Джаакіна Расіні

італьянскі кампазытар

Джаакі́на Расі́ні (па-італьянску: Gioacchino Rossini; 2 лютага 1792 — 13 лістапада 1868) — італьянскі кампазытар, адзін з найбольш значных і ўплывовых опэрных кампазытараў ХІХ сагодзьдзя.

Джаакіна Расіні
па-італьянску: Gioachino Antonio Rossini
Дата нараджэньня 29 лютага 1792(1792-02-29)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 13 лістапада 1868(1868-11-13)[1][2][3][…] (76 гадоў)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці рак тоўстай кішкі
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак кампазытар
Сябра ў Акадэмія прыгожых мастацтваў[d]
Жанры опэра, кантата[d] і клясычная музыка
Інструмэнты віялянчэль
Бацька Giuseppe Rossini[d]
Маці Anna Guidarini[d]
Узнагароды
вялікі афіцэр ордэна Ганаровага легіёна ордэн Pour le Mérite у мастацтве і навуцы ордэн сьвятога Станіслава
Подпіс Выява аўтографу

Біяграфія

рэдагаваць

Абодва яго бацькі прафэсійна займаліся музычнай кар’ерай. Яго маці была опернай сьпявачкай у Ферары, Балённі і Трыесце, яго бацька быў вулічным трубачом у Пезара і граў на горне ў разнастайных оперных аркестрах.

Пасьля атрыманьня навуцы гульні на клавесіне, навучаньню вакалу, ён у дзесяцігадовым узросьце ўжо быў гатовы як артыст і акампаніятар і пачаў зарабляць грошы ў касьцёлах і тэатрах. У 1806 г. ён паступіў у Балёнскі музычны ліцэй, дзе вывучаў музычную тэорыю і віялянчэль. Чатыры гады пасьля ён стаў выпускніком ліцэя і працягнуў сваю кар’еру як кампазытар для опер.

Першая опэра Расіні была прэзэнтавана публіцы як аднаактавая камэдыя «La Cambiale di matrimonio» («Шлюбавы конт») у Вэнэцыі ў 1810 г. Паміж 1811 і 1814 гг., 12 новых опер Расіні зьявіліся ў Вэнэцыі, Мілане, Рыме і Балонні. Найбольш папулярная зь іх была «La Pietra del paragone» (Мілан, 1812), «Tancredi» (Вэнэцыя, 1813) і «L’Italiana in Algeri» («Італьянка ў Алжыры»; Вэнэцыя, 1813), працы, якія стварылі імя Расьсіні ня толькі ў Італіі, але па ўсёй Эўропе.

У 1815 заняў пасаду музычнага дырэктара ў «Teatro San Carlo» і «Teatro del Fondo» ў Нэапалі. У наступны год ён злажыў сваю найлепшую вядомую оперу «Il Barbiere di Siviglia» («Севільскі цырульнік»; Рым). Іншыя значныя опэры былі пастаўленыя ў некалькі наступных год: «Otello» (Нэапаль, 1816), «La Cenerentola» («Папялюшка»; Рым, 1817), «La Gazza ladra» («Сарока-зладзейка»; Мілян, 1817) і «La Donna del lago» («Жанчына ля возера»; Нэапаль, 1819). Апошняй опэрай, створанай у Італіі, стала «Семіраміда» (Вэнэцыя, 1823).

У 1824 г. Расіні прымае кіраваньне Італьянскім тэатрам у Парыжы. Яго першыя дзьве опэры фр. «Le Siege de Corinthe» («Аблога Карынфу»; 1826) і «Moise» (1827), дзе выпраўляліся больш раньнія італьянскія працы. Ён стварыў цудоўныя опэры «Le Comte Ory» (1828) і гранд опэра «Guillaume Tell» («Вільгельм Тэль», 1829), якія сталі зваротным пунктам у гісторыі рамантычнай опэры.

«Guillaume Tell» стала 39-й і апошняй яго працай, хоць ён жыў яшчэ 39 год. Ён напісаў дзьве важныя рэлігійныя працы, «Stabat Mater» (1842) і «Petite Messe solennelle» («Кароткая ўрачыстая Імша», 1842), а таксама шматлікія мелодыі для фартэпіяна і групы мелодый пад назвай «Peches de vieillesse» («Гукі сталага веку»). З 1837 па 1855 ён жыў у Італіі, пасьля пераехаў у Парыж, дзе правёў рэшту свайго жыцьця.

Творчасць

рэдагаваць

У мастацтве Дж. Расіні арганічна ўвасоблены традыцыі італьянскай народна-песеннай культуры. 3 яго імем зьвязаны росквіт італьянскай нацыянальнай опэры. Найбольш поўна талент Дж. Расіні раскрыўся ў опэрах-буф, якія вылучаюцца дасьціпнасьцю, яскравасьцю музычных характарыстык, тэмпэрамэнтнасьцю і дэмакратычнасьцю музыкі, адзінствам драматычнага і музычнага разьвіцьця: «Шаўковая лесвіца» (паст. 1812), «Італьянка ў Алжыры» (паст. 1813), «Севільскі цырульнік» (паст. 1816). У шэрагу опер-сэрыя, у тым ліку «Майсей у Егіпце» (паст. 1818), «Магамет II» (паст. 1820), узмацніў ролю масавых харавых сцэн і ансамбляў, спрасьціў вакальныя партыі, узбагаціў функцыі аркестра. Уздым патрыятычнага руху ў Італіі найбольш выразна адлюстраваны ў героіка-рамантычнай опэры «Вільгельм Тэль» (паст. 1829). Сярод іншых твораў опэра-сэрыя «Сарока-зладзейка», музычная камэдыя «Папялушка» (абедзьве паст. ў 1817) і інш. Пісаў таксама царкоўную музыку, кантаты, гімны, камэрна-вакальныя і інструмэнтальны творы.

  1. ^ а б Gioacchino Rossini // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
  2. ^ а б Rossini // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
  3. ^ а б Gioacchino Rossini // Nationalencyklopedin (шв.) — 1999.
  4. ^ Архіў гістарычных запісаў — 1808.
  5. ^ Grove Music Online (анг.)OUP.
  6. ^ http://gallica.bnf.fr/ark:/12148/bpt6k6547447g/f190

Літаратура

рэдагаваць
  • Глушчанка, Г. Расіні // БЭ ў 18 т. Т. 13. Мн., 2001.
  • Stendhal (Marie Henri Beyle). Life of Rossini, trans. and annotated by Richard N. Coe, rev. ed. 1970.
  • Toye, Francis. Rossini. 1934; repr. 1963.
  • Weinstock, Herbert. Rossini: A Biography. 1968.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць