Замэнгофаў дзень
Замэнго́фаў дзень (на эспэранта: Zamenhofa Tago) — дзень сьвяткаваньня эспэранцкае культуры. Адзначаецца 15 сьнежня ў дзень нараджэньня Людвіка Лазара Замэнгофа, заснавальніка міжнароднае мовы эспэранта. Гэты дзень многія карыстальнікі эспэранта адзначаюць паходамі ў кнігарні і набыцьцём кніг на гэтай мове, сустрэчамі між сабой, дарэньнем падарункаў, у якасьці якіх выступаюць найперш таксама кнігі на эспэранта.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |