Вынішчы

вёска ў Слуцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі
(Перанакіравана з «Вынісцы»)

Вынішчы[1], да 2006 году Вы́нісцы[2] — вёска ў Слуцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Покрашаўскага сельсавету.

Вынішчы
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Слуцкі
Сельсавет: Покрашаўскі
Насельніцтва: 181 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1795
Паштовы індэкс: 223648
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°9′14″ пн. ш. 27°35′12″ у. д. / 53.15389° пн. ш. 27.58667° у. д. / 53.15389; 27.58667Каардынаты: 53°9′14″ пн. ш. 27°35′12″ у. д. / 53.15389° пн. ш. 27.58667° у. д. / 53.15389; 27.58667
Вынішчы на мапе Беларусі ±
Вынішчы
Вынішчы
Вынішчы
Вынішчы
Вынішчы
Вынішчы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць
 
Могілкі
 
Каменны крыж

У часы, калі слуцкія землі былі ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, група палякаў за нейкую правіннасьць была выселена з Польшчы і паселеная асобна ў Слуцкім княстве. Пра іх можна сказаць, што яны былі вынішчаны, бо назаўжды выселены з родных мясьцін. Адсюль і атрымала сваю першапачатковую назву Вынішчы.[3]

З 1745 году згадваецца капліца.[4]

Да 1924 году ўваходзіла ў склад Грэскай волаьці Слуцкага павету Менскай губэрні.

У 1926 годзе згадваецца школа. Навучаньне праходзіла на беларускай або на польскай мове.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны вёска ўцалела, як сьведчаць мясцовыя жыхары, дзякуючы веры. 19 лютага 1943 году ў вёсцы было пастаўлена пяць крыжоў. Ужо 23 лютага было спалена 9 вёсак, а Вынісцы ацалелі. З таго часу кожны год 19 лютага жыхары сталі хадзіць вакол вёскі, падыходзілі да кожнага крыжа і прасілі, каб Бог засьцярог ад вайны. Да крыжоў у Вынісцах і суседніх вёсках засталося асаблівае стаўленьне: кожны вернік час ад часу прывязвае да крыжа сьветлую хустку з вышытым на ёй крыжам.[5]

У 1993 годзе пабудаваны новы касьцёл.

У 2006 годзе вёска Вынісцы была перайменавана ў Вынішчы.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1897 год — 508 чалавек
  • 1924 год — 690 чалавек
  • 1998 год — 276 чалавек
  • 2009 год — 181 чалавек[6]

Канфэсійны склад насельніцтва

рэдагаваць

У 1857 годзе ў вёсцы пражываў 181 чалавек каталіцкага веравызнаньня.[7]

Паводле перапісу насельніцтва 1897 году, у вёсцы пражывала 107 чалавек праваслаўнага веравызнаньня, 387 чалавек каталіцкага веравызнаньня.[8]

Славутасьці

рэдагаваць
  • Каталіцкая капліца на могілках (пасьля 1990)
  • Капліца-надмагільле
  • Каменныя крыжы
  1. ^ Перечень изменённых наименований географических объектов
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  3. ^ В. А. Жучкевіч. «Краткий топономическнй словарь Белоруссии». Мінск, выдавецтва БДУ, 1974
  4. ^ Catholic.by — Вынішчы — парафія Нараджэння Св. Яна Хрысціцеля
  5. ^ Catholic.by — Вынішчы — вёска, якую ў вайну ўратавалі крыжы
  6. ^ Вынікі перапісу 2009 году
  7. ^ Списки населенных мест Минской губ. по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело] : 1857 г. — 1857. — 803 л.. — (Фонд Центрального статистического комитета МВД. Опись № 4). 1. Территория России (коллекция). 2. Населенные места — Минская губерния. С. 340
  8. ^ Населенные места Российской империи в 500 и более жителей с указанием всего наличного в них населения и числа жителей преобладающих вероисповеданий, по данным первой всеобщей переписи населения 1897 г. / предисл.: Н. Тройницкий. — Санкт-Петербург : типография «Общественная польза», 1905. — X, 270, 120 с ; 27. — (Первая всеобщая перепись населения Российской империи 1897 г. / под ред. Н. А. Тройницкого) . — Указ. сокращений, принятых в тексте: с. VII. 1. Население — Вероисповедный состав — Россия — 1897; 2. Население — Переписи — Россия — 1897. С. 118