Васіль Яраслававіч Сьліпак (па-ўкраінску: Василь Ярославович Сліпак; 20 сьнежня 1974, Львоў, УССР — 29 чэрвеня 2016, с. Луганскае) — украінскі опэрны сьпявак, саліст Парыскай нацыянальнай опэры[3][4], валянтэр, удзельнік баявых дзеяньняў падчас вайны на ўсходзе Ўкраіны ў складзе дабравольніцкага ўкраінскага корпусу «Правы сэктар». Герой Украіны.[5]

Васіль Сьліпак
Василь Ярославович Сліпак
Дата нараджэньня 20 сьнежня 1974
Месца нараджэньня Львоў, УССР
Дата сьмерці 29 чэрвеня 2016 (41 год)
Месца сьмерці с. Луганскае, Украіна
Прычына сьмерці агнястрэльная рана[d][1]
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Прафэсія сьпявак
Гады дзейнасьці 1992—2016
Жанры клясычная музыка, опэра
Вакал бас-барытон[d] і барытон
Інструмэнты голас[d]
Узнагароды
Ордэн Залатая Зорка
Ордэн Залатая Зорка
Сайт wassylslipak.com

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся ў Львове. Выхаванец Львоўскай харавой капэлы «Дударык»,[6] у 1997 годзе скончыў Львоўскую музычную акадэмію імя Лысенкі.[6] Пасьля сканчэньня навучаньня яго запрасілі ў Парыскую опэру «Опэра Бастылія».

У Францыі Сьліпак сьпяваў у «Гранд-Апэра», «Атэнэй», опэра «Бастылія», а таксама ў опэрных тэатрах гарадоў Масі, Ліёну, Сэнт-Эт’ену.[7]

Парыская аўдыторыя называла яго Мэфістофэлем з-за выдатнага выкананьня гэтай партыі ў опэры Шарля Гуно «Фаўст».[8]

Калі пачаўся «Эўрамайдан», з-за падпісанага з опэрай кантракту Сьліпак ня мог паехаць у Кіеў, але ён падтрымліваў пратэстоўцаў у Парыжы: арганізоўваў украінскія акцыі і быў адным са стваральнікаў арганізацыі «Fraternité Ukrainienne» («Украінскае братэрства»).

Калі ва ўсходняй Украіне пачаўся канфлікт, сьпявак вырашыў ехаць туды. Ён ваяваў у шэрагах «Правага сэктару», у 7-м асобным штурмавым батальёне. На вайне ён карыстаўся пазыўным «Мэфістофэль», якую дзеля зручнасьці скарацілі на «Міф».

Сьліпака забіў снайпэр падчас атакі сэпаратыстаў паблізу Дэбальцава.[8]

Пахавалі сьпевака ў родным Львове.

20 лютага 2017 году — пасьмяротна нададзена званьне Герой Украіны з ордэнам «Золота Зірка» — «за виняткову мужність і героїзм, виявлені у захисті державного суверенітету та територіальної цілісності України, самовіддане служіння Українському народові».[9][10]

Асноўныя опэрныя партыі

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць
  • Гальперин Ю. Е. Признания. Городские романсы на стихи А. С. Пушкина. Для голоса и фортепиано. — Москва: Музыка, 2003. — 28 с.[2][3] (рас.)
  • Галаджун М. Модифікація образу П'єро у циклічних вокальних творах А. Шонбрега та О. Козаренка [Электронны рэсурс] / М. Галаджун // Київське музикознавство. — 2014. — Вип. 49. — С. 38-46. — Рэжым доступу: [4] (укр.)
  • Коменда О. І. Жанрово-інтонаційні джерела тематизму камерної кантати Олександра Козаренка «П'єро мертвопетлює» [Электронны рэсурс]/ О. І. Коменда // Українська культура: минуле, сучасне, шляхи розвитку. — 2012. — Вип. 18(1). — С. 162—165. — Рэжым доступу: [5] (укр.)
  • Коменда О. І. Рання творчість Олександра Козаренка: початок формування індивідуальності композитора і піаніста [Электронны рэсурс]/ О. І. Коменда // Українська культура: минуле, сучасне, шляхи розвитку. — 2013. — Вип. 19(1). — С. 197—204. — Рэжым доступу: [6] (укр.)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць