Цьвярскія летапісы

(Перанакіравана з «Цьвярскі летапіс»)

Цьвярскія летапісы — рускія летапісы летапісы XV—XVI стагодзьдзяў, складзеныя ў Цьвяры. Зьмяшчаюць зьвесткі з гісторыі Цьвяры, Масквы, Ноўгарада, Пскова і пра дачыненьні гэтых зямель зь Вялікім Княствам Літоўскім.

Складаліся пры двары цьвярскіх князёў, якія ў XIII—XIV стагодзьдзях мелі шчыльныя кантакты зь Літвой (паводле Наўгародзкага Першага летапісу, у 1245 годзе на службе ў цьвярскіх князёў знаходзіліся князі-ліцьвіны Явід і Эрбэт, а ад 1289 году цьвярскім япіскапам быў сын колішняга полацкага князя Гердзеня Андрэй, і ўрэшце, вялікі князь Альгерд ажаніўся зь цьвярской князёўнай Ўльлянай[1]).

Гісторыя

рэдагаваць

Мяркуецца, што Першы цьвярскі летапісны збор склалі ў 1375 годзе, другі — у 1409 годзе. Беспасярэдне Цьвярскі летапіс не захаваліся (апроч фрагмэнту за 1314—1344 гады), значныя цьвярскія летапісныя матэрыялы ёсьць у Цьвярскім зборніку (Цьвярскім летапісу), Рагоскім летапісцы і «Пахвальным слове пра дабравернага князя Барыса Аляксандравіча» інака Фамы.

У Цьвярскі зборнік, які датуецца XVI стагодзьдзем, улучаюцца значныя фрагмэнты цьвярскога летапісаньня канца XIII — канца XV стагодзьдзяў. Ён захаваўся ў трох сьпісах XVII стагодзьдзях, напісаных на этнічных беларускіх або ўкранскіх землях (Пагодзінскі, Забелінскі і Талстоўскі). Утрымлівае зьвесткі зь Цьвярскога збору 1375 году і пазьнейшыя зьвесткі да 1486 году, калі Цьвер захапіла Маскоўская дзяржава.

Рагоскі летапісец, які датуецца першай паловай XV стагодзьдзя, захаваўся ў адным сьпісе. Яго зьвесткі за 1288—1327 гады маюць падабенства з тэкстам Цьвярскога зборніка, зьвесткі за 1328—1374 гады таксама ў значнай частцы паходзяць з крыніцы, блізкай да Цьвярскога зборніка[2].

Ліцьвіны і люцічы

рэдагаваць
 
Першая старонка Ярмолінскага летапісу[прыбраць шаблён]: «Бысть Словѣнскіи азыкъ отъ седмідесять і дву азыкъ едінъ… раззiдошася по земли и прозвашеся своимі имены, сѣдше на которомъ мѣстѣ… сѣдоша на Вислѣ рѣцѣ и прозвашася Ляхове, а инии Лютичи, а инии Литва, а иніи Мазовшане, а инiи Поморяне»[3]

Цьвярскі зборнік зьмяшчае сьведчаньне пра перасяленьне на ўсход часткі люцічаў[1], якія ўпамінаюцца ў пераліку славянскіх плямёнаў поруч зь літвой[4]

  …а ад Ляхаў празвашася Паляне, Ляхаве жа друзі Люціцы, а іныі Літва, іныі Мазаўшане, іныі Памаране  

Гісторык Павал Урбан зьвяртае ўвагу на іншую вытрымку з гэтага летапісу: «А Луцічы і Ціверычы прыседааху к Дунаеві, і бе множаства іх, седзяаху па Днястру <…> да мора» і што аналягічныя зьвесткі таксама зьмяшчаюцца ў Ніканаўскім летапісе. Тым часам у сярэдняй плыні Дунаю захаваліся гідронімы Літава, Літавіца і пэўныя сугучныя назвы, а ў Трансыльваніі або далей за Дунаем на Балканскім паўвостраве існавалі Літоўская княства (kenezat Lytwa) і Літоўская зямля (terra Lytwa)[5].

Падобнае сьведчаньне пра ліцьвінаў як славянскі народ таксама зьмясьціў аўстрыйскі дыплямат Жыгімонт Гербэрштайн (наведаў Маскоўскую дзяржаву ў 1517 і 1526 гадох) з спасылкай на летапісы[6]:

  Пра паходжаньне народу яны ня маюць ніякіх вестак, апрача летапісных, якія прыводзяцца ніжэй. Пайменна, што гэта народ славянскі з калена Яфэта, што раней ён сядзеў на Дунаі, дзе сёньня Вугоршчына і Баўгарыя, і называўся тады Норцамі, што, нарэшце, ён разыйшоўся па розных землях і атрымаў назву ад месцаў пасяленьня. Так адны назваліся Маравамі ад рэчкі, другія Чэхамі, г.зн. Багемцамі; у такі спосаб назваліся Харваты, Белы, Сэрблы ці Сэрбы, і Харантаны, якія засталіся жыць на Дунаі, але, выгнаныя Валахамі і перайшоўшы на Віслу, атрымалі назоў Ляхаў ад нейкага польскага князя Ляха, чаму Палякі і цяпер называюцца Ляхамі. Іншыя назваліся Ліцьвінамі, Мазурамі, Памаранамі; зноў-жа іншыя, якія жывуць па Дняпры, дзе сяньня Кіеў, Палянамі, другія Драўлянамі, бо жывуць у лясох, трэція, між Дзьвіной і Прыпяцьцю, Дрыгвічамі…
Арыгінальны тэкст  (лац.)
De origine autem gentis, nihil habent praeter annales infra scriptos: gentem scilicet hanc Slavonicam esse ex natione Japhet, atque olim consedisse ad Danubium, ubi nunc Hungaria est et Bulgaria, et turn Norci appellatam, tandem dispalatam, et per terras dispersam, nomina a locis accepisse, utpote Morawi a fhivio, alii Ozechi, hoc est Bohemi; item Chorwati, Bieli, Serbli, id est Servii, Chorontani dicti, qui ad Danubium consederant, a Walachis expulsi, venientes ad Istulam, nomen Lechorum a quodam Lecho Polonorum principe, a quo Poloni etiamnum Lechi vocantur, acceperunt. Alii Lithwani, Masovienses, Pomerani; alii sedentes per Borysthenem, ubi nunc Kiovia est, Poleni dicebantur; alii Drewliani, in nemoribus habitantes; alii inter Dwinam et Peti, dicti Dregowici…
 
  1. ^ а б Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 62.
  2. ^ Пазднякоў В. Летапісы цвярскія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 195.
  3. ^ ПСРЛ. Т. 23. — СПб., 1910. С. 1.
  4. ^ Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Ч. 1. Са старажытных часоў да канца XVIII ст.: Курс лекцый. / І. Крэнь, І. Коўкель, С. Марозава, С. Сяльверстава, І. Фёдараў. — Менск: РІВШ БДУ, 2000. С. 36.
  5. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 62.
  6. ^ Урбан П. Пра нацыянальны характар Вялікага Княства Літоўскага й гістарычны тэрмін «Літва» // Запісы. № 3 (9), 1964. С. 35—90.