Араны

места ў Летуве
(Перанакіравана з «Варэна»)

Ара́ны (лет. Varėna) — места ў Летуве, пры ўтоку ракі Араны ў Мерачанку. Адміністрацыйны цэнтар Аранскага раёну Аліцкага павету. Насельніцтва на 2010 год — 10 106 чалавек. Знаходзяцца за 81 км ад Вільні; чыгуначная станцыя на лініі Вільня — Горадня.

Араны
лац. Arany
лет. Varėna
У цэнтры места
У цэнтры места
Герб Аранаў
Першыя згадкі: 1413
Краіна: Летува
Павет: Аліцкі
Раён: Аранскі
Плошча: 11,7 км²
Вышыня: 136 м н. у. м.
Насельніцтва (2010)
колькасьць: 10 106 чал.
шчыльнасьць: 863,76 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Паштовы індэкс: LT-65001
Геаграфічныя каардынаты: 54°13′0″ пн. ш. 24°34′0″ у. д. / 54.21667° пн. ш. 24.56667° у. д. / 54.21667; 24.56667Каардынаты: 54°13′0″ пн. ш. 24°34′0″ у. д. / 54.21667° пн. ш. 24.56667° у. д. / 54.21667; 24.56667
Араны на мапе Летувы
Араны
Араны
Араны
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

Араны — даўняе мястэчка гістарычнай Троччыны, побач зь якім праходзіць паўночна-заходняя мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў.

Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, назва Араны (Вараны) утварылася ад германскага імя Varin, Werino[1]. Апроч таго, адзначалася старажытнае германскае імя Аран (Aran)[2].

На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Араны ўтварыўся ад той жа асновы, што і беларускае слова «араць»[3].

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: писан у Воранех… писан у Ворянех (12, 18 і 21 верасьня 1499 году)[4]; у дворе нашомъ в Оранехъ… у дворе нашомъ, у Оранехъ (21 кастрычніка 1546 году)[5][6]; у Воранях… у Воранех (27 верасьня 1547 году)[7]; dóbr naszych… Orany nazwanych, w woj. trockim leżących (16 траўня 1662 году)[8].

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Першы пісьмовы ўпамін пра Араны датуецца 1413 годам, калі яны ўваходзілі ў склад Троцкага павету Троцкага ваяводзтва. Тут знаходзіўся двор вялікі князёў.

У XVI стагодзьдзі Араны атрымалі статус мястэчка і сталі цэнтрам нягродавага староства, якое доўгі час знаходзілася ў трыманьні Бжастоўскіх. У канцы XVIII стагодзьдзя ў Аранах працавала майстэрня з вырабу гульнявых картаў[9].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Алькенікі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Троцкім павеце Віленскай губэрні. У 1862 годзе за 4 км ад мястэчка Аранаў, на месцы сучаснага места збудавалі аднайменную станцыю Пецярбурска-Варшаўскай чыгункі. Каля 1886 году ў мястэчку было 120 будынкаў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Араны занялі войскі Нямецкай імпэрыі

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Араны абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі[10]. У 1920 годзе яны апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Віленска-Троцкага павету Віленскага ваяводзтва.

З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 году савецкія войскі занялі Араны, а ўлады СССР перадалі мястэчка Летуве. У чэрвені 1941 — ліпені 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. У 1946 годзе Араны атрымалі статус места, з 1950 году — цэнтар раёну. У 1969 годзе Араны атрымалі мескі герб, але з 1970 году яго забаранілі савецкія ўлады (адноўлены ў 1994 годзе). У 1980 годзе вёску Старыя Араны (колішняе мястэчка) улучылі ў склад места. У 1990-я гады ўлады Летувы далучылі Араны да афіцыйнага этнаграфічнага рэгіёну Дзукія.

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: ~1886 год — 903 чал. (446 муж. і 457 жан.), зь іх 657 каталікоў, 11 праваслаўных, 231 юдэй і 4 мусульманіны[11]
  • XX стагодзьдзе: 1969 год — 4 тыс. чал.[12]; 1990 год — 12,6 тыс. чал.[13]
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 10 845 чал.; 2010 год — 10 106 чал.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Славутасьці

рэдагаваць
  • Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла (1933)
  • Магіла польскіх жаўнераў, якія загінулі ў 1920 г.
  • Могілкі каталіцкія
  • Чыгуначная станцыя
  1. ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 105.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 137.
  3. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 271.
  4. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 6 (1494—1506). — Vilnius, 2007. P. 217—219.
  5. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 29 (1546—1547). — Vilnius, 2016. P. 69.
  6. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 49 (1566—1572). — Vilnius, 2014. P. 68.
  7. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 29 (1546—1547). — Vilnius, 2016. P. 137.
  8. ^ Metryka Litewska. Księga wpisów Nr. 131. — Warszawa, 2001. S. 367.
  9. ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 36.
  10. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  11. ^ Krzywicki J. Orany // Słownik geograficzny... T. VII. — Warszawa, 1886. S. 571.
  12. ^ Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  13. ^ Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць