Сэнт-Эт’ен

горад у Францыі

Сэнт-Эт’е́н (па-француску: Saint-Étienne, па-аксытанску: Sant Estève) — горад у Францыі, адміністрацыйны цэнтар дэпартамэнту Люара ў рэгіёне Авэрнь-Рона-Альпы (да 1 студзеня 2016 у рэгіёне Рона-Альпы). Насельніцтва — 171 924 чалавекі (на 2016 год). Горад назвыны ў гонар сьвятога Стэфана.

Сэнт-Эт’ен
франц. Saint-Étienne
Vueste1.jpg
Blason ville fr Saint-Étienne.svg
Герб Сэнт-Эт’ену
Першыя згадкі: 1258
Краіна: Францыя
Рэгіён: Авэрнь-Рона-Альпы
Дэпартамэнт: Люара
Кіраўнік: Гаэль Пэрдрыё[d][1]
Плошча:
  • 79,97 км²[2]
Насельніцтва: 174 082 чал.
Паштовы індэкс: 42100, 42000, 42230
Геаграфічныя каардынаты: 45°26′05″ пн. ш. 4°23′25″ у. д. / 45.43472° пн. ш. 4.39028° у. д. / 45.43472; 4.39028Каардынаты: 45°26′05″ пн. ш. 4°23′25″ у. д. / 45.43472° пн. ш. 4.39028° у. д. / 45.43472; 4.39028
Сэнт-Эт’ен на мапе Францыі
Сэнт-Эт’ен
Сэнт-Эт’ен
Сэнт-Эт’ен
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.saint-etienne.fr

ГісторыяРэдагаваць

З XVI стагодзьдзя ў Сэнт-Эт’ене разьвівалася зброевая прамысловасьць. У час Францускай рэвалюцыі, Сэнт-Эт’ен на кароткі час быў перайменаваны ў Арм-Віль (франц. Armeville — «зброевы горад»). Пазьней, ён стаў цэнтрам здабычы вугалю, а ў апошні час вядомы вытворчасьцю ровараў.

Яшчэ ў першай палове XIX стагодзьдзя Сэнт-Эт’ен быў невялікім мястэчкам з насельніцтвам каля 33 тысячаў чалавек у 1832 годзе, але ў 1880 годзе дзякуючы прамысловай рэвалюцыі й бурнаму росту індустрыі колькасьць жыхароў дасягнула 110 тысячаў.

КультураРэдагаваць

У горадзе разьмешчаны такія вядомы адукацыйны цэнтры як Унівэрсытэт імя Жана Манэ, школа шахтараў, школа мастацтваў, Нацыянальная школа інжынэраў, Вышэйшая камэрцыйная школа. Працуюць музэі сучаснага мастацтва, шахтаў, прамысловага мастацтва. Дзейнічаюць тэатры «Камэды Сэнт-Эт’ен», «Плянэтар», «Эсплянада-Опэра»[3].

СпортРэдагаваць

У горадзе месьціцца шматразовы чэмпіён Францыі футбольны клюб «Сэнт-Эт’ен».

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць