Вікіпэдыя:Культура мовы
Скарачэньне: ВП:КМ |
---|
Гэтая старонка плянуецца ў якасьці рэкамэндацыі Вікіпэдыі.
|
Культура мовы — набор рэкамэндацыяў да ўжытку ў Беларускай Вікіпэдыі, якія дапаўняюць правіла Вікіпэдыя:Правапіс і мусяць дамапагчы ў паляпшэньні і ўніфікацыі клясычнага стандарту беларускай мовы паводле працаў беларускіх мовазнаўцаў.
Скланеньне геаграфічных назваў
рэдагавацьСкарачэньне: ВП:СГН |
---|
- Вінцук Вячорка. Не страляйце пад Лёзна! Скланяйма беларускія геаграфічныя назвы. — Эл. рэсурс www.svaboda.org
Скланяйма правільна: замак у Крэве; горад на рацэ Дзьвіне; сядзіба пад Косавам; тролі ў Ольгіне.
Прыназоўнікі
рэдагавацьСкарачэньне: ВП:ПРЫНАЗ |
---|
Па
рэдагавацьНяслушнае ўжываньне прыназоўніка «па» | ||
---|---|---|
Няслушна | Слушна | Камэнтар |
па (аўторках/выходных/сьвятах) | у (аўторкі/выходныя/сьвяты) | таксама можна проста «аўторкамі» |
па беразе (бегчы) па вуліцы (ехаць) па лесе (ісьці) |
берагам (бегчы) вуліцаю (ехаць) лесам (ісьці) |
|
па вечарах | вечарамі | |
па жаданьні | на жаданьне | таксама магчыма «паводле жаданьня» |
па загадзе | на загад | таксама магчыма «паводле загаду» |
па законе | паводле закону | таксама магчыма «згодна з законам» |
па зьвестках | паводле зьвестак | |
па ініцыятыве | з ініцыятывы | таксама магчыма «паводле ініцыятывы», «праз ініцыятыву» |
па меркаваньні | на думку[1] | |
па памеры/даўжыні (вялікі/малы) | памерам/даўжынёю (вялікі/малы) | |
па правілах | паводле правілаў | |
па просьбе | на просьбу | |
па сакрэце | пад сакрэтам | |
па словах (экспэртаў) | паводле словаў (экспэртаў) | таксама магчыма карацей «паводле (экспэртаў)» |
па сьцьвярджэньні (сьведкі) | паводле (сьведкі) | |
па ўзоры | на ўзор | таксама магчыма «паводле ўзору» |
па ўсім відаць | з усяго відаць | |
па ўсіх кірунках | ува ўсіх кірунках | |
пры карале Георге | пры каралю Георгу або за каралём Георгам | узор: «не за намі гэта сталася, не за намі й перастане» |
Згодна
рэдагавацьНяслушнае ўжываньне прыназоўніка «згодна» | ||
---|---|---|
Няслушна | Слушна | Камэнтар |
згодна (пастановы) | згодна з (пастановаю) |
Няслушнае ўжываньне прыназоўніка «у» | ||
---|---|---|
Няслушна | Слушна | Камэнтар |
знаходзіцца ў (150 км ад Менску) | знаходзіцца за (150 км ад Менску) |
З і са
рэдагавацьПавал Сьцяцко зьвяртае ўвагу на гістарычную неўласьцівасьць прыназоўніка «са» беларускай мове:
Прыназоўнік са (<со) стаў пашырацца ў беларускай мове дзеля набліжэньня яе да ўсесаюзнага стандарту. У творах клясыкаў беларускай літаратуры бачым выкарыстаньне прыназоўніка з, а ня са. Гэта пераканаўча сьцьвердзіў знаны беларускі навуковец, чуйны да слова пісьменьнік Уладзімер Содаль. У артыкуле «3 ці Са» (Наша слова. №27, 1993) ён зазначае: Такога пераходу прыназоўніка з у са ў нашай моўнай гістарычнай практыцы не было. У нашым славутым Статуце Літоўскім таксама маем: «з старастам, з старшиною». У «Беларускай граматыцы» Б. Тарашкевіча таксама не выкарыстоўваецца тэты прыназоўнік са, а толькі з: з сваіх месц, з сваей работай, з страхі… І «Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (Мн., 1959) не фіксуюць прыназоўніка са. <…> 3 прааналізаванага відаць, што ў сучаснай беларускай нацыянальнай мове натуральным ёсьць прыназоўнік з. Са — гэта варыянт няіснага ў сучаснай беларускай мове прыназоўніка с.
Лексыка
рэдагавацьСкарачэньне: ВП:ЛЕКС |
---|
- Слоўнік беларускай мовы (клясычны правапіс). Наша Ніва, 2001. — Эл. рэсурс www.knihi.com
- Сцяцко П. Культура мовы. — Менск: Тэхналогія, 2002. — 444 с. — ISBN 985-458-062-8.
- З трасянкі на мову. Слоўнік Юрася Пацюпы. Свой Лад, 2003. — Эл. рэсурс www.docs.google.com
- Бушлякоў Ю. Жывая мова. (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе.) — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2013. — 294 с.: іл. — ISBN 978-0-929849-62-1.
Сьпіс найбольш ужывальнай лексыкі для выпраўленьня паводле слоўніка | ||
---|---|---|
Няслушная лексэма | Слушная лексэма | Камэнтар |
абавязальніцтва | забавязаньне | |
абвергнуць | зьняпраўдзіць | |
абвінавачваць | зьвінавачваць | |
аблегчыць | палегчыць | |
абшчына абшчынны |
супольнасьць, грамада супольны |
|
аб’яўляць | абвяшчаць | |
адмяняць | касаваць, скасоўваць | |
адносіны | стаўленьне; дачыненьне | |
адпраўляцца | выпраўляцца | |
адстойваць | бараніць | |
адсутнічаць адсутнасьць |
ня быць, ня мець брак; нябытнасьць (чалавека) |
|
аказацца (кім) аказацца (дзе) |
быць; выявіцца; стацца апынуцца; знайсьціся |
|
аказваецца | выходзіць; выяўляецца | |
аплочваць | сплачваць | |
астанкі | парэшткі | |
астатак | рэшта | |
быт | побыт | |
балельшчык | заўзятар | |
барацьба | змаганьне | |
бачна | відаць | |
берагчы | захоўваць; шанаваць; ашчаджаць | |
будаўніцтва | будаваньне (чаго); будоўля | |
бязьдзейнічаць | ня дзеіць; не чыніць | |
вадзіцель | кіроўца | |
верталёт | гелікоптэр | |
вобласьць (навукі) | галіна (навукі) | |
вопыт вопытны |
досьвед дасьведчаны |
|
вусьце | утока | |
вучоба вучэбны |
навука; навучаньне навучальны |
|
вучылішча | вучэльня | П. Сьцяко прапануе «навучальня» |
вывад | выснова | |
выключна выключны выключыць (перан.) выключэньне (перан.) за выключэньнем |
толькі; вылучна, вынятна вылучны, вынятны вылучыць; адкінуць вынятак з выняткам |
|
вырашыць вырашальны |
пастанавіць, выракаваць; зьмеркаваць, зважити (ГСБМ) вызначальны |
|
выставачны | выстаўны | |
вэлясыпэд | ровар | |
доказ даказваць |
довад даводзіць |
|
дзейнічаць | дзеяць | |
дзеяч | дзяяч | |
добразычлівы | зычлівы | |
добрасумленны | сумленны | |
забастоўка забастоўшчык |
страйк страйковец |
|
заключацца (у чым) | палягаць | |
замова (прадукту) замаўляць |
заказ заказваць |
|
зьнешні | вонкавы (выгляд); знадворны (дэкор); навакольны (сьвет); замежны (гандаль) | |
зьяўляцца (кім, чым) | ёсьць (кім, чым) | |
зыходзіць (з чаго) перан. | выходзіць | |
існуючы | існы | |
іспыт | экзамэн, выпыты | |
казна | скарб | |
кантактавацца | меркавацца, стыкацца, сполковать (ГСБМ) | першае бліжэй да «гаварыць», другое — да «кантактаваць» |
каструля | рондаль | |
кафэ | кавярня | |
кіруючы | кіроўны | |
княжацкі | княскі | |
латынь | лаціна | |
лівень | залева | |
лімон лімонны |
цытрына цытрынавы |
|
любы́ | кожны; усякі; хоць які | |
маецца (у сэнсе ёсьць) | ёсьць | |
маладзёжны | моладзевы | |
многавугольнік | шматкутнік | |
мысьліцель | мысьляр | |
мэдыцынскі | мэдычны | |
накірунак, напрамак | кірунак | |
напрыканцы | у канцы; пад канец | |
неабходна неабходнасьць неабходны |
трэба, патрэбна; пільна патрэбна; мусова патрэба; пільная патрэба; мус патрэбны; пільна патрэбны; мусовы |
|
недахоп | загана; хіба; нястача, брак | |
непасрэдна | беспасярэдне[2] | |
падавіць падаўленьне |
здушыць здушэньне |
|
падарожнічаць | вандраваць | |
падвяргацца | падпадаць | |
падзеньне | паданьне; спад | |
падчас | у час, у часе | |
пазьбягаць | унікаць | |
паліць (цыгарэты, трубку) | курыць | |
паражэньне | параза | |
пасьля | прысл. потым; прыназ. па; пасьля |
|
пасяджэньне | паседжаньне | |
перапіска | ліставаньне | |
першапачаткова | ад пачатку | |
пляніроўка | плянаваньне; плян | |
поезд | цягнік | |
пол полавы |
плоць плоцевы |
|
прававы | праўны | |
прамавугольнік | прастакутнік | |
прамы этэр | жывы этэр | |
прастол | пасад, сталец | |
прадаставіць | узычыць; даць, падаць | |
прыблізна | прыкладна | |
прыгаварыць прыгавор |
прысудзіць; выракаваць вырак; прысуд |
|
прычым | прытым | |
прысутнічаць прысутнасьць прысутны |
быць, мець; быць прытомным (сьведкам) наяўнасьць; прытомнасьць (сьведкі) наяўны; прытомны (сьведка) |
|
разнавіднасьць | адмена | |
разьведвальны разьведка разьведчык |
выведны выведка выведнік |
|
разьвязаць (вайну) | распачаць | |
распавядаць | апавядаць, расказваць | |
распаўсюджваць | пашыраць | |
рашыць рашэньне |
разьвязаць; пастанавіць, выракаваць; наважыцца; зьмеркаваць, зважити (ГСБМ) разьвязаньне; пастанова, вырак |
|
садзейнічаць | спрыяць | |
сардэчны | сэрцавы; перан. шчыры | |
саслоўе | стан | |
саюз саюзьнік |
зьвяз; хаўрус хаўрусьнік |
|
своечасовы | учасны | |
скідка | зьніжка | |
спаборнічаць | спабораваць | |
справіцца | даць рады | |
ссылка саслаць |
высылка выслаць |
|
сукупнасьць | лучнасьць | |
супрацоўнічаць супрацоўніцтва |
супрацаваць, працаваць разам супраца |
|
сутнасьць | існасьць | |
сысьці сыход |
адысьці; пайсьці; уцячы адыход; разыходжаньне; уцёкі |
|
сьвяшчэнны сьвяшчэньнік |
сьвяты сьвятар |
|
сэйм | сойм | |
такім чынам | такім парадкам; такім спосабам | |
трусы (бялізна) | майткі | |
у адсутнасьць (каго, чаго) | без (каго, чаго) | |
у далейшым | пазьней | |
у першую чаргу | перш-наперш; перадусім | |
у прысутнасьць (каго) | пры (кім) | |
у сваю чаргу | сваім парадкам | |
угон угоншчык |
згон згоньнік |
|
удзельнічаць | браць удзел | |
узьдзейнічаць | уплываць | |
узрост | век | |
уключыць (перан.) уключэньне (перан.) |
улучыць улучэньне |
|
ураўненьне | раўнаньне | |
урач урачэбны |
лекар, доктар лекарскі |
|
устарэлы | застарэлы | |
філіял | філія | |
хадайнічаць | старацца (за каго) | |
хапае (усяго) | стае (усяго) | |
чай | гарбата | |
чайка | кірля | |
чайнік | імбрык | |
чамадан | валізка | |
чарапіца чарапічны |
дахоўка дахоўкавы |
|
чарцёж | рысунак | |
член | (арганізацыі) сябра[3]; (цела) чэлес |
таксама існуе аўтарскае слова Вацлава Ластоўскага «чалец», якое мае істотныя словаўтваральныя абмежаваньні: няма формы жаночага роду, нармалізаванага прыметніка, а таксама абстрактавага назоўніка (напр. прыпыніў сяброўства ў партыі) |
швейны | швачны |
Словаўтварэньне
рэдагавацьСкарачэньне: ВП:СЛОВА |
---|
Суфіксы -чык і -шчык
рэдагаваць- БКП-2005
У беларускай мове суфіксы -чык і -шчык для называньня асобаў паводле прафэсіі ды роду заняткаў або для называньня прыладаў — нетрадыцыйныя. Як правіла, існуюць словы, утвораныя пры дапамозе іншых, больш уласьцівых беларускай мове суфіксаў: -нік/-ніц-(а): аўтаадказьнік, возьнік, выведнік, перакладніца, кампутарнік, прыбіральніца, спавяшчальнік (= дакладчык), тэлевізійнік; — овец: пікетовец; -ц-(а): замоўца ды інш.
- Саўка З. Моўны мануал: практычны даведнік для працаўнікоў тэлеканалу «Белсат». — Варшава, 2008. С. 25:
У беларускай мове фіналі -чык і -шчык надаюць слову значэньне памяншальнасьці і маюць месца ў прозьвішчах і мянушках (Зязюля — Зязюльчык, Чарняўскі — Чарнаўшчык), таму іх выкарыстаньне ў якасьці суфіксаў назоўнікаў, якія абазначаюць асобу паводле прафэсіі ці занятку (а такая практыка прадыктавана вынятна ўплывам расейскай мовы), непажаданая. Уласнабеларускім адпаведнікам для фіналяў -чык і -шчык ёсьць суфікс -нік.
Нарошчваньне -ач з суфіксам -н
рэдагаваць- Губкіна А. Да пытання словаўтваральнай варыянтнасці // Беларускае слова: тэорыя і практыка : зб. арт. па матэрыялах навук. чытанняў, прысвеч. 75-годдзю прафесара Б. Плотнікава, г. Мінск, 15 снеж. 2015 г / рэдкал.: М. Свістунова (адк. рэд.) [і інш.]; пад агул. рэд. праф. М. Прыгодзіча. — Менск: РІВШ, 2016. С. 39.
Словы з суфіксам -н-, у якіх маюць месца словаўтваральныя нарашчэньні, ёсьць калькамі з расейскай мовы (параўн. рас. глоточный, лопаточный, маточный, кишечный, клеточный, цветочный, пяточный і пад.) або ўтварыліся паводле такога словаўтваральнага тыпу (лытачны і інш.)
Цэлыя асновы ў складаных прыметніках
рэдагаваць- Саўка З. Моўны мануал: практычны даведнік для працаўнікоў тэлеканалу «Белсат». — Варшава, 2008. С. 33—34:
Цяжкасьць могуць выклікаць складаныя прыметнікі, якія ўказваюць на бакі, рэпрэзэнтаваныя рознымі краінамі, народамі, мовамі і да т. п.. У адрозьненьне ад расейскай мовы, у беларускай такія прыметнікі ўтвараюцца ад цэлых асноваў прыметнікаў пры дапамозе злучальнага а:
ангельскі + беларускі > ангельска-беларускі слоўнік (ня англа-),
брытанскі + ірляндзкі > брытанска-ірляндзкі дыялёг (не брытана-),
грэцкі + рымскі > грэцка-рымская барацьба (ня грэка-),
францускі + нямецкі > француска-нямецкая дамова (ня франка-).
На гэты ж узор утвараюцца і іншыя складаныя прыметнікі: гістарычна-культурны, гістарычна-філялягічны (не гісторыка-).
Уніканьне «цяжкіх» спалучэньняў зычных
рэдагаваць- Саўка З. Моўны мануал: практычны даведнік для працаўнікоў тэлеканалу «Белсат». — Варшава, 2008. С. 34:
Часам пры ўтварэньні прыметнікаў утваральная аснова (назоўнік) мае «цяжкую» фіналь (г. зн. сканчаецца на спалучэньне зычных), якая «абцяжарваецца» яшчэ больш у выніку далучэньня суфіксу, напрыклад, -н-. Каб пазьбегчы гэтага, варта ўтварацца прыметнікі ад такіх назоўнікаў з дапамогаю суфікса -ов-/-ав-, тады прыметнікі лягчэй вымаўляюцца і прасьцей успрымаюцца на слых:
арэнда > арэндавы (не арэндны),
дысконт > дысконтавы (не дысконтны),
канцэрт > канцэртавы (не канцэртны),
курорт > курортавы (не курортны),
транспарт > транспартавы (не транспартны),
цэмэнт > цэмэнтавы (не цэмэнтны).
Паўскароты
рэдагаваць- Саўка З. Моўны мануал: практычны даведнік для працаўнікоў тэлеканалу «Белсат». — Варшава, 2008. С. 57:
Паўскароты — гэта словы, утвораныя ад словазлучэньняў, першы кампанэнт якіх рэпрэзэнтуецца пачатковым складам, другі — падаецца цалкам: дзяржаўны дэпартамэнт > дзярждэпартамэнт, дзяржаўны бюджэт > дзяржбюджэт, Эўрапейскі Зьвяз > Эўразьвяз. Сам спосаб утварэньня такіх словаў нельга назваць натуральным для беларускай мовы, тым больш што часта ўтвораныя такім спосабам найменьні ніяк нельга назваць мілагучнымі і арганічнымі беларускай фанэтыцы: грашзнакі, дыппрадстаўніцтва, мінабароны. Таму выкарыстаньне паўскаротаў трэба максымальна абмяжоўваць.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Вінцук Вячорка Ці беларусы баяцца мець уласную думку? Пра словы „думка“ і „меркаваньне“. // Радыё Свабода. — 2019.
- ^ Бушлякоў Ю. Жывая мова. (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе.) — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2013. С. 76.
- ^ Вячорка В. Дзядзька Янка і таварыш маёр, Радыё Свабода, 12 чэрвеня 2014 г
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Спраўдзіць паходжаньне словаў (Этымалягічны слоўнік беларускай мовы)
- Спраўдзіць наяўнасьць і значэньне словаў у старабеларускай мове (Гістарычны слоўнік беларускай мовы)
- Спраўдзіць наяўнасьць і значэньне словаў у беларускай мове да сыстэмнай русіфікацыі (Слоўнік Івана Насовіча 1870 году)
- Спраўдзіць наяўнасьць і значэньне словаў у слоўніках клясычным моўным стандартам, Slounik.org