Варлен Леанідавіч Бечык (25 чэрвеня 1939, в. Астрашыцкі Гарадок, Менскі раён — 13 верасьня 1985) — беларускі савецкі крытык і літаратуразнавец. Кандыдат філялягічных навук (1974)[2]. Сын Ларысы Кароткай.

Варлен Бечык
Дата нараджэньня 25 чэрвеня 1939(1939-06-25)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 13 лістапада 1985(1985-11-13) (46 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак літаратуразнаўца, літаратурны крытык, рэдактар, літаратар
Навуковая сфэра літаратурны крытык[d], літаратуразнаўства[1], літаратурная крытыка[1] і рэдагаваньне[d][1]
Месца працы
Сябра ў Саюз пісьменьнікаў СССР і Саюз беларускіх пісьменьнікаў
Навуковая ступень кандыдат філялягічных навук[d]
Маці Ларыса Кароткая
Узнагароды

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Скончыў БДУ ў 1960 годзе. З 1972 году навуковы супрацоўнік інстытуту літаратуры АН БССР, з 1981 намесьнік галоўнага рэдактара выдавецтва «Мастацкая літаратура»[2].

Творчасьць

рэдагаваць

Друкуецца з 1959 году. Дасьледуе беларускую паэзію: праблемы яе грамадзянскасьці і мастацкасьці, пытаньні майстэрства, асаблівасьці творчых індывідуальнасьцяў майстроў паэтычнага слова (артыкулы пра Я. Купалу, А. Куляшова, У. Хадыку, А. Дудара, П. Броўку, П. Панчанку, А. Пысіна , А. Вярцінскага, Р. Барадуліна і інш: зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў «Сьвет жывы і блізкі», 1974; манаграфія «Беларуская савецкая лірыка», 1979, сумесна з М. Ярашам)[2]. Аналізуе і празаічныя творы беларускай літаратуры (артыкулы пра В. Быкава, І. Пташнікава, Я. Сіпакова, І. Хадановіча і іншых)[2].

Бібліяграфія

рэдагаваць
  • Бечык, В. Л. Сьвет жывы і блізкі : літаратурна-крытычныя артыкулы / В. Л. Бечык. — Менск : Мастацкая літаратура, 1974. — 205 с.
  • Бечык, В. Л. Шлях да акіяна : кніга пра паэзію А. Куляшова / В. Л. Бечык. — Менск : Мастацкая літаратура, 1981. — 268 с.
  • Бечык, В. Л. Прад высокаю красою… : літаратурна-крытычныя артыкулы / В. Л. Бечык. — Менск : Мастацкая літаратура, 1984. — 269 с.
  • Бечык, В. Л. Выбранае : літаратурна-крытычныя артыкулы / В. Л. Бечык. — Менск : Мастацкая літаратура, 1989. — 476 с.
  • Бечык, В. Л. Радкі і жыцьцё : Старонкі дзёньніка / В. Л. Бечык. — Менск : Мастацкая літаратура, 1993. — 295 с.
  1. ^ а б в Bečyk, Varlen Leanìdavìč // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ а б в г Бечик Варлен Леонидович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 57. — 737 с.

Літаратура

рэдагаваць
  • Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мінск: БелЭн, 1995. — 800 с.: іл. — 5000 экз. ISBN 985-11-0026-9. — С. 114.