Тацьцяна Беланогая
беларуская паэтка, бардэса
Тацьця́на Белано́гая (нар. 24 чэрвеня 1984, Менск) — беларуская паэтэса і бард з Маладэчна. Пераможца конкурсу «Бардаўская восень-2004».
Тацьцяна Беланогая | |
Тацьцяна Беланогая ў час выступу ў Маладэчне, 2009 год. | |
Дата нараджэньня | 24 чэрвеня 1984 (40 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Менск, БССР |
Грамадзянства | Беларусь |
Месца вучобы | |
Занятак | паэтка |
Гады дзейнасьці | 2004—цяпер |
Жанры | бардаўская песьня |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Біяграфія
рэдагавацьСкончыла школу №6, любіла вандраваць і таму вырашыла паступаць на географа. У 2002 годзе стала студэнткай прыродазнаўчага факультэту пэдунівэрсытэту імя Максіма Танка. Атрымала другую вышэйшую адукацыю выкладчыка ангельскай мовы. Падчас вучобы ўдзельнічала ў бардаўскіх конкурсах. У 2004 годзе стала пераможцай конкурсу «Бардаўская восень» у Бельску-Падляскім, у 2007 — пераможцай конкурсу «ОРРА-2006» у Варшаве. Тацьцяна з альбомам была намінаваная ў прэміі «Сьпеўная паэзія» «Рок-Каранацыі-2006».
Дыскаграфія
рэдагаваць- Там, дзе мы (дэма) (2004)
- Пабачыць сьвет (2006)
- Дзьвюхкроп’е (2008)
- Ніткі (2010)
- Сьвятло і цені (2013)
- Матылёк (2016)
Складанкі
рэдагаваць- Чарнобыльскі вецер (2006) — «Чорны май»
- Барды Свабоды (2010)
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьТацьцяна Беланогая — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў