Покрашаўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Слуцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі

По́крашаўскі сельсаветадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слуцкага раёну Менскае вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Покрашава.

Покрашаўскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Покрашава
Дата ўтварэньня 26 лютага 1932
Насельніцтва
  • 1408 чал. (2019)
Месцазнаходжаньне
Тэлефонны код 1795
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

рэдагаваць

Утвораны 26 лютага 1932 года як Покрашаўскі нацыянальны польскі сельсавет у складзе Слуцкага раёну БССР. 20 лістапада 1934 году рэарганізаваны ў беларускі сельсавет, з часткі сельсавету ўтвораны Замасьцянскі нацыянальны польскі сельсавет. З 12 лютага 1935 году ў складзе Грэскага раёну, з 21 чэрвеня 1935 году Слуцкай акругі. Пасьля ўвядзеньня абласнога падзелу 20 лютага 1938 году ў Грэскім раёне Менскай вобласьці. З 20 верасьня 1944 году па 8 студзеня 1954 году ў складзе Бабруйскай вобласьці. З 17 сьнежня 1956 году ў складзе Слуцкага раёну.

Паводле перапісу 2009 году насельніцтва сельсавета — 2287 чалавек[1], зь іх 95,4 % — беларусы, 3,3 % — расейцы, 0,6 % — украінцы[2].

Літаратура

рэдагаваць
  1. ^ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.  (рас.)
  2. ^ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года  (рас.)