Васіль Раінчык
Васі́ль Пятро́віч Раі́нчык (7 сакавіка 1950, вёска Чарапы, Шклоўскі раён Магілёўскай вобласьці) — беларускі кампазытар, піяніст. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1982), Народны артыст Беларусі (1995). Кавалер ордэна Францішка Скарыны (2006).
Васіль Раінчык лац. Vasil Rajinčyk | |
Дата нараджэньня | 7 сакавіка 1950 (74 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | Чарапы, Фашчаўскі сельсавет, Шклоўскі раён Магілёўскай вобласьці, БССР |
Месца вучобы | |
Прафэсія | кампазытар, музыка |
Навуковая сфэра | музыка[1] |
Месца працы | |
Сябра ў | Беларускі саюз кампазытараў[d] |
Жанры | сьпеў, поп-музыка, сымфанічная музыка, электронная танцавальная музыка |
Гурты | Верасы |
Узнагароды | |
Сайт | verasy.com |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Раінчык.
Жыцьцяпіс
рэдагавацьУ 1974 р. скончыў Беларускую кансэрваторыю па клясе фартэпіяна прафэсара Шацкага і ў 1981 року па клясе кампазыцыі — прафэсара Яўгена Глебава. Сябра Саюзу кампазытараў БССР (1982). З 1974 року — мастацкі кіраўнік вакальна-інструмэнтальнага ансамблю «Верасы», з 1998 року адначасна мастацкі кіраўнік дзіцячага ансамблю «Верасяты». З 1977 — музычны, з 2000 — мастацкі кіраўнік Моладзевага тэатру эстрады пры Беларускім унівэрсытэце культуры.
Творчасьць
рэдагавацьВыканаўца і аўтар шматлікіх твораў на фартэпіяна, электронных музычных інструмэнтах. Стварыў шэраг стылявых інтэрпрэтацый, аранжыровак, электронных кампазыцый, якія вызначаюцца яркім мэлядыйным малюнкам, неардынарнасьцю структуры. Піша музыку для сымфанічнага аркестру, эстрады, камэрна-інструмэнтальныя творы, песьні. Сярод твораў: балет «Крылы над Расеяй» (пастаноўка 1987); араторыя «Хлапчук-Кібальчыш» (словы Ўладзімера Някляева, 1984); аркестравая музыка — для сымфанічнага аркестру «Сымфанічныя варыяцыі» (1980), для эстраднага аркестру «Варыяцыі», «Балеро», «Карнавал» (усе 1984); п’есы для электронных інструмэнтаў «Назад да зорак» (1985), «Жыцьцё артыста» (1986); музыка да спэктаклю «Голы кароль» (1993); песьні, у тым ліку «Зорка каханьня», «Горад юнацкасьці», «Так не бывае».
Сям’я
рэдагавацьЖонка — Ірына Міхайлаўна Цьвяткова — экс-салістка ансамблю «Верасы» (1982—1988). Маюць сына Сяргея (нар. 1972).
Узнагароды
рэдагавацьЛяўрэат Прэміі Ленінскага камсамолу Беларусі (1980), прэміі году «Эстрада» (1994).
Кавалер ордэна Францішка Скарыны (2006) «за значны асабісты ўнёсак у разьвіцьцё нацыянальнай культуры, захаваньне і прапаганду найлепшых музычных традыцый».
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Жыцьцяпіс (рас.) на бачыне «Верасоў»
- ^ Rainčyk, Vasìl‘ Pjatrovìč // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі