Ведран Чорлука
Ве́дран Чорлука (па-харвацку: Vedran Ćorluka; нарадзіўся 5 лютага 1986 году, Модран, СФРЮ) — былы харвацкі футбаліст, абаронца. На сёньня працуе памочнікам трэнэра ў нацыянальнай зборнай Харватыі.
Ведран Чорлука | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 5 лютага 1986[1][2][3] (38 гадоў) | |
Рост | 192 см | |
Вага | 85 кг | |
Пазыцыя | скрайні абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Харватыя (трэнэр) | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2003—2007 2004—2005 2007—2008 2008—2012 2012 2012—2021 |
Дынама Загрэб → Інтэр Запрэшыч (арэнда) Манчэстэр Сіці Тотэнгэм Готспур → Баер (арэнда) Лякаматыў Масква |
30 (4) 27 (4) 38 (1) 81 (1) 7 (0) 200 (7) |
Зборныя | ||
2006—2018 | Харватыя | 103 (4) |
Кар’ера
рэдагавацьРаньнія гады
рэдагавацьВедран Чорлука ў васьмігадовым узросьце ўступіў у шэрагі школы загрэбскае «Дынама», дзе ў 2003 годзе атрымаў статус прафэсійнага футбаліста й увайшоў у склад асноўнай каманды. У 2004 годзе «Дынама» аддало Чорлуку на павышэньне вопыту ў арэнду «Інтэру» з Запрэшычу, там жа быў і ягоны партнэр па зборнай Лука Модрыч. За «Інтэр» ён правёў 27 матчаў і нават забіў 4 мячы, у тым сэзоне «Інтэр» заваяваў срэбра ў чэмпіянаце Харватыі. Пасьля такога пачатку кар’еры, ён без адмысловай працы замацаваўся ў складзе «Дынама», і ў першым жа сэзоне ўзяў першае месца ў чэмпіянаце, адыграўшы 31 матч і забіўшы тры мячы. Не замарудзіў сябе чакаць і выклік у асноўную зборную краіны, дзе ён дэбютаваў летам 2006 году. У наступным сэзоне 21-гадовы Ведран разам з клюбам стаў чэмпіёнам Харватыі, уладальнікам кубка й супэркубка краіны, адыграўшы 30 матчаў і забіўшы 4 мячы. Пасьля такіх падзеяў да Чорлукі пачалі прыглядацца замежныя клюбы.
«Манчэстэр Сіці»
рэдагавацьУ 2007 годзе, за 11,5 млн фунтаў стэрлінгаў Ведран быў падпісаны ангельскім клюбам «Манчэстэр Сіці». У «Сіці» ён заваяваў адразу ж месца ў аснове, у сэзоне 2007—2008 гадоў ён зьяўляўся ў 38 матчах. У пачатку наступнага сэзону, Ведран адыграўшы за гараджанаў 6 матчаў.
«Тотэнгэм Готспур»
рэдагавацьУ 2008 годзе Чорлука быў набыты «Тотэнгэмам Готспурам» за 12,5 млн фунтаў, дзе зноў узьяднаўся з Модрычам. У першым сэзоне за шпораў ён адгуляў 36 матчаў, і стаў фіналістам Кубка футбольнай лігі.
«Баер»
рэдагаваць31 студзеня 2012 году Чорлука быў аддадзены ў паўгадавую арэнду ў левэркузэнскі «Баер-04»[4].
«Лякаматыў»
рэдагаваць27 чэрвеня 2012 году Ведран падпісаў кантракт з маскоўскім «Лякаматывам» на 3 гады. Сума адчэпных першапачаткова складала 7 млн эўра, але пасьля перамоваў трансфэрны кошт Чорлукі атрымалася зьбіць да 5,5 млн эўра.
Міжнародная кар’ера
рэдагавацьВедран дэбютаваў у зборнай Харватыі 16 жніўня 2006 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Італіі ў італьянскім горадзе Ліворна. Футбаліст выйшаў на замену ў перапынку матчу замест Антэ Серыча й дапамог харватам атрымаць перамогу зь лікам 2:0.
Дасягненьні
рэдагаваць«Дынама»:
- Чэмпіён Харватыі: 2006, 2007
- Уладальнік Кубка Харватыі: 2007
- Уладальнік Супэркубка Харватыі: 2006
«Лякаматыў»:
- Чэмпіён Расеі: 2018
- Уладальнік Кубка Расеі: 2015, 2017, 2019, 2021
- Уладальнік Супэркубка Расеі: 2019
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на афіцыйным сайце «Барсэлёны»
- Профіль на сайце weltfussball.de
- Профіль на сайце transfermarkt.co.uk