Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/15 сьнежня

Янус на тле Сатурна
Янус на тле Сатурна

15 сьнежня: Міжнародны дзень гарбаты, Замэнгофаў дзень

  • 533бізантыйскія войскі перамаглі вандалаў у бітве пад Трыкамарам
  • 1595 — бітва войска Вялікага Княства Літоўскага з казацкімі загонамі С. Налівайкі на Буйніцкім полі (каля Магілёва)
  • 1862 — пачалася эксплюатацыя першай чыгункі на Беларусі; яна зьвязала Горадню з Парэччам і была часткаю Пецярбурска-Варшаўскай дарогі
  • 1917 — у Кішынёве абвясьцілі Малдаўскую Дэмакратычную Рэспубліку
  • 1934 — у Кіеве НКВД расстраляла 28 «чальцоў» выдуманага «Аб’яднаньня ўкраінскіх нацыяналістаў», сярод якіх быў шэраг украінскіх пісьменьнікаў
  • 1966 — адкрыцьцё дзясятага спадарожніка Сатурну, названага Янусам (на выяве)
  • 1985 — у Беларусі нарадзіўся 10-мільённы жыхар
  • 1991 — выйшла ў этэр першая перадача Польскага Радыё на беларускай мове
  • 1995 — валюта Эўрапейскага валютнага зьвязу атрымала сваё сучаснае найменьне эўра
  • 2000 — ва Ўкраіне канчаткова спынілася праца Чарнобыльскай АЭС