Міжнародны дзень гарбаты
Міжнаро́дны дзень гарба́ты — сьвята, якае адзначаецца ў шматлікіх краінах-вытворцах і экспартэрах гарбаты, такіх як Бангладэш, Шры-Ланка, Нэпал, Віетнам, Інданэзія, Кенія, Малаві, Малайзія, Уганда, Індыя і Танзанія, пачынаючы зь 15 сьнежня 2005 року[1][2]. Мэтай Міжнароднага дню гарбаты ёсьць прыцягненьне ўсеагульнай увагі з боку ўрадаў і грамадзян да праблемаў працоўных, дробных вытворцаў і спажыўцоў гарбаты. Першы Міжнародны дзень гарбаты прайшоў у Нью-Дэлі 15 сьнежня 2005 р. Наступны прайшоў у Шры-Ланцы, дзе адбыліся ўрачыстасьці і быў створаны прафсаюзны рух вытворцаў гарбаты.