Краснадар (футбольны клюб)

расейскі футбольны клюб

«Краснада́р» (па-расейску: Краснодар) — расейскі футбольны клюб з гораду Краснадару. Заснаваны ў 2008 годзе. Бронзавы прызэр чэмпіянату Расеі 2015 году.

Краснадар
Заснаваны 2008
Горад Краснадар, Расея
Стадыён Краснадар
Умяшчальнасьць: 34 291
Кіраўнік Сяргей Галіцкі[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2023—2024 2 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

Гісторыя

рэдагаваць

Першыя гады

рэдагаваць

Футбольны клюб «Краснадар» быў заснаваны ў 2008 годзе. Ініцыятарам стварэньня й уладальнікам клюбу зьяўляецца бізнэсоўца Сяргей Галіцкі.

У лютым 2008 году «Краснадар» пасьпяхова прайшоў працэдуру ліцэнзаваньня ПФЛ, атрымаўшы прафэсійны статус і права выступаць у другім дывізіёне. Першы афіцыйны матч каманда правяла 12 красавіка 2008 году ў Таганрозе на стадыёне «Тарпэда», згуляўшы ўнічыю 0:0 з клюбам «НІКА» Чырвоны Сулін. Каманду складалі маладыя гульцы, якімі кіраваў Уладзімер Волчак — першы трэнэр у гісторыі клюбу. Па ходзе сэзону ў «Краснадары» зьявіліся некалькі новых футбалістаў і зьмяніўся трэнэр. У выніку клюб заняў 3-е месца ў сваёй зоне — усьлед за «Волгарам» і «Батайскам-2007», адстаўшы ад лідэра на 11 пунктаў.

15 студзеня 2009 году ў офіс клюбу прыйшоў афіцыйны ліст з ПФЛ з просьбай паведаміць аб гатоўнасьці прыняць удзел у першынстве Расеі па футболе ў першым дывізіёне ў сэзоне 2009 году, у сувязі з адмовай некаторых клюбаў ад удзелу ў першынстве Расеі.

Дэбютны сэзон у першым дывізіёне «Краснадар» завяршыў на 10-м месцы. У наступным годзе камандай кіраваў новы трэнер — Сяргей Ташуеў, вядомы па працы з «Салют-Энэргіяй». Пад ягоным кіраўніцтвам «Краснадар» ярка правёў першае кола першынства, але ў другім гуляў прыкметна горш. Вынікам стала 5-е месца. Ташуеў па ўзаемнай згодзе бакоў пакінуў клюб.

Выхад у Прэм’ер-лігу

рэдагаваць

У сьнежні 2010 году кіраўніцтва «Краснадару» абвесьціла аб падпісаньні кантракту з сэрбскім спэцыялістам Славалюбам Мусьліным, вядомым па працы з маскоўскім «Лякаматывам», падмаскоўнымі «Хімкамі» й менскім «Дынама». Кантракт з клюбам быў падпісаны па схеме «1,5+1»[2]. У другой палове студзеня 2011 году клюб таксама ўзмацніўся некаторымі гульцамі, якія мелі досьвед выступу ў найвышэйшай лізе.

Пасьля таго, як «Сатурн» і «Амкар» падалі заяву аб добраахвотным выхадзе з расейскай футбольнай Прэм’ер-лігі ў найвышэйшых футбольных колах разгарнулася дыскусія аб патэнцыйных кандыдатах на замену гэтым клюбам. Называліся наступныя каманды: якія занялі 3 і 4-е месца ў першым дывізіёне «Ніжні Ноўгарад» і «КАМАЗ», а таксама «Аланія», якая выбыла з чэмпіянату. Аднак, у выпадку зьняцьця абедзьвюх камандаў прыярытэтным лічыўся варыянт правядзеньня чэмпіянату з 14-ю камандамі. У выніку бліжэй да 25 студзеня 2011 году ўсё больш пераважнымі станавіліся шанцы «Краснадару». «Амкар» адклікаў заяву на выхад з Прэм’ер-лігі, «Ніжні Ноўгарад» і «КАМАЗ» адмовіліся ад пераходу ў найвышэйшы дывізіён па фінансавых чыньніках, а варыянт з «Аланіяй» РФПЛ палічыў парушэньнем спартовага прынцыпу. 25 студзеня «Краснадар» афіцыйна заняў месца «Сатурну» ў Прэм’ер-лізе[3][4].

Актуальны на 13 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Станіслаў Агкацаў 2002
3   Аб Вітар Тармэна 1996
4   Аб Дыега 1999
5   ПА Кевін Кастаньнё 2000
6   ПА Кевін Піна 1997
7   Нап Жуан Віктар 1994
8   ПА Даніла Казлоў 2005
9   Нап Джон Кордаба 1993
10   ПА Эдуард Спэрцян (капітан) 2000
11   Нап Жуан Башы 1998
13   Бр Юры Дзюпін 1988
15   Аб Люкас Аляса 1994
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
18   ПА Юры Газінскі 1989
19   Нап Фёдар Смолаў 1990
20   Аб Джаваньні Гансэлес 1994
31   Аб Каю Панталеан 1995
33   Аб Георгі Аруцюнян 2004
40   Нап Алакунле Алусэгун 2002
53   ПА Аляксандар Чэрнікаў 2000
88   ПА Мікіта Крыўцоў 2002
90   Нап Мойзэс Кобнан 2002
96   Нап Аляксандар Какшараў 2004
98   Аб Сяргей Пятроў 1991

Галоўныя трэнэры

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць