Ларыса Лявонцьеўна Кароткая (17 сакавіка 1919, в. Астрашыцкі Гарадок, Менскі раён — 2012, Менск[1]) — беларускі літаратуразнавец, пэдагог, кандыдат філялягічных навук, дацэнт. Маці Варлена Бечыка.

Ларыса Кароткая
Дата нараджэньня 17 сакавіка 1919(1919-03-17)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 2012
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак навукоўца, пэдагог, дацэнтка
Навуковая сфэра літаратуразнаўства
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філялягічных навук[d] (1963)
Дзеці Варлен Бечык
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені мэдаль «За адвагу» мэдаль „Партызану Айчыннай вайны“ I ступені мэдаль «За перамогу над Нямеччынай у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Бацька — Лявонцій Кандратавіч працаваў фэльчарам, а маці — мэдсястрой. Пасьля заканчэньня Менскага пэдінстытуту ў 1938 годзе і да Другой сусьветнай вайны выкладала расейскую і беларускую мовы ў Астрашыцкім Гарадку. У час вайны ўдзельніца антыфашысцкага падпольля ў акупаваным Астрашыцкім Гарадку, партызанка брыгады «Штурмавая». Пасьля вайны працавала выкладчыцай і завучам у сярэдніх клясах школах Астрашыцкага Гарадку (1938—1941 і з 1944), Талькаўскай і Прылуцкай школах Менскай вобласьці.

У 1955—1957 гадах асьпірантка філялягічнага факультэта БДУ. У 1963 гадах абараніла кандыдацкую дысэртацыю «Антыцаркоўная традыцыя ў старажытнарускай літаратуры». Пасьля заканчэньня працавала выкладчыкам у БДУ (1936 — рабочы факультэт, выкладчык, 1960—1995 — філяляагічны факультэт, дацэнт катэры тэорыі і гісторыі літаратуры, катэдры гісторыі беларускай літаратуры).

Навуковая дзейнасьць

рэдагаваць

Аўтар 9 манаграфій і больш як 100 навуковых артыкулаў. Сфэрай яе навуковых інтарэсаў была старажытная беларуская і расейская літаратура. Першыя артыкулы прысьвечаны праблемам школы «Любіце працу» (1946 г.), «За родную школу» (1947 г.), «Абмен вопытам работы» (1948 г.).

Выступала з артыкуламі пра сучасную беларускую літаратуру.

Узнагароды

рэдагаваць

Узнагароджана ордэнам Айчыннай вайны І ступені, мэдалямі «За адвагу», «За перамогу над Нямеччынай», «Партызану Вялікай Айчыннай вайны І ступені». Заслужаны работнік БДУ (2011)[2].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць