтрымліваю выдаленьне. --Ліцьвін (гутаркі) 00:33, 25 красавіка 2020 (+03)[адказаць]

Артыкул выдалены, бо асоба не адпавядае праекту рэкамэндацыі Вікіпэдыя:Значнасьць асобаў. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 23:54, 23 траўня 2020 (+03)[адказаць]

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Я ўсё разумею, чалавек загінуў, узнагароджаны. Пры гэтым ваяваў невядома за што, але ў выніку войскі вылі выведзеныя. У Расейскай Вікіпэдыі артыкул пра гэтую асобу быў выдалены. Я лічу, што і нам трэба выдаліць. --Ліцьвін (гутаркі) 02:23, 9 студзеня 2020 (+03)[адказаць]

Не выдаляць! Мошчын А.В. мае вялікае значэнне і памяць для сваіх землякоў. пра яго распавядаюць у школах, пра яго напісалі дзве энцыклапедыі. --37.214.79.29 (гутаркі) 23:09, 9 студзеня 2020 (+03)[адказаць]

Тое, што чалавек дзесьці ваяваў, ня кажа пра тое, што ён знакаміты. На жаль, шмат хто ваяваў і шмат хто загінуў. Пра гэтых асобаў і пра іх гераічныя ўчынкі напісана ў шматлікіх адмысловых энцыкляпэдыях. Адзінае, што ў нас можна зрабіць, дык гэта стварыць сьпіс тых, хто загінуў у Аўганістане. --Ліцьвін (гутаркі) 00:36, 10 студзеня 2020 (+03)[адказаць]
  •   Падтрымліваю. Таксама лічу, што калі аўтар сапраўды хоча ўшанаваць памяць загіблага, то яму варта стварыць агульны сьпіс, дзе ў прэамбуле ў адпаведнасьці з ВП:НПГ абавязкова пазначыць, што ў гэтай чужой (расейскай) вайне беларусы мусілі гінуць за чужыя (расейскія) інтарэсы (ВП:КВД на гэтае сьцьверджаньне хапае), а іхныя бессэнсоўныя для Беларусі сьмерці выкарыстоўвалі ў расейскай прапагандзе дзеля далейшага замбаваньня беларусаў як "гарматнага мяса" Расеі. Пагатоў фармальна асоба не адпавядае праекту рэкамэндацыі Вікіпэдыя:Значнасьць асобаў#Вайскоўцы. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 08:06, 10 студзеня 2020 (+03)[адказаць]

Артыкулы выдаленыя, бо асобы не адпавядаюць праекту рэкамэндацыі Вікіпэдыя:Значнасьць асобаў#Вайскоўцы. --Ліцьвін (гутаркі) 00:58, 11 студзеня 2020 (+03)[адказаць]

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Не паказаная значнасьць (адсутнічаюць крыніцы; адсутнічаюць творы асобы, узнагароды, іншыя заслугі…). -- Renessaince 18:17, 13 верасьня 2019 (MSK)[адказаць]

Якраз значнасьць паказаная. Чалавек сапраўды знакаміты і шчыры, бо ня з кожнай калекцыі можна стварыць губэрнскі музэй. А вось з усім астатнім я згодзен. Таму артыкул трэба дапрацоўваць. Я паспрабую гэтае зрабіць. --Ліцьвін (гутаркі) 18:36, 13 верасьня 2019 (MSK)[адказаць]
Згодзен. Пакуль няма прычынаў для хуткага выдаленьня. Bocianski (гутаркі) 23:56, 23 сакавіка 2020 (+03)[адказаць]

Артыкул пакінуты. Адзін з заснавальнікаў музэйнай справы ў Віцебску. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 00:07, 24 траўня 2020 (+03)[адказаць]

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Артыкул ня мае зьместу. --Red_Winged_Duck 10:29, 21 жніўня 2019 (+03)[адказаць]

Артыкул быў дапоўнены. Больш няма падставаў да выдаленьня. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 17:30, 12 студзеня 2020 (+03)[адказаць]

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Адвольны пераклад уласных імёнаў і ўласнае дасьледаваньне, няма крыніц.--Liashko (гутаркі) 01:30, 1 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]

Гэтыя мульцікі былі перакладзеныя на беларускую мову? --Ліцьвін (гутаркі) 01:51, 1 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]
Гугл на адпаведныя імёны выдае толькі спасылкі на наш разьдзел. Мяркую, што трэба выдаляць. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 17:37, 12 студзеня 2020 (+03)[адказаць]

Усе выдаліў. Прапаную прыхыльнікам зробіць хаця б накід пра фільмаў і там напісаць што-та пра ніх. Bocianski (гутаркі) 23:54, 23 сакавіка 2020 (+03)[адказаць]