Guda
Guda (бел. Гуда) — беларускі этна-фолькавы гурт.
Guda | |
![]() Выступ на «Камяніцы-2010» | |
Інфармацыя | |
---|---|
Гады | 1996 — нашы дні |
Адкуль | Менск, Беларусь |
Мова | беларуская |
Жанр | этна-фольк |
Выдавец | БМАgroup |
Афіцыйная старонка | guda.fromby.net |
Удзельнікі |
Вольга Емяльянчык Вікторыя Міхно Любоў Сівурава Кацярына Акімава Вольга Карпцова Тацяна Яцкевіч Сяргей Варывоцкі |
Быў утвораны ў 1996 годзе, калі быў запрошаны прадставіць Беларусь на міжнародным фальклёрным фэсьце «Baltica», у якім бяруць удзел гурты аўтэнтычнага фальклёру з рэгіёну Паўночнае Эўропы й Балтыйскага мора.
Аснову рэпэртуару складаюць абрадавыя песьні — найбольш архаічны пласт традыцыйнай народнай беларускай культуры. Многія песьні ўжо не сустракаюцца ў аўтэнтычным выкананьні і былі ўзноўленыя паводле нотных запісаў.
Манера выкананьня гурту набліжаная да выкананьня народных песень аўтэнтычнымі носьбітамі. Выканаўцы практыкуюць галосны сьпеў, які паходзіць ад гучнага сьпеву на адкрытым паветры. Асноўныя эстэтычныя крытэры выкананьня: уменьне «голасна весьці» (сьпяваць працяжна, на вялікім дыханьні), таксама «паднесьці» песьню (расьпець яе са звонкай грудной падводкай). Усе песьні выконваюцца акапэльна.
ДыскаграфіяРэдагаваць
- Guda. Архаічныя абрадавыя сьпевы (2002, перавыдадзены ў 2007)
- Ігры багоў (2005)
Супольныя праектыРэдагаваць
- Zara (2006) разам з гуртам «Drolls» (Рэспубліка Карэліі)
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Guda — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў