Верагі
Верагі́[1] — вёска ў Лагойскім раёне Менскай вобласьці. Верагі ўваходзяць ў склад Лагойскага сельсавету. Верагі ляжаць на адлегласьці 5 кілямэтраў на поўдзень ад Лагойску, на шашы М3.
Верагі | |
трансьліт. Vierahi | |
Дата заснаваньня: | 20 стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Лагойскі |
Сельсавет: | Лагойскі |
Насельніцтва: | 9 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1774 |
Паштовы індэкс: | 223111 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°10′30″ пн. ш. 27°47′50″ у. д. / 54.175° пн. ш. 27.79722° у. д.Каардынаты: 54°10′30″ пн. ш. 27°47′50″ у. д. / 54.175° пн. ш. 27.79722° у. д. |
± Верагі |
Гісторыя
рэдагавацьВёска Верагі вядома з пачатку 20 ст. як засьценак у Лагойскай воласьці Барысаўскага павету Менскай губэрні. У той час у вёсцы быў усяго 1 двор і пражывала 15 жыхароў. У 1941 годзе на хутары 3 двары, 15 жыхароў. У 1969 г. у вёсцы 19 двароў, 77 жыхароў.
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 9 жыхароў
- 1 студзеня 2003 году — 9 двароў, 15 жыхароў
- 1999 год — 20 жыхароў
Інфраструктура
рэдагавацьВёска ў складзе сельскагаспадарчага прадпрыемства СК «Лагойскі» РДУП «Беларуснафта-Менскаблнафтапрадукт».
Інфармацыя для турыстаў
рэдагавацьКаля вёскі Верагі знаходзіцца гарналыжны комплекс «Лагойск».
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 255