Стандард Льеж

бэльгійскі футбольны клюб

«Стандард» (па-нідэрляндзку: Standard) — бэльгійскі футбольны клюб з гораду Льежу. Заснаваны ў 1898 годзе. 10-разовы чэмпіён Бэльгіі, васьміразовы ўладальнік Кубка Бэльгіі. Хатнім стадыёнам клюбу зьяўляецца арэна «Марыс Дзюфран», які зьмяшчае 30 023 гледачы.

Стандард Льеж
Royal Standard de Liege.svg
Поўная назва Royal Standard de Liège
Заснаваны 1898
Горад Льеж, Бэльгія
Стадыён Марыс Дзюфран
Умяшчальнасьць: 30 023
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першы дывізіён А
 · 2021—2022 14 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
standard.be(фр.)(нід.)

ГісторыяРэдагаваць

 
Матч на Кубак УЭФА супраць люксэмбурскага клюбу «Кэр’енгу»

Клюб быў створаны студэнтамі каледжа Сьвятога Сэрвацыюса ў 1900 годзе. У тыя часы ў Льежы існаваў толькі адзіны футбольны клюб, які насіў назву гораду — «Льеж». За «Льеж» тады заўзелі ў асноўным знатныя й заможныя мяшчане. Фактычна ў процівагу гэтаму клюбу й быў створаны «Стандард», названы па тыпу папулярнага тады францускага клюбу «Стандард дэ Парыж».

Да 1909 году клюб выступаў у другім дывізіёне чэмпіянату Бэльгіі. Але пасьля пераезду на новую арэну «Sclessin» «Стандард» здолеў выйсьці ў першы дывізіён Бэльгіі.

Падчас Першай сусьветнай вайны клюб пазбавіўся 20 сваіх гульцоў. І пасьля заканчэньня вайны кіраўніцтва пачало ствараць новую каманду. Быў выкуплены стадыён, сабраная новая каманда з новым трэнэрам. Але да Другой сусьветнай вайны клюб ня змог дамагчыся сур’ёзных посьпехаў, становячыся толькі тройчы віцэ-чэмпіёнам Бэльгіі.

Толькі праз 60 гадоў пасьля свайго заснаваньня «Стандард» стаў найлепшым клюбам Бэльгіі, шмат у чым дзякуючы кіраўніцтву клюбу ў асобе Ражэ Пэці й Поля Энрара. На працягу 1960-х і 1970-х гадоў «Стандард» быў адным зь лідэраў бэльгійскага футболу нароўні з «Бруге» й «Андэрлехтам». Вяршыні клюб дасягнуў у пачатку 1980-х гадоў, атрымаўшы перамогу ў Кубку Бэльгіі у 1981 годзе й двойчы запар чэмпіёнскі тытул у 1982 і 1983 гадох, а таксама выйшаўшы ў фінал Кубка ўладальнікаў кубкаў у 1982 годзе, дзе атрымаў паразу ад «Барсэлёны» зь лікам 1:2. Гэты фінал стаў самым вялікім дасягненьнем клюбу на міжнароднай арэне.

Аднак празь некаторы час, у 1984 годзе, быў выяўлены факт дамоўных матчаў, у якіх было замяшана кіраўніцтва «Стандарду». Наймацнейшыя гульцы каманды былі дыскваліфікаваныя, а клюб атрымаў сур’ёзныя санкцыі. Каля дзесяці гадоў спатрэбілася камандзе, каб акрыяць ад такога здарэньня, і ў 1993 годзе клюб заняў другое месца ў чэмпіянаце.

Паводле вынікаў сэзону 2007—2008 гадоў клюб заняў першае месца ў чэмпіянаце Бэльгіі, упершыню за 25 гадоў, а на наступны год выйграў другі чэмпіёнскі тытул запар.

СкладРэдагаваць

Актуальны на 10 лютага 2023 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2   Аб Жыль Дэваль 1996
3   Аб Натан Нгой 2003
5   Аб Аляксандра Калют 2003
6   Аб Ноэ Дзюсэн (капітан) 1992
8   ПА Гойка Цымірат 1992
9   Нап Рэно Эмон 1991
10   Нап Ноа Агаё 2003
11   Нап Аран Дэнум 1998
13   Аб Марлан Фосі 1998
14   ПА Стывэн Альсатэ (ар. Брайтан) 1998
16   Бр Арно Бадар 1998
17   Нап Ошэр Давіда 2001
20   Аб Мэрвэй Бакадзі 1996
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
21   ПА Філіпа Мэлегоні (ар. Джэноа) 1999
22   ПА Вільям Баліквіша 1999
25   Аб Ібэ Гаўтэкет 2002
28   Нап Стыпэ Пэрыца 1995
30   Бр Ляран Энкінэ 1992
34   Аб Канстантынас Ляйфіс 1993
37   Нап Брагім Галідзі 2005
38   Аб Якаб Ляўрсэн 1994
40   Бр Мат’ё Эпалё 2005
51   Аб Люка Нубі 2005
61   ПА Джыхан Чанак 2005
77   Нап Філіп Цынкернагель (ар. Алімпіякос) 1994

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць