Вячаслаў Камінскі
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Камінскі.
Вячаслаў Камінскі (нар. 5 ліпеня 1988 году) — беларускі футбаліст, брамнік.
Вячаслаў Камінскі | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 5 ліпеня 1988[1] (36 гадоў) | |
Рост | 192 см | |
Вага | 88 кг[2] | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2006—2008 | СКВІЧ | 0 (0) |
2009—2011 | Маладэчна-2018 | 73 (0) |
2012—2014 | Смалявічы | 38 (0) |
2014 | Слонім-2017 | 4 (0) |
2015 | Славія Мазыр | 2 (0) |
2016 | Ворша | 25 (0) |
2017 | Нафтан | 2 (0) |
2017 | Дняпро Магілёў | 0 (0) |
2018 | Ворша | 7 (0) |
2018 | Клецак | 8 (0) |
2019 | Андэрдог | 13 (0) |
2019 | Маладэчна-2018 | 7 (0) |
2020—2023 | Астравец | 46 (1) |
2024 | Аўтазаводзец-Трактар[d] |
Кар’ера
рэдагавацьПачынаў кар’еру ў менскім «Лякаматыве», дзе гуляў за дубль. Пазьней абараняў колеры другалігавага «Маладэчна». У 2012 годзе перайшоў у «Смалявічы-СТІ» і разам з гэтым клюбам здабыў перамогу ў Другой лізе. З 2013 году выступаў за смалявіцкі клюб у Першай лізе, але паступова саступіў месца асноўнага брамніка Аляксандру Чаркасу, і ўлетку 2014 году перайшоў у «Слонім». У студзені 2015 году пачаў трэнавацца з мазырскай «Славіяй», якую на той момант ачольваў былы трэнэр «Смалявічаў-СТІ» Юры Пунтус. У сакавіку падпісаў кантракт з клюбам[3]. Большую частку чэмпіянату 2015 году гуляў за дубль, часам зьяўляючыся на лаўцы запасных асноўнай каманды. 31 кастрычніка 2015 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, правёўшы ўвесь матч супраць «Гомля» (3:1).
У 2016 годзе пачаў выступаць за «Воршу»[4], дзе стаў першым брамнікам. У студзені 2017 году перайшоў у наваполацкі «Нафтан»[5]. Правёў за асноўную каманду «Нафтану» два матчы, пасьля чаго пакінуў каманду ў чэрвені 2017 году[6]. У жніўні 2017 году перайшоў у клюб «Прамень»[7], але гэтак і ня згуляў за яго. У першай палове 2018 году выступаў за клюб «Ворша»[8]. З жніўня 2018 году выступаў за клюб «Клецак»[9].
У першай палове 2019 году выступаў за клюб «Андэрдог»[10], але ўжо ў жніўні прыяднаўся да «Маладэчна»[11]. Дапамог маладэчанскай камандзе паводле вынікаў сэзону 2019 году прабіцца ў Першую лігу. У красавіку 2020 году далучыўся да «Астраўца», зь якім на наступны год перамог у Другой лізе. У 2022 годзе гуляў за «Астравец» у Першай лізе, а ў чэрвені атрымаў цяжкую траўму, празь якую выбыў на год. У 2023 годзе, па аднаўленьні ад траўмы, пачаў зьяўляцца на лаўцы запасных, але не гульнявую пляцоўку больш не выходзіў. У сьнежні 2023 году пакінуў «Астравец»[12].
Статыстыка
рэдагавацьКлюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Славія Мазыр | 2015 | Найвышэйшая ліга | 2 | -4 |
Ворша | 2016 | Першая ліга | 25 | -28 |
Нафтан | 2017 | Найвышэйшая ліга | 2 | -4 |
Ворша | 2018 | Першая ліга | 7 | -12 |
Клецак | Другая ліга | 8 | -7 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Vyacheslav Kaminskiy // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б https://www.pressball.by/footballstat/vyacheslav_kaminski/
- ^ Контракты со "Славией" подписали 12 футболистов (рас.)
- ^ Первая лига. Заявки команд. «Гомель» Журавля и «Днепр» Седнева: видим цель — не видим преград? (рас.)
- ^ Голкиперы Аснин и Каминский стали игроками «Нафтана» (рас.)
- ^ Каминский и Беликов покинули «Нафтан», в ближайшее время их примеру последуют Мараховский и Маркович (рас.)
- ^ Семенов, Каминский и Кравчук стали игроками «Луча» (рас.)
- ^ 1-я лига. Анонс сезона. «Локо» в Хойниках. Новополоцк и Мозырь: надолго? (рас.)
- ^ Профіль на сайце Беларускай фэдэрацыі футболу(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ «Андердог» (Чисть). Информация о команде — 29-й чемпионат Беларуси (2019) (рас.)
- ^ Вратарь Каминский вернулся в «Молодечно» (рас.)
- ^ Сарока, Лебедев и еще восемь футболистов покинули "Островец" (рас.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на сайце «Славіі» (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)