Асьпіталет-дэ-Льёбрэгат
Асьпіталет-дэ-Льёбрэгат (па-каталянску: L'Hospitalet de Llobregat) — горад на паўночным-усходзе Гішпаніі, які месьціцца ў аўтаномнай супольнасьці Каталёнія, у ніпасрэднай блізкасьці ад Барсэлёны. Гэта другі паводле колькасьці насельніцтва горад у Каталёніі. Места характэрны тым, што зьяўляецца адным з самых густанаселеных гарадоў у Эўрапейскім Зьвязе.
Асьпіталет-дэ-Льёбрэгат | |||||
гішп. L'Hospitalet de Llobregat | |||||
| |||||
Краіна: | Гішпанія | ||||
Аўтаномная супольнасьць: | Каталёнія | ||||
Правінцыя: | Барсэлёна | ||||
Кіраўнік: | David Quirós Brito[d] | ||||
Плошча: | 12,50 км² | ||||
Вышыня: | 8 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2012) | |||||
колькасьць: | 258 642 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 20 691,36 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 93 | ||||
Паштовы індэкс: | 08900–08909 | ||||
Нумарны знак: | B | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 41°21′32″ пн. ш. 2°5′57″ у. д. / 41.35889° пн. ш. 2.09917° у. д.Каардынаты: 41°21′32″ пн. ш. 2°5′57″ у. д. / 41.35889° пн. ш. 2.09917° у. д. | ||||
Асьпіталет-дэ-Льёбрэгат | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.l-hospitalet.cat/ |
Гісторыя
рэдагавацьПершыя згадкі пра чалавечыя паселішчах ставяцца да эпохі нэаліту; артэфакты паказваюць на чалавечае жытло каля ракі Льёбрэгат. Знойдзеныя рымскія артэфакты датуюцца II стагодзьдзем да н. э., знойдзеныя пахавальныя ўпрыгажэньні, якія зараз захоўваюцца ў археалягічным музэі Барсэлёны. Былі знойдзеныя пісьмовыя сьведчаньні аб паселішчы, якія датуюцца X стагодзьдзем.
Цяперашняе назва паходзіць ад назвы царквы Санта-Эўлялія-дэ-Правэнсана на каталянскай мове, якая выкарыстоўвалася пілігрымамі ў Сярэднявеччы. Горад захоўваў статус вёскі да XIX стагодзьдзя, але затым у ім былі пабудаваныя першыя тэкстыльныя фабрыкі, якія выклікалі рост насельніцтва, і 15 сьнежня 1925 году, кароль Альфонса XIII прысвоіў яму званьне гораду. 1960-я і 1970-я гады выклікалі другі бум прыросту насельніцтва, за кошт іміграцыі сюды зь бедных рэгіёнаў Гішпаніі. У 1980-я і 1990-я гады горад пачаў істотна ператварацца й мадэрнізавацца ў культурным, эканамічным і сацыяльным значэньні.
Эканоміка
рэдагавацьГорад мае рэпутацыю прадмесьця, з-за свайго шматлікага пралетарскага насельніцтва й залежнасьць ад Барсэлёны. Тым ня менш, ягоны эканамічны палепшыўся ў апошні час, то бок у Асьпіталеце зьявілася некалькі штаб-кватэраў кампаніяў. Да прыкладу, штаб-кватэра авіякампаніі Spanair разьмешчаны ў горадзе[1].
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьАсьпіталет-дэ-Льёбрэгат — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў