Анатоль Ярмоленка

Народны артыст Беларусі

Анато́ль Іва́навіч Ярмо́ленка (нарадзіўся 15 лістапада 1947, Казятын, Віньніцкая вобласьць, УССР) — беларускі сьпявак (лірычны тэнар), мастацкі кіраўнік гурту «Сябры».

Анатоль Ярмоленка
Дата нараджэньня 15 лістапада 1947 (77 гадоў)
Месца нараджэньня Казятын, Віньніцкая вобласьць, УССР
Грамадзянства Рэспубліка Беларусь
Месца вучобы
Прафэсія сьпявак
Месца працы
Гады дзейнасьці 1969 — сёньня
Жанры эстрадная песьня, фольк
Вакал тэнар-альціна[d]
Інструмэнты голас[d]
Гурты «Сувенир», «Песни над Сожем», «Сябры»
Дзеці Алеся
Узнагароды
Сайт syabry.by

Біяграфія

рэдагаваць

У 1969—1971 гадах выступаў у складзе ВІА «Сувенир» (разам з Аляксандрам Градзкім і Аляксандрам Буйновым). У 1971—1973 у складзе ВІА «Песни над Сожем». Ад 1974 мастацкі кіраўнік гурту «Сябры». У 1976 скончыў Гомельскую музычную вучэльню. Валодае багатым на тэмбральныя афарбоўкі голасам. Для ягонага выкананьня характэрныя яркая індывідуальнасьць, сцэнічная прывабнасьць. Першым выканаў песьні шматлікіх папулярных беларускіх і расейскіх кампазытараў (Яўгена Глебава, Ігара Лучанка, Мікалая Сацуры, Эдуарда Ханка). Ад 1990 жыве ў Менску.

У 1984 узнагароджаны прэміяй Ленінскага камсамолу БССР. Ад 1985 заслужаны артыст БССР. У 2000 менаваны Заслужаным дзеячом мастацтваў Рэспублікі Крым. Народны артыст Беларусі ад 2003. Узнагароджаны ордэнам Францішка Скарыны.

Жанаты, мае двух дзяцей — музыкаў Сьвятаслава й Вольгу — і ўнука Анатоля — школьніка, які вядомы таксама пад сцэнічным псэўданімам DJ Anatol'.

Літаратура

рэдагаваць
  • . — Мн.: .

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць