Запрэшыч

места ў Харватыі

Запрэшыч (па-харвацку: Zaprešić) — горад у Харватыі, які месьціцца ў Загрэбскай жупаніі. У горадзе пражывае 19 644 жыхара, а ў адміністрацыйнай зоне гораду налічваецца 25 223 чалавекі[3]. У гарадзкой аглямэрацыі, якая ахоплівае яшчэ сем суседніх муніцыпалітэтаў, колькасьць насельніцтва скаладе 54 640 жыхароў[4]. Запрэшыч ёсьць трэцім паводле велічыні і найбольш густанаселеным горадам жупаніі. Места знаходзіцца на паўночным захадзе да Загрэба і недалёка ад славенскай мяжы. Ляжыць на раўнінах на поўнач да ракі Савы, на ўсходзе мяжуе з гарой Мядзьведніцай і на захадзе з пагоркамі Марыя-Горыца.

Запрэшыч
Герб Запрэшычу Сьцяг Запрэшычу


Краіна: Харватыя
Плошча:
Вышыня: 128 м н. у. м.
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 01
Паштовы індэкс: 10290
Геаграфічныя каардынаты: 45°51′0″ пн. ш. 15°48′0″ у. д. / 45.85° пн. ш. 15.8° у. д. / 45.85; 15.8Каардынаты: 45°51′0″ пн. ш. 15°48′0″ у. д. / 45.85° пн. ш. 15.8° у. д. / 45.85; 15.8
Запрэшыч на мапе Харватыі
Запрэшыч
Запрэшыч
Запрэшыч
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.zapresic.hr

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць