Вялікія Шумілішкі
Вял́ікія Шумі́лішкі[2] — вёска ў Беларусі, каля ракі Ашмянкі. Уваходзяць у склад Жупранскага сельсавету Ашмянскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Вялікія Шумілішкі лац. Vialikija Šumiliški | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Ашмянскі |
Сельсавет: | Жупранскі |
Насельніцтва: | 28 чал. (2009)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1593 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°28′20″ пн. ш. 26°2′59″ у. д. / 54.47222° пн. ш. 26.04972° у. д.Каардынаты: 54°28′20″ пн. ш. 26°2′59″ у. д. / 54.47222° пн. ш. 26.04972° у. д. |
± Вялікія Шумілішкі |
Назва
рэдагавацьСуміла (Sumila) — імя германскага паходжаньня[3].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[4], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[5]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[6].
Насельніцтва
рэдагаваць- 1999 год — 39 чалавек
- 2009 год — 28 чалавек[1]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 95.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 15, 1973. S. 58 (304).
- ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.